Балканскі саюз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
1912 год

Балканскі саюз (Балканская ліга) — ваенна-палітычны блок Сербіі, Чарнагорыі, Грэцыі і Балгарыі, накіраваны супраць Турцыі на працягу Балканскіх войн 19121913 гадоў.

Пасля італа-турэцкай вайны 1911—1912 гадоў, у балканскіх краінах усвядомілі неабходнасць у сумесных дзеяннях, каб супрацьстаяць Турцыі. Гэта ўсведамленне, не без ціску з боку расійскай дыпламатыі, прывяло да падпісання двухбаковага пагаднення паміж Сербіяй і Балгарыяй 13 сакавіка 1912 года, пашыранага ваенным дагаворам 12 мая таго ж года; Расіі адводзілася роля арбітра. Грэцыя, не жадаючы быць пакінутай па-за магчымым альянсам супраць Турцыі, пачала перамовы з Балгарыяй, што тычыліся свайго ўдзелу ў альянсе. Перамовы прывялі да падпісання Грэка-Балгарскага дагавора 29 мая 1912 года. Пазней падобны дагавор быў падпісаны таксама паміж Балгарыяй і Чарнагорыяй. Стварылася цэлая сетка альянсаў на Балканах, накіраваных супраць Турцыі і, фактычна, супраць Аўстра-Венгрыі.

Са свайго боку, Францыя, разумеючы, што на Балканскі саюз уплывае Расія, знайшла сабе саюзніка ў асобе Аўстра-Венгрыі, якая ў сваю чаргу не жадала бачыць моцную Сербскую дзяржаву на сваёй паўднёвай мяжы.

Паколькі Асманская імперыя была саслаблена вайной з Італіяй і мела ўнутраныя канфлікты, Балканскі саюз не мог гэтым не скарыстацца. На працягу апошніх дзён верасня Асманская імперыя і Балканскія краіны мабілізавалі свае войскі. Першая дзяржава, якая абвясціла вайну, была Чарнагорыя 8 кастрычніка 1912 года пачаўшы Першую Балканскую вайну. Астатнія тры дзяржавы, пасля аб'вяшчэння ўльтыматуму Турцыі (13 кастрычніка), абвясцілі ёй вайну (17 кастрычніка).

Падчас вайны аб'яднаныя арміі балканскіх дзяржаў фактычна знішчылі асманскае кіраванне ў Еўропе ў серыях перамог. Але трыумф Лігі быў нядоўгім. Рознагалоссі паміж саюзнікамі ўсё яшчэ працягваліся і пасля паспяховага заканчэння Першай Балканскай вайны, з'явіліся рознагалоссі датычныя падзелу Македоніі. Напружанасць прывяла да распаду Балканскага саюза. Другая Балканская вайна ўспыхнула сярод былых саюзнікаў. Балгарыя напала на Сербію і Грэцыю, да якіх пасля далучыліся Турцыя і Румынія.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]