Перайсці да зместу

Рагнедзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Рагнедзіна
53°48′00″ пн. ш. 33°33′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Рагнедзінскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 985
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва 2980 чалавек
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48331
Паштовы індэкс 242770
Код АКАТП 15246551000
Паказаць/схаваць карты
Рагнедзіна (Расія)
Рагнедзіна
Рагнедзіна

Рагне́дзіна (руск.: Рогнедино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Бранскай вобласці Расіі, на рацэ Габ’і. Адміністрацыйны цэнтр Рагнедзінскага раёна. Насельніцтва на 2015 год — 2980 чалавек[1].

Знаходзіцца за 96 км на паўночны захад ад Бранска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Дубраўка.

Згодна з паданнем паселішча заснавала ў 985 годзе Рагнеда — дачка полацкага князя Рагвалода, адсюль і найменне.[2]

Упершыню згадваецца ў летапісах пад 1167 годам у сувязі са смерцю вялікага князя кіеўскага Расціслава Мсціславіча, назва дадзена па імі яго сястры, княгіні Рагнеды Мсціслаўны[3].

У XVIII стагоддзі на абшарніцкіх землях пачалі сяліцца гандляры, у мястэчку была пабудавана царква. У XIX стагоддзі сяло ў Рослаўскім павеце Смаленскай губерні, вядомае сваімі кірмашамі.

  • 1869 год — 1019 чал.
  • 2009 год — 3046 чал.[4]

У Рагнедзіне працуе льнозавод.

  • Царква Маці Божай Смаленскай (1842)

Зноскі

  1. Ацэнка насельніцтва Бранскай вобласці 2009—2015 гг Архівавана 25 мая 2021.
  2. Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі // Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2002
  3. Возникновение села Рогнедино Брянская область (руск.). «Путешествие по Брянску». Праверана 30 верасня 2019.
  4. Численность постоянного населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014. Праверана 1 жніўня 2020.