Пецярбургскі пратакол (1907)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пецярбургскі пратакол 1907 года (па балтыйскім пытанні) — сакрэтны пратакол паміж Расіяй і Германіяй, падпісаны 16 (29) кастрычніка 1907 года ўпаўнаважанымі К.А. Губаставым і фон Ягавым.[1]

Бакі дамовіліся захоўваць статус-кво на Балтыйскім моры і ўзаемна гарантаваць недатыкальнасць тэрытарыяльных уладанняў у гэтым рэгіёне. Акрамя таго, бакі пагадзіліся заключыць дагавор з Швецыяй і Даніяй аб іх тэрытарыяльнай цэласнасці.

Ключавым пунктам дагавора была згода Германіі на адмову рускага ўрада выканаць умовы Парыжскага мірнага дагавора 1856 года аб дэмілітарызацыі Аландскіх астравоў.

Расія так і не змагла рэалізаваць выгоды ад гэтага дагавора да пачатку Першай сусветнай вайны. Хоць, ужо ў наступным годзе атрымала згоду балтыйскіх дзяржаў на будаўніцтва ўмацаванняў на астравах.

Зноскі