Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:08, 17 лютага 2021, аўтар Belarus2578 (размовы | уклад) (Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB)
Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, iншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Падставы ўзнагароджання

1. За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця i здароўя людзей;

2. за ўмелыя, iнiцыятыўныя i смелыя дзеяннi, якiя садзейнiчалi паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых i службова-баявых задач па спыненні злачынных i iншых процiзаконных дзеянняў;

3. за ўмела арганiзаваныя i ажыццёўленыя дзеяннi па прадухiленні i раскрыцці злачынстваў;

4. за ўмелую арганiзацыю работы i высокую рэзультатыўнасць дзейнасцi органаў i падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей i падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку i барацьбе са злачыннасцю;

5. за актыўны ўдзел i дапамогу органам унутраных спраў i падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю i iншымi правапарушэннямi.
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адзнаку ў воінскай службе»
Малодшая Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве грама́дскага пара́дку» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне

Медаль прысуджаецца:

  • За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця i здароўя людзей;
  • За ўмелыя, iнiцыятыўныя i смелыя дзеяннi, якiя садзейнiчалi паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых i службова-баявых задач па спыненні злачынных i iншых процiзаконных дзеянняў;
  • За ўмела арганiзаваныя i ажыццёўленыя дзеяннi па прадухiленні i раскрыцці злачынстваў;
  • За ўмелую арганiзацыю работы i высокую рэзультатыўнасць дзейнасцi органаў i падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей i падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку i барацьбе са злачыннасцю;
  • За актыўны ўдзел i дапамогу органам унутраных спраў i падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю i iншымi правапарушэннямi.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, iншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Нашэнне

Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў воiнскай службе».