Медаль «80 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»
Выгляд
Медаль «80 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | не ўручаецца | ||
Дата заснавання | 20 кастрычніка 1997 | ||
Статус | ведамасная ўзнагарода |
Меда́ль «80 год Камітэ́ту дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь» — ведамасная ўзнагарода Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Загадам Старшыні Камітэта № 88 ад 20 кастрычніка 1997 года да 80-й гадавіны органаў дзяржаўнай бяспекі СССР (20 снежня 1917 года пастановай СНК РСФСР была ўтворана Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам).
Прадстаўленне да ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Права на ўзнагароджанне мелі:
- Вайскоўцы КДБ Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у службовай дзейнасці і якія маюць выслугу гадоў на ваеннай службе ў сістэме КДБ 10 і больш гадоў;
- Пенсіянеры КДБ, якія маюць выслугу гадоў на ваеннай службе 25 i больш гадоў;
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобныя супрацоўнікі органаў бяспекі краін СНД, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.