Павел Іванавіч Чыкіда
Поўнае імя | Павел Іванавіч Чыкіда | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 чэрвеня 1995[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Славія | |||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Павел Чыкіда (нар. 21 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», а на наступны сезон перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2014 годзе стаў трывала выхадзіць на поле ў складзе смалявіцкай каманды.
У жніўні 2015 года на правах арэнды далучыўся да «Крумкачоў»[3], замацаваўся ў аснове сталічнага клуба ў якасці абаронцы (да таго выступаў у паўабароне) і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Смалявічы-СТІ» і праз два гады са смалявіцкай камандай таксама прабіўся ў элітны дывізіён.
У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[4], які ў сезоне 2018 змяніў назву на «Смалявічы». У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, а з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[5]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе. У жніўні 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[7]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[8], пасля чаго праходзіў прагляд у «Віцебску» і казахстанскім «Аксу», а ў лютым 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»[9]. Пакінуў «Мактаарал» па заканчэнні сезона 2022.
Са студзеня 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай»[10], аднак не трапіў у заяўку клуба не сезон і ў першай палове 2023 года заставаўся без каманды. У ліпені 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[11]. У лістападзе 2023 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны[12][13]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[14], пасля чаго зноў стаў трэніравацца з мазыранамі і ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам[15].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі[16], аднак так і не згуляў за яе.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | |||
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 9 | 0 | |
2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 27 | 0 | |
2015 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 14 | 1 | |
2015 (2) | Д2 | Крумкачы | 15 | 0 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 24 | 1 | |
2017 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 28 | 1 | |
2018 | Д1 | Смалявічы | 23 | 0 | |
2019 | Д1 | Дняпро | 16 | 0 | |
2020 | Д2 | Гомель | 23 | 0 | |
2021 | Д1 | Гомель | 28 | 0 | |
2022 | Д1 | Мактаарал | 12 | 0 | |
2023 (2) | Д1 | Славія | 8 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Chikida // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.teams.by/-/player-2728/
- ↑ «Крумкачы» арендовали Чикиду (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Чикида, Василенок, Горбачик, Степанов и Гомелько продлили контракты со «Смолевичи-СТИ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Чикида стал игроком "Луча" (руск.). football.by (7 сакавіка 2019). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Чикида стал игроком «Гомеля» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Чикидой (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Чикида расстался с "Гомелем" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Чикида сменил "Гомель" на казахстанский "Мактаарал" (руск.). football.by (15 лютага 2022). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Чикида тренируется с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Чикида, находившийся без клуба с 2022 года, продолжит карьеру в "Славии" (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ «Славия» расторгла контракты с тремя футболистами (руск.). metaratings.by (28 лістапада 2023). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ ИСТОЧНИК: СО “СЛАВИЕЙ” РАССТАЛИСЬ СРАЗУ ЧЕТЫРЕ ФУТБОЛИСТА (руск.). betnews.by (29 лістапада 2023). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Джигеро и Чикида подписали контракты со "Славией" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Байдук не сыграет за молодежку, Чикида и Шибун пополнили состав (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.