Пір, цар эпірскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пір, цар эпірскі
Pirro - Marte.jpg
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 318 да н.э.
Старажытнаэпірскае царства
Смерць: 272 да н.э.
Горад Аргас, Грэцыя
Пахаванне: Дэметра
Дынастыя: Спіс кіраўнікоў Старажытнага Эпіра[d]
Бацька: Эакід
Маці: Фтыя Эпірская[d]
Жонка: Антыгона[d], Ланаса[d] і Бірцэна[d]
Дзеці: Аляксандр II[d], Алімпія з Эпіра[d], Пталемей[d] і Гелен[d]
Pyrrhus.JPG

Пір (319 — 272 да н.э., Аргас) — цар эпірскі (306302 да н.э. і 297272 да н.э.); сын Эакда і Фціі.

Стаў царом у 13 гадоў пры апекуне, але быў вымушаны ўцякаць ад свайго зяця Касандра (302 да н.э.). Ажаніўся з дачкой Пталамея I, Антыгонай; з дапамогай таго вярнуўся да ўлады ў Эпіры. Пасля смерці Антыгоны ажаніўся з Ланасай, у пасагу якой атрымаў Керкіру і Леўкус.

Быў адным з найбольшых ваеначальнікаў антычнасці. Актыўна ўдзельнічаў у міжземнаморскіх войнах 1-й пал. 3 ст. да н.э. Узяў вядомую перамогу пад Гераклеяйпірава перамога»), зняў аблогі Тарэнту, Афінаў (287 да н.э.. Апій Клаўдзій перашкодзіў перамовам з Пірам, і той вярнуўся ў Грэцыю (275 да н.э.). Быў забіты ў вулічным баі ў Аргасе.

Верагодная выява Піра — мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме, дзе малады Пір паказаны ў шаломе з дубовымі лістамі, знакам Зеўса Дадонскага (атаясамлена ў 1891)[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)