Перайсці да зместу

Керч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пантыкапей)
Горад
Керч
укр.: Керч, руск.: Keriç, крымскатат.: Keriç
45°20′19″ пн. ш. 36°28′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 610 да н.э.
Вышыня цэнтра 10 ± 1 м
Часавы пояс UTC+03:00 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 151 103 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Афіцыйная мова крымскататарская мова, украінская і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-6561, +7-36561
Паштовы індэкс 98300–98399
kerch.rk.gov.ru
Паказаць/схаваць карты
Керч (Украіна)
Керч
Керч

Керч (укр.: Керч, крымскатат.: Keriç, Керич, руск.: Керчь) — горад ва ўсходняй частцы Крыма, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (Украіна[заўв 1]) на беразе Керчанскага праліва, горад-герой. Адзін са старажытных гарадоў свету. На тэрыторыі горада знаходзіцца мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры, што адносяцца да розных эпох і культур.

Заснаваны старажытнымі грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. VI ст. да н.э. У пач. V—IV ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы.

На месцы разбуранай гунамі Пантыкапея ўзнік горад Баспор[крыніца?]. У V — пач. VI ст. залежаў ад гунаў, сярод яго жыхароў пераважалі сарматы і аланы. У 520-х гг. быў далучаны да Візантыі і стаў адным з важных памежных пунктаў імперыі. У кан. VII ст. Баспор і Фанагарыя, якая месцілася праз праліў, былі захопленыя хазарамі. Баспор стаў сталіцай хазарскага намесніка ўсходняга Крыма. У сяр. IX ст. аслабшыя хазары адыйшлі да Дону, і Баспор ізноў стаў гуляць ролю буйнага гандлёвага порта, цэнтра транзітнага гандлю. У кан. IX — пач. X ст. у Паўночнае Прычарнамор’е ўварваліся печанегі і разбурылі большасць гарадоў усходняга Крыма, аднак гэты лёс абмінуў Баспор, бо ён быў патрэбен печанегам для абмену захопленай здабычы на заморскія тавары. У кан. X ст. Баспор увайшоў ва ўзніклае на Таманскім паўвостраве Тмутараканскае княства і атрымаў новае імя — Корчаў. Пасля сыходу русінаў з Прычарнамор’я ў першай пал. XII ст., некаторы час горад ізноў нахадзіўся ў зоне візантыйскага ўплыву, але з пач. XIII ст. Візантыя перастала кантраляваць басейн Чорнага мора, і Корчаў трапіў пад уладу генуэзцаў. Горад быў пераназваны італьянцамі ў Чэркіё, у ім з’явілася вялікая генуэзская гандлёвая факторыя і крэпасць. 3 1318 консульства (адміністрацыйная адзінка), падпарадкаваная Генуі. З сяр. XIII ст. гаспадарамі Паўночнага Прычарнамор’я сталі татары, але генуэзцы суіснавалі з імі і захоўвалі за сабою шэраг гарадоў, у т.л. і Чэркіё.

Прыход асманаў у 1475 годзе паклаў канец знаходжанню генуэзцаў у гэтым краі. Тут паўстаў апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. Ва ўладзе асманаў Керч заставалася да 1771 года, калі яе захапілі войскі Расійскай імперыі. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 года горад адышоў да Расіі.

16 лістапада 1941 года горад акупаваны германскімі войскамі. Вызвалены ў ходзе Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі (1941—1942), але ізноў страчаны 19 мая 1942 года. Керч уваходзіла ў генеральную акругу «Таўрыя» Рэйхсккамісарыята Украіна. Цэнтр партызанскага руху знаходзіўся ў Аджымушкайскіх каменаломнях. За час акупацыі горад быў практычна поўнасцю разбураны. У выніку Керчанска-Эльтыгенскай дэсантнай аперацыі (31 кастрычніка — 11 снежня 1943) на Керчанскімм паўвостраве быў захоплены плацдарм, а ў ходзе Крымскай аперацыі Керч 11 красавіка 1944 года занята савецкімі войскамі.

З 1954 года ў складзе Украіны.

З 2014 года пад кантролем Расіі. 4 лістапада 2023 года атакаваны ракетамі суднабудаўнічы завод у Керчы[2].

  • 1998 год — 170 тыс.
  • 2006 год — 151 тыс.
  • 2012 год — 146 тыс.
  • 2016 год — 149 тыс.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная вуліца

Здабыча жалезнай руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Металургія, суднабудаванне і суднарамонт, харчасмакавая прамысловасць.

Марскі порт. Чыгуначная станцыя. Злучаны чыгуначнай паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі паўвостраў).

Тэатр. Гісторыка-археалагічны музей.

Царква Іаана Прадцечы
  • Мелек-Чэсменскі курган (IV ст. да н.э.)
  • Склеп Дэметры (I ст. н.э.)
  • Царква Іаана Прадцечы (X—XIII ст.)
  • Мемарыяльны ансамбль героям абароны Аджымушкая (1982)
  • Лапідарый

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Аб’ект размешчаны на паўвостраве Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэння Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).