Перайсці да зместу

Багдадская чыгунка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траса Багдадскай чыгункі.

Багдадская чыгунка — галоўны адрэзак шырока запланаванай у XIX стагоддзі і часткова пабудаванай чыгуначнай магістралі БерлінВенаСтамбулБагдадБасраКувейт. Багдадская чыгунка стала важным фактарам міжнароднай палітыкі пачатку XX стагоддзя. Мае працягласць каля 2400 км, злучае Басфор з Персідскім залівам.

Ідэя Багдадскай чыг.

[правіць | правіць зыходнік]
Багдадская чыгунка 1900—1910.

Ідэя пабудовы чыгункі, што злучала б Міжземнае мора з Персідскім залівам, упершыню была агучана ў 1829-1831 гг. брытанскім палкоўнікам Фрэнсісам Р. Чэсні (Francis Rawdon Chesney).

Аўтарам аналагічнага і таксама нерэалізаванага праекта (Міжземнае мора — Багдад) выступіў у 1872 годзе нямецкі інжынер Вільгельм фон Прэсель, які займаў пост дырэктара Румелійскіх чыгунак. Для Турцыі Багдадская чыгунка гуляла важную вайскова-стратэгічную ролю, бо павінна была звязаць важныя цэнтры бездарожнай Малой Азіі (асабліва ўсходнія вілаеты) з Канстанцінопалем. Аднак, нягледзячы на актыўнае лабіяванне ўплывовага Мідхат-пашы, праект быў адпрэчаны султанам.

Развіццё чыгунак у Азіяцкай Турцыі ішло вельмі павольна. Пабудаваная дарога Хайдар-паша (Стамбул) — Ізміт у 1877 годзе была прададзена нямецкаму банку. Да 1906 года немцамі была пабудавана лінія ІзмітЭскішэхірКоньяЭрэглі (каля 900 км.) з адгалінаваннем ЭскішэхірАнкара (263 км.). У 1899 годзе, пасля візіту Вільгельма II у Асманскую імперыю, кіраўнік Deutsche Bank Георг фон Сіменс падпісаў папярэдняе пагадненне пра канцэсію на будаванне і эксплуатацыю асноўнай магістралі Багдадскай чыгункі — ад Коньі праз Багдад да Персідскага заліва. Для гэтага Берлінскі і Вюртэмбергскі банкі стварылі чыста-германскую кампанію, з французскай назвай Société de Chemins de Fer Ottomans d’Anatolie. У выніку франка-германскага пагаднення ад 6 мая 1899 г., да ўдзелу ў будаванні Багдадскай чыгункі быў дапушчаны французскі капітал. У 1903 годзе была канчаткова аформлена канцэсія, што забяспечыла германскай кампаніі высокую аплату за кожны кіламетр уведзенай у эксплуатацыю дарогі (т.зв. кіламетрычную гарантыю).

Па плане, Багдадская чыгунка павінна была прайсці ад Эрэглі да горада Адана, потым ісці на ўсход да Нусайбіна і Масула, а потым на поўдзень па правым беразе Тыгра да Багдада, Басры і Кувейта. Планаваліся адгалінаванне да Алепа на злучэнне з ужо існуючай Сірыйскай чыгункай да Бейрута і Дамаска з вузкакалейнай Хіджазскай чыгункі да Мекі. Іншае буйнае адгалінаванне павінна было прайсці ад Багдада ў Ханекін, на граніцу з Персіяй. Чыгунка ў нямецкім друку называлася дарогай «Трох Б» (гэта назва расшыфроўвалася то як Берлін — Басфор — Багдад, то як Берлін — Бізанц (Bysanz) — Багдад.

Міжнародныя ўскладненні

[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама

Багдадская чыгунка

Пабудова дарогі выклікала турботу ў Расіі, бо дарога, асабліва ў выпадку паўночнага варыянту шляхі, дазволіла б Турцыі хутка перакідаць войскі на каўказскую граніцу Расіі. Таму Расія ў 1900 годзе дамаглася ад Турцыі зняволення пагаднення, па якім Турцыя абавязвалася не перадаваць замежным кампаніям будаванне чыгунак на поўнач ад Лініі АнкараСівасДыярбакырВан, а магла будаваць іх або сама, або перадаць пабудову рускім капіталістам. Такім чынам прарыў Германіі да каўказскай мяжы быў папярэджаны.

У тым жа 1900 годзе Месапатамію і Арменію наведаў буйны германскі геапалітык Паўль Рорбах. Ён прыйшоў да высновы, што для стварэння ў Паўночнай і Усходняй Анатоліі аднастайнага турэцкага насельніцтва трэба ўжыццявіць масавае перасяленне армян у раёны будавання Багдадскай чыгункі, што дапаможа вырашыць адразу два важныя заданні:

  • Будаванне дарогі будзе забяспечана патрэбнай працоўнай сілай
  • і адначасна саслабне рускі ўплыў у Заходняй Арменіі.

У 1911 годзе паміж Расіяй і Германіяй было складзена Патсдамскае пагадненне, па якім Расія абавязалася не перашкаджаць пабудове чыгункі Берлін-Багдад у памен на прызнанне расійскіх інтарэсаў у Іране.

У будучым скончаным выглядзе дарога дасць магчымасць германскай прамысловасці запоўніць сваімі прадуктамі Малую Азію, Сірыю і Месапатамію, а па сканчэнню лініі Багдад — ХанекінТэгеран, таксама і Персію. Палітычнае значэнне дарогі для Германіі, палягае ў тым узмацненні і адраджэнні Турцыі, якое немінуча павінна пацягнуць за сабой правядзенне чыгуначнага шляху праз усю краіну ад Канстанцінопаля да Персідскага заліва з разгалінаваннямі ва ўсе бакі. Узмацненне Турцыі і асабліва яе вайсковай магутнасці з'яўляецца адной з галоўных заданняў германскай палітыкі апошніх гадоў, што скіроўваецца да прыцягнення Атаманскай імперыі ў сферу Траістага саюза.

— АВПР. Берлин, 4/17 марта «1911. Шебеко — С. Д. Сазонову.

Што да Англіі, то яе асаблівую турботу выклікала ідэя працягу дарогі ад Багдада да Персідскаму заліву. У 1913 годзе, у звязку з абвастрэннем пытання пра Персідскі заліў і статут Кувейта, былі адноўлены перамовы паміж Англіяй, Германіяй і Францыяй пра Багдадскую чыгунку. Па канвенцыі з Турцыяй, падпісанай 29 ліпеня 1913 года, Брытанія згаджалася на падаўжэнне нямецкай чыгункі аж да Басры, з тым, аднак, умовай, што гэта дарога не будзе працягнута да Персідскага заліва[1].

Так Англія дамаглася ад Турцыі прызнання сваёй гегемоніі ў заліве і свайго кантролю над суднаходствам Шат-эль-Арабу.

Апошнія два гады перад Першай сусветнай вайной запоўнены германа-турэцкімі перамовамі па пытанні пра гэту дарогу: яны прывялі (перад самым пачаткам вайны) да падпісання папярэдняй дамовы, што прызнавала вярхоўную ўладу Турцыі над Кувейтам; аднак, адначасна з гэтым, падпісаны былі асаблівыя дамовы паміж шэйхам Кувейта і англійскім урадам, якое рабіла Англію фактычнай гаспадыняй гэтай вобласці.

Карл Радек Багдадская железная дорога - БСЭ, 1-е изд., т. 4, 1930.

Імкнучыся знайсці кампраміс, Германія ў чэрвені 1914 года перадала Англіі будаванне чыгуначнай магістралі да поўдня ад Багдада. Шэраг палітолагаў лічыць англа-германскі канфлікт з-за нямецкага пранікнення ў раён Персідскага заліва адной з прычын Першай сусветнай вайны.

Завяршэнне пабудовы

[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку Першай сусветнай вайны Багдадская чыгунка была пабудавана толькі часткова. На поўначы рэйкі былі пракладзены да Рас-эль-Айна (за час вайны да Нусайбіна), на поўдні — ад Багдада да Самары. На будаванні асобных пляцовак Багдадскай чыгункі былі задзейнічаны армянскія працоўныя брыгады. У 1915 годзе яны былі цалкам знішчаны младатуркамі.

У 1916-1917 гг. Германская адмысловая чыгуначная рота № 6 займалася будаваннем лакаматыўных дэпо і складоў для Багдадскай чыгункі. Пасля паразы Цэнтральных дзяржаў і распаду Асманскай імперыі будаванне спынілася - і аднавілася далёка не адразу. Пасля Першай сусветнай вайны Багдадская чыг. была падзелена на тры часткі:

  • Частка ад Коньі да станцыі Базанці была перададзена непасрэдна Турцыі,
  • частка ад Базанці да Нусайбіна здадзена ў канцэсію французскай кампаніі,
  • частка ад Багдада да Самары - улучана ў склад Іракскіх чыг., кіраваных англічанамі

Толькі да лета 1940 года будаванне ўсіх асобных пляцовак турэцкімі падраднікамі было цалкам завершана, і ў ліпені 1940 года са Стамбула ў Багдад адправіўся першы прамы і бесперасадкавы цягнік.

Сучасны стан дарогі

[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка дарогі знаходзіцца ў працоўным стане[2]. Большасць чыгуначных станцый таксама захавалася.

Зноскі

  1. Багдадская железная дорога — Дипломатический словарь. — М.: Государственное издательство политической литературы. А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. 1948.
  2. Neil Robinson World Rail Atlas and Historical Summary: Vol. 8 The Middle East and Caucasus Publisher: «World Rail Atlas» 2006 ISBN 954-12-0128-8 (англ.)
  • Багдадская железная дорога // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
  • Карл Радек Багдадская железная дорога. - БСЭ, 1-е изд., т.4, 1930.
  • Theodor Stiebel Der deutsche Lokomotivführer im Weltkriege. - Berlin, Georg Koenig-Verlag, 1919.
  • Бондаревский Г. Л. Багдадская дорога и проникновение германского империализма на Ближний Восток. - Ташкент, 1955.
  • Ерусалимский А. С. Внешняя политика и дипломатия германского империализма в конце XIX в., 2 изд.. -М., 1951.
  • Wolf J. В. The diplomatic history of the Bagdad railroad. - Columbia, 1938.