Міхал Ксаверый Сапега
Міхал Ксаверый Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Michał Ksawery Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Юзаф Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 снежня 1735[1][2] |
||||||
Смерць |
24 лістапада 1766[1][2][…] (30 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Казімір Леан Сапега[d][2] | ||||||
Маці | Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d][2] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхал Ксаверый Сапега (3 снежня 1735, Высокае, Берасцейскае ваяводства — 24 лістапада 1766, Беласток, Падляшскае ваяводства) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Крайчы вялікі літоўскі (1759—1766), генерал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Леана і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.
Рана страціў бацьку, спярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзафам Станіславам, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.
Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званне генерал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 1761—1764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасці да гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага. Па абранні на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцанне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абрання пэўных паслоў (люты 1766).
Дзяцей не меў. Пахавалі Міхала Ксаверыя Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картузскай[3].
Зноскі
- ↑ а б Michał Ksawery Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 74. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 98.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.