Размовы з удзельнікам:Igro by/Архіў/да 2018
Перанос
[правіць зыходнік]Вітаю. Перанёс "Узброеныя сілы Германскай Імперыі ў ПСВ" з асноўнай прасторы ў прастору шаблонаў, гл. {{Узброеныя сілы Германскай Імперыі ў ПСВ}}, здаецца, менавіта так Вы і задумвалі. Ужо ўжыў гэты шаблон ў артыкуле 1-я гвардзейская пяхотная дывізія (Германская iмперыя). --Максім Л. (размовы) 19:00, 22 жніўня 2013 (UTC)
- дзякую, усё верна )--Igro by (размовы) 04:04, 23 жніўня 2013 (UTC)
- Наконт выстаўлення да выдалення за малы аб'ём, калі ёсць шмат іншых малых артыкулаў, то, калі ласка, не крыўдуйце. Менавіта таму і выставілі, што малых ужо досыць, перыядычна іх выдаляем, калі бесперспектыўныя ў плане дапісвання. З-за гэтага з'яўленне новага міні-артыкула, звычайна, успрымаецца без энтузіязму :) --Максім Л. (размовы) 07:28, 23 жніўня 2013 (UTC)
Інтэрвікі
[правіць зыходнік]Вітаю. Не забывайце ставіць інтэрвікі. --Belahvostau (размовы) 16:33, 13 мая 2014 (FET) Дзень добры, буду імкнуцца не забыць )) --Igro by (размовы) 11:55, 14 мая 2014 (FET)
воінскі, вайсковы, ваенны (паводле ТСБЛМ)
[правіць зыходнік]Вітаю. Для даведкі, як аматару вайсковай тэматыкі.
- воінскі, -ая, -ае.
Які мае адносіны да ваеннай справы. Воінскі статут. Воінскі эшалон. Воінская часць. // Звязаны з ваеннай службай. Воінская павіннасць. ▪ Усеагульны воінскі абавязак з'яўляецца законам. Канстытуцыя БССР. // Уласцівы ваеннаслужачаму. Сям-там завіхаліся ў натоўпе камандзіры, намагаючыся прывесці гэтых людзей у больш-менш воінскі выгляд. Лынькоў.
- вайсковы, -ая, -ае.
- Які мае адносіны да арганізацыі войска, складаецца з войска. Вайсковыя злучэнні. Вайсковая разведка.
- размоўнае слова Тое, што і ваенны (у 2 знач.). Вайсковая служба. Вайсковы абоз. Вайсковая выпраўка. ▪ Вайсковы аэрадром мясціўся на шырокім прасторным полі. Лынькоў. З машыны выйшаў узброены чалавек у вайсковай форме. Чарнышэвіч. — Я! — азваўся Максім і вокам вайсковага чалавека зірнуў на Пракопа. Колас.
- у значэнне назоўнік вайсковы, -ага, мужчынскі род размоўнае слова Ваеннаслужачы, вайсковец. Побач з вайсковымі ехалі і цывільныя. Хадкевіч.
- ваенны, -ая, -ае.
- Які мае адносіны да вайны, звязаны з вайной. Ваенныя падзеі, планы, дзеянні. Ваенная тайна. Ваенны час. Ваенны канфлікт. // Заснаваны на законах вайны. Ваеннае становішча. // Прызначаны для патрэб вайны. Ваенны завод. Ваенная тэхніка. Ваенная база.
- Які мае адносіны да арміі, звязаны са службай у арміі. Ваенная прысяга. Ваенная служба. Ваенная справа. Ваеннае вучылішча. Ваеннае ведамства. Ваенны парад. Ваенная трывога. // Такі, як у арміі. На станцыю з.. ваеннай дакладнасцю прыбывалі санітарныя цягнікі. Карпаў. // Які ўласцівы ваеннаслужачаму, належыць яму. Ваенная выпраўка. Ваенная форма.
- у значэнне назоўнік ваенны, -ага, мужчынскі род Ваеннаслужачы. А Даша, Даша-нявестка, сарамліва, і з нейкім наіўным здзіўленнем пазірала на ваеннага, быццам не давала сабе веры, што гэта той самы небарака Геня. Ракітны.
--Максім Л. (размовы) 11:53, 14 мая 2014 (FET)
Дзякую, буду ўлічваць. Але ж вайсковае званне зрабілі да мяне і катэгорый, маючых у назве вайсковая - шмат.. Што рабіць? --Igro by (размовы) 12:04, 14 мая 2014 (FET)
- У званнях бясспрэчна трэба выпраўляць (пераносіць, рабіць перасылкі), з астатнімі выпадкамі трэба асобна з кожным. --Максім Л. (размовы) 15:00, 14 мая 2014 (FET)
Назвы вёсак і сельсаветаў
[правіць зыходнік]Вітаю, калі назва вёскі ці сельсавета патэнцыйна ўнікальная, дадатковае развязанне раёнам не патрабуецца: "Вёска Рэдкая", а не "Вёска Рэдкая, нейкі раён". Калі назва патэнцыйна паўторыцца, то развязваем коскай, а не дужкамі: "Вёска Частая, нейкі раён", а не "Вёска Частая (нейкі раён)"--Хамелка/ разм. 21:03, 15 мая 2014 (FET)
Добра, дзякую. Выкарыстаў такое найменне з якойсці іншай старонкі. --Igro by (размовы) 11:20, 16 мая 2014 (FET)
Інтэрвікі
[правіць зыходнік]Вітаю. Вы не ставіце інтэрвікі. --Artificial123 (размовы) 19:39, 23 мая 2014 (FET)
Вітаю. Заўсёды забываюся, mea culpa --Igro by (размовы) 19:45, 23 мая 2014 (FET)
- Старайцеся не забывацца. І пераправерце свае артыкулы і дадайце ІВ, дзе няма. --Artificial123 (размовы) 19:47, 23 мая 2014 (FET)
Спіс
[правіць зыходнік]Вітаю яшчэ раз. Бачу, вы цікавіцеся ваеннай гісторыяй. Калі ласка, прагаласуйце За ці Супраць на гэтай старонцы. Там два першыя спісы якраз на гэту тэматыку. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 21:04, 23 мая 2014 (FET)
Аўтадаглядальніцтва
[правіць зыходнік]Вітаю. Ці не будзе пан супраць атрымаць статус аўтадаглядчыка? (падр. на ВП:Догляд) --Максім Л. (размовы) 11:43, 28 мая 2014 (FET)
З'явіліся / зніклі
[правіць зыходнік]Вітаю! Дзякуй Вам за стварэнне катэгорый "з'явіліся ў хххх годзе / зніклі ў хххх годзе". Просьба да Вас ставіць інтэрвікі ў такіх катэгорыях. Таксама звярніце ўвагу на гэтую заўвагу.--Artsiom91 (размовы) 20:08, 12 чэрвеня 2014 (FET)
- Вітаю! Інтервікі - заўсёды мой боль і пачаўшы ствараць катэгорыі ў т.зв.паточным метадам зусім забыўся... Igro by (размовы) 20:14, 12 чэрвеня 2014 (FET)
Вітаю. Наконт філатэліі
[правіць зыходнік]Маю некалькі прапаноў. Найперш разабрацца з катэгорыямі на сховішчы па гэтай тэме, а іменна з беларускімі маркамі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 9 красавіка 2015 (MSK)
- Дзень добры. Шчыра кажучы, склалася так, што беларускія маркі - не мая тэма, хаця гадавыя камплекты набываю штогод )). Але ж гатовы паўдзельнічаць у працы над Парталам філатэліі ці хаця б Спісам беларускіх марак. Давайце абмяркуем. --Igro by (размовы) 09:17, 10 красавіка 2015 (MSK)
- Вось што тычыцца катэгорый на Вікісховішчы, то беларускія маркі там закатэгарызаваны ледзь не лепш за ўсе астатнія па іншых краінах (па 2014 год уключна), яны залітыя амаль у поўным аб'ёме, раскіданы і рассаваны, куды трэба, прылеплены да патрэбных артыкулаў. Я гэтым займалася асабіста каля года.--Хамелка/ разм. 09:43, 10 красавіка 2015 (MSK)
- Так, добрая праца - на Сховішчы адмысловая катэгорыя Category:Stamps of Belarus. -- Igro by (размовы) 11:55, 10 красавіка 2015 (MSK)
- Вось што тычыцца катэгорый на Вікісховішчы, то беларускія маркі там закатэгарызаваны ледзь не лепш за ўсе астатнія па іншых краінах (па 2014 год уключна), яны залітыя амаль у поўным аб'ёме, раскіданы і рассаваны, куды трэба, прылеплены да патрэбных артыкулаў. Я гэтым займалася асабіста каля года.--Хамелка/ разм. 09:43, 10 красавіка 2015 (MSK)
Вольга, дзякую Вам за бліскучую працу. Спадару Ігро жа прапаноўваю стварэнне спісаў беларускіх марак па гадах, якія будуць мець статус выдатных. P. S. Калі чагосьці не хапае на сховішчы, можна дадаць: я бачыў на сайце інтэрнэт-крамы „Белпошты” ўсе выпушчаныя маркі з 2010 г. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:52, 10 красавіка 2015 (MSK)
- На здароўе. Насамрэч на самім сайце Белпошты ёсць усе маркі да 2015 з улікам нават тых, якія толькі плануюцца выпусціць у бліжэйшыя месяцы ў фармаце інфармлісткоў, толькі што выяўкі так сабе, не вельмі высокага разрознення. Я ўжо з 2014 годам скончыла, а 2015 вельмі марудна таксама рухаю, але толькі па аўторках, і толькі тады, як атрымліваецца.--Хамелка/ разм. 15:46, 10 красавіка 2015 (MSK)
- Нядаўна набыў першы каталог беларускіх марак с гатункамі (разновидностями). Наколькі карэктна выкарыстоўваць гэтую інфармацыю? І ў якім аб'ёме? Інфармацыя цікавая і карысная.. )). --Igro by (размовы) 13:06, 10 красавіка 2015 (MSK)
- Вядома, карэктна.--Хамелка/ разм. 15:46, 10 красавіка 2015 (MSK)
У мяне ў перспектыве ёсць планы напісаць артыкул пра посткросінг (дужа люблю яго). Ці займаецца ім хто-небудзь з Вас, каб дапамог? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:29, 10 красавіка 2015 (MSK)
Пётр Крэчка
[правіць зыходнік]Ён жа не з дзіцячага садзіка пайшоў у камітэт. Звычайна пішацца: год і месца нарадження, дзе вучыўся, дзе працаваў.--Ohlumon (размовы) 20:57, 29 чэрвеня 2015 (MSK)
- Буду ўдзячны калі Вы знойдзеце гэтую інфармацыю і дапоўніце. Я не знайшоў. Дарэчы шмат артыкулаў пра асоб (напрыклад, паслы), якія таксама вельмі сціплыя. На маю думку, што я зрабіў - лепей, чым нічога. --Igro by (размовы) 21:03, 29 чэрвеня 2015 (MSK)
Добры дзень. Слова войска - ніякага роду. У родным склоне множнага ліку мае быць нулявы канчатак. Перанясіце, калі ласка, пад назву Маршал рода войск і папраўце ў тэксце. --JerzyKundrat (размовы) 19:29, 13 верасня 2015 (MSK)
- Дзякуй за заўвагу. Зрабіў. --Igro by (размовы) 15:29, 14 верасня 2015 (MSK)
Сцягі ў картках
[правіць зыходнік]Спадар Igro by, дзякуй Вам за стварэнне і дапаўненне артыкулаў пра дзяржаўных дзеячаў Беларусі. Калі ласка, у картцы не дадавайце сцягі ў полі "месца нараджэння", гэта не вітаецца ў Вікіпедыі. Справа ў тым, што сцяг — графічны элемент, які прыцягвае ўвагу, а месцы нараджэння і смерці могуць не мець ніякіх адносін да нацыянальнасці чалавека (прыкладам, калісьці ў Пракаповіча бы нацысцкі сцяг).--Artsiom91 (размовы) 23:09, 2 жніўня 2015 (MSK)
- Добра, больш не буду. А з Пракаповічам смешна ))) --Igro by (размовы) 15:36, 18 верасня 2015 (MSK)
ПСВ
[правіць зыходнік]Вітаю. Можаце прыбраць перасылкі ў шаблоне {{Першая сусветная вайна}}? --Artificial123 (размовы) 10:54, 19 лістапада 2015 (MSK)
- Добры дзень. Добра, займуся --Igro by (размовы) 11:05, 19 лістапада 2015 (MSK)
- Можна пакапацца ўвечары ў новым артыкуле? Апіскі выправіць і г. д.? --Artificial123 (размовы) 18:51, 23 лістапада 2015 (MSK)
- Канешне, буду ўдзячны. Усе выхадныя працаваў над перакладам, стаміўся і напэўна вока замылілась.--Igro by (размовы) 18:54, 23 лістапада 2015 (MSK)
- Можна пакапацца ўвечары ў новым артыкуле? Апіскі выправіць і г. д.? --Artificial123 (размовы) 18:51, 23 лістапада 2015 (MSK)
Калі цікавіць тэма Грамадзянскай, Вам сюды. --Artificial123 (размовы) 17:36, 17 снежня 2015 (MSK)
- Дзякую за наводку. Але пакуль галоўнае — ПСВ. )) Яшчэ вельмі шмат чаго трэба... --Igro by (размовы) 17:40, 17 снежня 2015 (MSK)
- Гэта чалавек таксама цесна звязаны з ПСВ. Вось спасылак якая куча з яго вядзе. --Artificial123 (размовы) 17:44, 17 снежня 2015 (MSK)
А можаце пра яго напісаць? --Artificial123 (размовы) 17:52, 22 снежня 2015 (MSK)
- Зразумела )) Стаўлю па-за чаргу --Igro by (размовы) 18:04, 22 снежня 2015 (MSK)
- Зрабіў, нарэшце, ууухх. Нажаль няма адпаведнага смайла )) --Igro by (размовы) 00:33, 7 студзеня 2016 (MSK)
- Ура, зараз перачытаю. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 00:41, 7 студзеня 2016 (MSK)
- Зрабіў, нарэшце, ууухх. Нажаль няма адпаведнага смайла )) --Igro by (размовы) 00:33, 7 студзеня 2016 (MSK)
Грамадзянская
[правіць зыходнік]Дапаможаце? --Artificial123 (размовы) 22:43, 11 студзеня 2016 (MSK)
- МММ, як іх падзелім? Пачнем са шкілета — з кароткіх артыкулаў, а пасля напоўнім мясам? Перакладаць там шмат :) --Igro by (размовы) 08:34, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Кожнаму стварыць, дадаць картку і прадмову. А астатняе па жаданні. --Artificial123 (размовы) 09:41, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Добра, зараз скончу артыкулы пра трох камандуючых германскімі арміямі і пачну. Пачну з белых. --Igro by (размовы) 09:51, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Цягніце Белазарам. Толькі ён не жуе штукі тыпу <br /> і <small>. --Artificial123 (размовы) 10:03, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Дзякуй за параду. Паспрабую. --Igro by (размовы) 12:46, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Так будзе нармальна? У такім выглядзе можна хутка набіць базу --Igro by (размовы) 20:37, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Такая і задумка. --Artificial123 (размовы) 23:29, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Так будзе нармальна? У такім выглядзе можна хутка набіць базу --Igro by (размовы) 20:37, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Дзякуй за параду. Паспрабую. --Igro by (размовы) 12:46, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Цягніце Белазарам. Толькі ён не жуе штукі тыпу <br /> і <small>. --Artificial123 (размовы) 10:03, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Зрабіў нарэшце. Трэба перадыхнуць ад Грамадзянскай.... :) --Igro by (размовы) 17:50, 30 студзеня 2016 (MSK)
- Добра, зараз скончу артыкулы пра трох камандуючых германскімі арміямі і пачну. Пачну з белых. --Igro by (размовы) 09:51, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Кожнаму стварыць, дадаць картку і прадмову. А астатняе па жаданні. --Artificial123 (размовы) 09:41, 12 студзеня 2016 (MSK)
- Выпраўце ў сваіх артыкулах назвы крыніц на арыгінальныя (напрыклад, тут і тут). --Artificial123 (размовы) 19:35, 1 сакавіка 2016 (MSK)
- Зроблена --Igro by (размовы) 10:27, 2 сакавіка 2016 (MSK)
Вяртанне ранейшай назвы артыкула
[правіць зыходнік]Прывітанне, Igro by. Каб вярнуць ранейшую назву трэба перанесці артыкул. Просты адкат тут не працуе. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:07, 26 студзеня 2016 (MSK)
- Дзякуй вялікі за падказку. Буду ведаць. --Igro by (размовы) 17:06, 28 студзеня 2016 (MSK)
Адмірал Калчак
[правіць зыходнік]Вітаю. Мяркую стварыць пра Калчака навігацыйны шаблон тыпу гэтага. Што прапануеце туды ўпіхнуць? І яшчэ. Трэба неяк тут расшырыць уводзіны, але не атрымліваецца напісаць нешта звязнае. --Artificial123 (размовы) 22:51, 27 студзеня 2016 (MSK)
- Добры дзень. З шаблонам трэба абдумаць, з персанажам добра не знаёмы. Скончу з белымі генераламі, абмяркуем. --Igro by (размовы) 17:10, 28 студзеня 2016 (MSK)
- Вось нешта ёсць. --Artificial123 (размовы) 14:48, 10 лютага 2016 (MSK)
- Звярніце ўвагу сюды і сюды. --Artificial123 (размовы) 15:07, 10 лютага 2016 (MSK)
- Артыкулы пра белых дзеячоў ёсць тут і тут. --Artificial123 (размовы) 19:27, 16 лютага 2016 (MSK)
Пушка
[правіць зыходнік]Вітаю. А ці ёсць слова "пушка"? --Artificial123 (размовы) 14:46, 10 лютага 2016 (MSK)
- Дзень добры. Былі ў мяне розныя думкі, глядзеў тут і, на мой погляд, Жнівеньскія пушкі гучаць лепей, чым Жнівеньскія гарматы. Але, як заўсёды, адкрыты да любых меркаванняў :).--Igro by (размовы) 14:52, 10 лютага 2016 (MSK)
- Проста я думаў, што ў вашай мове ёсць толькі слова "гармата". --Artificial123 (размовы) 14:55, 10 лютага 2016 (MSK)
- Часам нас чакаюць сюрпрызы )) --Igro by (размовы) 14:59, 10 лютага 2016 (MSK)
- Проста я думаў, што ў вашай мове ёсць толькі слова "гармата". --Artificial123 (размовы) 14:55, 10 лютага 2016 (MSK)
Шаноўны Igro by, пушка — гэта такая каробачка ў большасці выпадкаў. Слова "гармата" мае шырокі сэнс, калі "пушка" — гэта выключна даўгаствольная гармата, якая страляе прамым агнём (і тое толькі па меркаванні Клышкі). Я хацеў бы Вам параіць не карыстацца скарнікам, а карыстацца слоўнікам.орг, бо другі сайт значна больш акадэмічны. Асабіста для мяне "пушка" ў значэнні "любая гармата" — гэта такі ж самы крапівізм, як "карандаш" у значэнні "аловак". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:23, 10 лютага 2016 (MSK)
- Дзень добры. А як жа Пушка? Русізм для мяне быў бы, калі б я ўжываў арудзіе, а пушка — старажытнаславянскае слова. Паўтаруся, што для мяне было важным было менавіта гучанне фразы --Igro by (размовы) 15:35, 10 лютага 2016 (MSK)
- Вікіпедыя не з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай))) Я ж Вам напісаў вышэй, што слова "пушка" мае надзвычай спецыялізаваны кантэкст і найчасцей ужываецца ў іншым значэнні. Я не ведаю, што такое "Жнівеньскія пушкі", таму пакідаю від гарматы (якая яна там менавіта) на Ваша сумленне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:48, 10 лютага 2016 (MSK)
Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі
[правіць зыходнік]- Можаце дадаць картку-шаблон у артыкул? --Rymchonak (размовы) 12:52, 11 сакавіка 2016 (MSK)
- Зраумела, займуся --Igro by (размовы) 12:58, 11 сакавіка 2016 (MSK)
- Дзякуй. --Rymchonak (размовы) 13:03, 11 сакавіка 2016 (MSK)
- Зраумела, займуся --Igro by (размовы) 12:58, 11 сакавіка 2016 (MSK)
Непатрэбныя старонкі
[правіць зыходнік]Вітаю. Калі старонку ў асабістай прасторы Вам больш непатрэбная, стаўце на яе шаблон {{Да выдалення}}, яе можна выдаліць. --Artificial123 (размовы) 18:27, 6 красавіка 2016 (MSK)
- Добры дзень. Дзякую за наводку, але ж хачу мець магчымасць паглядзець ход сваёй працы :) --Igro by (размовы) 18:33, 6 красавіка 2016 (MSK)
Шаблон:Userbox
[правіць зыходнік]Прывітанне! Гэты шаблон быў выпраўлены, бо калі паглядзець у іншыя шаблоны якія яго выкарыстоўваюць, то можна заўважыць, што яны не вельмі добра працуюць. Тым больш выкарыстоўваць шаблон у цяперашнім выглядзе нязручна. Але калі мае дзеянні прыводзяць да калапсу, выбачайце. SG (размовы) 13:34, 2 мая 2016 (MSK)
- Дзень добры! Так склалася, у гэтым выглядзе гэты шаблон выкарыстоўваецца рознымі ўдзельнікамі (звыш сотні) на сваіх старонках (на маёй, таксама :). Заўважыўшы, што былі зламаныя асабовыя старонкі — адкочыў назад. Вашая думка/праўка зразумелая (і нават слушная), але, напэўна, лепей зрабіць новы шаблон --Igro by (размовы) 13:44, 2 мая 2016 (MSK)
- Шаблон паправіў, здаецца зараз павінен усіх задавальняць.--Artsiom91 (размовы) 13:52, 2 мая 2016 (MSK)
- Дзякую! --Igro by (размовы) 14:07, 2 мая 2016 (MSK)
- Шаблон паправіў, здаецца зараз павінен усіх задавальняць.--Artsiom91 (размовы) 13:52, 2 мая 2016 (MSK)
Паслы Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрланды
[правіць зыходнік]- Ці можаце зрабіць навігацыйную паласу? --Rymchonak (размовы) 12:49, 26 мая 2016 (MSK)
- Зразумела, зраблю. --Igro by (размовы) 12:50, 26 мая 2016 (MSK)
- Паглядзеў — а яна ўжо была, абнавіў звесткі..--Igro by (размовы) 13:21, 26 мая 2016 (MSK)
- Дзякуй. Цяпер парадак. --Rymchonak (размовы) 13:23, 26 мая 2016 (MSK)
- Паглядзеў — а яна ўжо была, абнавіў звесткі..--Igro by (размовы) 13:21, 26 мая 2016 (MSK)
- Зразумела, зраблю. --Igro by (размовы) 12:50, 26 мая 2016 (MSK)
Паслы Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан
[правіць зыходнік]- Патрэбна навгіацыйная паласа. Яе дакладна няма. --Rymchonak (размовы) 13:41, 26 мая 2016 (MSK)
- Здаецца, зрабіў. Нічога не адшукаў да 2011 года, мабыць, і не было пасла дагэтуль. --Igro by (размовы) 14:08, 26 мая 2016 (MSK)
Паслы Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Іран
[правіць зыходнік]Удакладніў даты з сайта Пасольства --Rymchonak (размовы) 14:44, 26 мая 2016 (MSK)
Паслы Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы
[правіць зыходнік]Ці ёсць у нас навігацыйны шаблон для гэтай краіны? --Rymchonak (размовы) 15:14, 26 мая 2016 (MSK)
- Ёсць - Шаблон:Паслы Беларусі ў Сірыі. Дарэчы, карысная катэгорыя ў дадзеным выпадку — Катэгорыя:Шаблоны:Паслы Беларусі --Igro by (размовы) 15:20, 26 мая 2016 (MSK)
Паслы Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе
[правіць зыходнік]- Патрэбна навігацыя для Аўстраліі. --Rymchonak (размовы) 15:58, 26 мая 2016 (MSK)
- Не магу найсці ніводнага пасла, акрамя Шыха (з 2014). Можа, дрэнна гуглю --Igro by (размовы) 16:05, 26 мая 2016 (MSK)
- Лапата-Загорскі быў па сумяшчальніцтве. Шых - 1-ы пасол у Аўстраліі, пасольства расчыніла дзверы толькі ў 2014 годзе. --Rymchonak (размовы) 16:08, 26 мая 2016 (MSK)
- Шаблон зрабіў, Шыху дадаў у артыкул --Igro by (размовы) 16:23, 26 мая 2016 (MSK)
- А Лапата-Загорскаму? 2 гады па сумяшчальніцтве быў. --Rymchonak (размовы) 16:24, 26 мая 2016 (MSK)
- Дадаў. Штосьці сёння такі ажыятаж на дыпфронце — супрацоўнікі МЗС набіваюць базу? :) --Igro by (размовы) 16:35, 26 мая 2016 (MSK)
- Дзякуй. Парадак. Трэба будзе навесці парадак па ўсіх дыппрадстаўніцтвах. Праблемы будуць з Аргенцінай: там часовыя павераныя былі. Румынію трэба будзе ўдакладніць (пагляжу па дакументах). --Rymchonak (размовы) 16:44, 26 мая 2016 (MSK)
- Лапата-Загорскі быў па сумяшчальніцтве. Шых - 1-ы пасол у Аўстраліі, пасольства расчыніла дзверы толькі ў 2014 годзе. --Rymchonak (размовы) 16:08, 26 мая 2016 (MSK)
- Часова павераны ў Аргенціне ў 2013 г. быў Кісляк (Рыгор? Генадзь?). --Rymchonak (размовы) 16:50, 26 мая 2016 (MSK)
- А ці варты артыкулаў Часова павераныя ў Вікі? --Igro by (размовы) 11:28, 27 мая 2016 (MSK)
- Асобныя артыкулы пра часова павераных (калі яны не мелі да гэтага альбо пасля ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла) ствараць не варта, але ўзгадаць у навігацыі трэба, каб паказаць развіццё дыпадносін. --Rymchonak (размовы) 11:37, 27 мая 2016 (MSK)
- Пераклаў Спіс. спадзяюся будзе зручна карыстацца. Толькі злёгку паднавіць там-сям.--Igro by (размовы) 14:43, 27 мая 2016 (MSK)
- Асобныя артыкулы пра часова павераных (калі яны не мелі да гэтага альбо пасля ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла) ствараць не варта, але ўзгадаць у навігацыі трэба, каб паказаць развіццё дыпадносін. --Rymchonak (размовы) 11:37, 27 мая 2016 (MSK)
- А ці варты артыкулаў Часова павераныя ў Вікі? --Igro by (размовы) 11:28, 27 мая 2016 (MSK)
- Не магу найсці ніводнага пасла, акрамя Шыха (з 2014). Можа, дрэнна гуглю --Igro by (размовы) 16:05, 26 мая 2016 (MSK)
- Дзякую. Зараз перачытаю. --Rymchonak (размовы) 14:53, 27 мая 2016 (MSK)
Паслы Рэспублікі ў Таджыкістане
[правіць зыходнік]- Патрэбна навігацыя. Ці можаце знайсці біяграфію Вольгі Анатолеўны Гаўрук? --Rymchonak (размовы) 12:48, 27 мая 2016 (MSK)
Ордэн Мінска
[правіць зыходнік]Вярніце, калі ласка, ордэн нашай сталіцы-герою. Гэта важная інфармацыя, таму яна мусіць быць у шаблоне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:21, 16 чэрвеня 2016 (MSK)
- Вітаю! Цалкам згодзен (я яго і размясціў там). Пакуль ён на месцы, буду сачыць за гэтым! Дзякуй за Вашу ўвагу да гэтага пытання --Igro by (размовы) 14:30, 16 чэрвеня 2016 (MSK)
Translation help
[правіць зыходнік]Greetings Mr Igro,
Nice to meet you.
Could you kindly help me translate this text into the brilliant Belarusian language?
- Ведь Бог так полюбил этот мир, что отдал Своего единственного Сына, чтобы каждый верующий в Него не погиб, но имел вечную жизнь.
- English version: For God so loved the world that he gave his one and only Son, that whoever believes in him shall not perish but have eternal life.
The text is from John 3:16 however I could not find a Belarusian Bible online hence my request. (Note: If you already have a Belarusian Bible at your home then you can extract the text directly from there). --DaveZ123 (размовы) 19:29, 18 жніўня 2016 (MSK)
- DaveZ123, Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:36, 18 жніўня 2016 (MSK)
- Thank you so much Чаховіч Уладзіслаў for your translation help! May God bless you. --DaveZ123 (размовы) 19:42, 18 жніўня 2016 (MSK)
Міністэрства
[правіць зыходнік]Вітаю. Можа, стварыць навігацыйны шаблон для міністэрстваў? --Artificial123 (размовы) 19:23, 23 жніўня 2016 (MSK)
- Прывітанне! Вы маеце на ўвазе БССРаўскія? Цяжка будзе зрабіць яго з прывабнай формай - вельмі шмат было ўтворана/скасавана/перайменавана/рэарганізавана і зноў... Трэба паспрабаваць, канешне. Маеце прапанову?--Igro by (размовы) 20:42, 23 жніўня 2016 (MSK)
- Штосьці тыпу {{Пісьменнікі і паэты Беларусі}} або {{Дзяржаўныя ўтварэнні перыяду Грамадзянскай вайны і станаўлення СССР, 1917—1924}}. --Artificial123 (размовы) 21:32, 23 жніўня 2016 (MSK)
- Добра, дзякуй за наводку. Только вось як іх падзяліць? Мяркую, што трэба было б іх раздзяліць на перыяды 40-50я, 60-70я і 80-90я гады, каб не множыць падраздзелы, але былі розныя абставіны. Зараз паспрабую. Таксама трэба зрабіць і пра Наркаматы БССР. --Igro by (размовы) 09:18, 24 жніўня 2016 (MSK)
- Першая спроба тут {{Міністэрствы БССР}}. У будучым будзе дапаўняцца. Адно пытанне — пакуль не вызначыўся, што рабіць з двайнымі (перайменаванымі) міністэрствамі? --Igro by (размовы) 12:02, 24 жніўня 2016 (MSK)
- Пісаць у некалькіх асобніках. --Artificial123 (размовы) 12:57, 24 жніўня 2016 (MSK)
- Першая спроба тут {{Міністэрствы БССР}}. У будучым будзе дапаўняцца. Адно пытанне — пакуль не вызначыўся, што рабіць з двайнымі (перайменаванымі) міністэрствамі? --Igro by (размовы) 12:02, 24 жніўня 2016 (MSK)
- Добра, дзякуй за наводку. Только вось як іх падзяліць? Мяркую, што трэба было б іх раздзяліць на перыяды 40-50я, 60-70я і 80-90я гады, каб не множыць падраздзелы, але былі розныя абставіны. Зараз паспрабую. Таксама трэба зрабіць і пра Наркаматы БССР. --Igro by (размовы) 09:18, 24 жніўня 2016 (MSK)
- Штосьці тыпу {{Пісьменнікі і паэты Беларусі}} або {{Дзяржаўныя ўтварэнні перыяду Грамадзянскай вайны і станаўлення СССР, 1917—1924}}. --Artificial123 (размовы) 21:32, 23 жніўня 2016 (MSK)
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
[правіць зыходнік]- Добры дзень, сп. Ігар! Ці можаце стварыць артыкул «Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь»? Буду вельмі ўдзячны. --Rymchonak (размовы) 15:06, 14 сакавіка 2017 (+03)
- Канешне, зраблю, і пра Вярхоўны Суд БССР адначасова. Толькі зараз знаходжуся ў Германіі, вярнусь у суботу і напішу. --Igro by (размовы) 17:11, 14 сакавіка 2017 (+03)
Некалі ўздымалі пытанне пра новае міністэрства. Думаю, часу ўжо дастаткова прайшло, з'явіўся тэкст указа, згодна з якім міністэрства перайменавана, а не створана новае. Таму, думаю, можаце пераймяноўваць артыкул і ўносіць у іншыя адпаведныя змены.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 5 красавіка 2017 (+03)
- Добры дзень. Добра, займуся, дзякуй за інфу --Igro by (размовы) 15:42, 10 красавіка 2017 (+03)
Гэта дубль Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў. Варта вызначыць як правільна і аб'яднаць.--Artsiom91 (размовы) 16:29, 17 красавіка 2017 (+03)
- Ууупс... Трэба выдаліць новы! --Igro by (размовы) 16:31, 17 красавіка 2017 (+03)
Спіс паслоў і пастаянных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь
[правіць зыходнік]- М.М.Мятлікава і Пасольства ў Грузіі ў раздзел "Азія" дадаем? --Rymchonak (размовы) 14:10, 11 мая 2017 (MSK)
- Зразумела! --Igro by (размовы) 14:15, 11 мая 2017 (+03)
Статут медаля
[правіць зыходнік]- Прапаную ва ўсіх артыкулах замяніць «Палажэнне аб медалю» на «Статут медаля». --Rymchonak (размовы) 14:18, 15 мая 2017 (+03)
- Добра. Буду ўлічваць --Igro by (размовы) 14:19, 15 мая 2017 (+03)
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
[правіць зыходнік]Можа, за адзнаку, а не адрозненне? Думаю, што другі варыянт русізм. Бо вызначаліся ў ахове граніц, а не адрозніваліся. --Rymchonak (размовы) 14:37, 15 мая 2017 (MSK)
- Хм, напэўна Вы маеце рацыю. Тады будуць і медалі «за працоўную адзнаку», «За адзнаку ў вайсковай службе», так? --Igro by (размовы) 14:56, 15 мая 2017 (+03)
- Так. Бо сярод беларускіх медалёў — «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». --Rymchonak (размовы) 15:08, 15 мая 2017 (+03)
Запрашэнне на Вікі-Летнік
[правіць зыходнік]Вітаю, Igro by
Запрашаю вас на Вікі-Летнік! Гэтая класная магчымасць для беларускай Вікі-супольнасці развіртуаліцца. Бывалыя рэдактары і навічкі змогуць папрацаваць і правесці час нефармальна разам. Абмяняцца досведам.
Таксама можна стаць часткай каманды валанцёраў-арганізатараў і дапамагаць у падрыхтоўцы і правядзенні Летніка. --Svetit (размовы) 14:13, 30 мая 2017 (MSK)
ВМС ФРГ
[правіць зыходнік]- Можа, змяніць час у раздзеле "Гісторыя" з цяперашняга на мінулы, бо з 2010 года прайшло 7 год? --Rymchonak (размовы) 12:07, 22 чэрвеня 2017 (MSK)
- Згодзен, падчас перакладу з рускай вікі думаў, але іншых крыніц пакуль не знайшоў, і ў нямецкай зусім не бум-бум :) --Igro by (размовы) 12:12, 22 чэрвеня 2017 (MSK)
- У 2010 годзе ў ВМС ФРГ адбыліся змены: некаторыя ведамствы, службы былі расфірмараваны, але пра колькасць ў мяне звестак няма. --Rymchonak (размовы) 12:25, 22 чэрвеня 2017 (MSK)
- Згодзен, падчас перакладу з рускай вікі думаў, але іншых крыніц пакуль не знайшоў, і ў нямецкай зусім не бум-бум :) --Igro by (размовы) 12:12, 22 чэрвеня 2017 (MSK)
Бібліяграфічнае апісанне
[правіць зыходнік]Сп. Igro by, не маглі б Вы неяк перакладаць з РуВікі не цягнуўшы адтуль следам іх правілы афармлення артыкулаў, а выкарыстоўваць правілы афармлення бібліяграфічнага апісання (далей - БА) Беларусі, ці Расіі, ці Украіны (яны амаль аднолькавыя). Справа ў тым, што ў правілах БА няма ўказання на колькасць асобнікаў кніг, бо гэта ніякай інфарматыўнасці з пункту гледжання «Бібліяграфіі» не нясе. Па-другое, у БА нельга пісаць «Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь». Калі кніга калектыўнага аўтарства, саміх аўтараў не патрэбна пералічваць, таксама ў пачатку не патрэбна пісаць, што гэта калектыў аўтараў. А патрэбна назваць Складальніка калектыўнай працы пасля слэшу: «Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / назва ўстановы (калі ёсць); Складальнік ...».--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:15, 7 ліпеня 2017 (MSK)
- Добра, выпраўлю. --Igro by (размовы) 09:47, 10 ліпеня 2017 (MSK)
Чатыры словы - гэта артыкул?--Ohlumon (размовы) 16:39, 10 ліпеня 2017 (MSK)
- Спадар Ohlumon, так, гэта артыкул. Гэтага дастаткова каб атрымаць першапачатковую інфармацыю (некаторыя артыкулы папяровых энцыклапедый не больш), да таго ж ясна сказана Гэта пачатак артыкула пра ваенных дзеячаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Памылак у артыкуле, якія рабілі б яго нечытабельным, няма. Кожны ўдзельнік мае права ствараць артыкулы на свой густ, у тым ліку розных памераў, крыніц і г.д. А Вашая пазіцыя "артыкул малы, а калі вялікі — то аўтапераклад, а калі не аўтапераклад — то ўласнае даследаванне, а калі не ўласнае даследаванне — то капірайт" ніякай крытыкі не вытрымлівае. З улікам таго, што Вы не ў першы раз звяртаецеся да ўдзельнікаў на іх старонку размоў з незразумелымі пытаннямі — раблю Вам заўвагу і прашу больш так не рабіць. Спадар Igro by, можаце не адказваць на пытанне спадара Ohlumon.--Artsiom91 (размовы) 16:51, 10 ліпеня 2017 (MSK)
- Сп. Artsiom91, я сабе дазволю выказаць і сваю пазіцыю. Як ні глядзі на арт., але на «пачатак артыкула пра ваенных дзеячаў» ён ніяк не цягне. На стаб можа. І тое, калі была б перакладзена прэамбула цалкам з РуВікі. Я ніколі не быў прыхільнікам Сп. Ohlumon, але, тут ён цалкам мае рацыю. І раней, дарэчы, такія артыкулы ці адразу выдаляліся, ці намінаваліся да выдалення. Бо, прабачце, але нават значнасці не паказана, калі не паглядзець у шаблон, які ўсяго толькі дадатак да арт. Спадзяюся, што сп. Igro by, толькі пачаў яго перакладаць і забыўся праставіць {{пішу}}.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:03, 10 ліпеня 2017 (MSK)
- Складваецца ўражанне, што некаторым асобам падабаецца выводзіць з сабе іншых ды сапсаваць настрой. На шчасце, ёсць калегі, якія заўсёды вядуць сабе ветліва і з паразуменнем — Максім Л., Хамелка, Rymchonak, Artsiom91, Artificial123 ды і іншыя...
- Добра, што Вікі не прыватызаваная крытыкамі, і таму я не буду спыняць сваю работу, бо трэба пашыраць арэал мовы, няхай, нават і праз пераклады — нічога, дарэчы, дрэннага ў гэтым працэсе не бачу, гэта арганічна ўласцівая рыса Вікі. Цалкам зразумела, што добрыя артыкулы атрымліваюцца, калі сідзіш і вылізваеш пару-тройку. Але ж, канешне, тысячы беларусаў кожны дзень ствараюць тысячы неблагіх артыкулаў, чаго там…
- А мяне чырвоныя спасылкі прымушаюць хутчэй іх зрабіць сінімі. Так, слоў нямнога, але, адрываючы ад сям’і і работы пакрыху, стаўлю заўсёды картку ды пазначаю стабам, дзе я парушаю правілы? Так, няма ў мяне часу, каб наведваць бібліятэкі, таму магу карыстацца толькі інтэрнэтам і хатняй бібліятэкай, якая засталася пасля бацькоў-настаўнікаў, тое-сёе набыў сам.
- І яшчэ. Не ведаю як у каго, але ж персанальна ў мяне беларускамоўная прастора ў апошні раз была яшчэ ў 80-я, у бабулі. З тых часоў толькі радыё Сталіца па дарозе на працу і назад. Таму і памылкі ў словаўтварэнні і моўных абаротах. Даруйце…
- Вось замест таго, каб зрабіць новы стаб :), даводзіцца адпісвацца ((.
- Сп. Artsiom91, я сабе дазволю выказаць і сваю пазіцыю. Як ні глядзі на арт., але на «пачатак артыкула пра ваенных дзеячаў» ён ніяк не цягне. На стаб можа. І тое, калі была б перакладзена прэамбула цалкам з РуВікі. Я ніколі не быў прыхільнікам Сп. Ohlumon, але, тут ён цалкам мае рацыю. І раней, дарэчы, такія артыкулы ці адразу выдаляліся, ці намінаваліся да выдалення. Бо, прабачце, але нават значнасці не паказана, калі не паглядзець у шаблон, які ўсяго толькі дадатак да арт. Спадзяюся, што сп. Igro by, толькі пачаў яго перакладаць і забыўся праставіць {{пішу}}.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:03, 10 ліпеня 2017 (MSK)
Партал "Філатэлія"
[правіць зыходнік]Вітаю!
Запрашаю Вас стаць удзельнікам Партала, запісацца ў гэты спіс на адпаведнай старонцы на Партале і пакрыху дапамагаць з яго развіццём. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:58, 29 ліпеня 2017 (MSK)
- Дзень добры! Вельмі абрадаваны з'яўленнем гэтага партала. Буду з задавальненнем працаваць над яго паляпшэннем. Только замінае тое, што зараз у адпачынку ды і зусім не знаёмы з механікай і асаблівасцямі парталаў. Што трэба рабіць? Ці ёсць нейкі спіс задач? --Igro by (размовы) 17:00, 30 ліпеня 2017 (MSK)
- Мяркую, трэба банальна папрацаваць над стварэннем новых артыкулаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:20, 30 ліпеня 2017 (MSK)
- Як наконт добрага артыкула пра Чорны пені? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:03, 28 жніўня 2017 (MSK)
- На жаль, не маю яго ў сваёй калекцыі :). Але прапанова слушная, першая ж марка. Як Вы бачыце развіццё тэмы? Я маю даволі шмат філатылістычнай літаратуры, таксама можна пайсці шляхам перакладу з іншамоўных Вікі... --Igro by (размовы) 09:51, 29 жніўня 2017 (MSK)
- Давайце зробім так: я пайду шляхам перакладу, а Вы будзеце дадаваць з літаратуры звесткі ды крыніцы. Згода? :) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:52, 29 жніўня 2017 (MSK)
- Зразумела! Учора прагледзеў сваю бібліятэку. Насамрэч, інфармацыі не так ужо і шмат (у асноўным засталася літаратура з савецкіх часоў, з кружка), але нешта ёсць. Будзем узгадняць, што з маіх крыніц аўтарытэтныя, бо там нават ёсць чуткі и паданні:) --Igro by (размовы) 09:42, 30 жніўня 2017 (MSK)
- Давайце зробім так: я пайду шляхам перакладу, а Вы будзеце дадаваць з літаратуры звесткі ды крыніцы. Згода? :) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:52, 29 жніўня 2017 (MSK)
- На жаль, не маю яго ў сваёй калекцыі :). Але прапанова слушная, першая ж марка. Як Вы бачыце развіццё тэмы? Я маю даволі шмат філатылістычнай літаратуры, таксама можна пайсці шляхам перакладу з іншамоўных Вікі... --Igro by (размовы) 09:51, 29 жніўня 2017 (MSK)
- Як наконт добрага артыкула пра Чорны пені? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:03, 28 жніўня 2017 (MSK)
- Мяркую, трэба банальна папрацаваць над стварэннем новых артыкулаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:20, 30 ліпеня 2017 (MSK)
Калі ласка, дадавайце наваствораныя артыкулы ў адмысловы спіс на старонцы партала (з пазначэннем даты стварэння). Напрыклад, варта дадаць артыкул "Гашэнне, пошта". Там я ўжо дадаў артыкул "Гісторыя пошты" — дык будзьма рабіць па аналогіі. Існуе такая практыка, каб потым адсочваць развіццё партала. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:03, 31 жніўня 2017 (MSK)
Пераносы
[правіць зыходнік]Прашу пакуль спыніць масавы пераносы старонак ад варыянту ўдакладнення з коскай пад дужкі. Колькасць старонак, якія патрабуюць пераносу, вельмі вялікая, таму лепш гэтую працу пакінуць боту, які ўжо перанёс большую частку гарадоў. Ужо калі бот зробіць асноўную працу, але частка артыкулаў чамусьці не будзе перанесеная, пераносы можна будзе ажыццявіць рукамі. Новыя ж артыкулы можна ствараць у адпаведнасці з новымі правіламі.--Artsiom91 (размовы) 12:28, 28 жніўня 2017 (MSK)
- Добра, пераносіў толькі артыкулы, якія непасрэдна датычацца майго бягучага артыкула. Больш не буду :) --Igro by (размовы) 12:44, 28 жніўня 2017 (MSK)
- Гашэнне, пошта --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:01, 31 жніўня 2017 (MSK)
Заклікаю да абароны горада-героя)))
[правіць зыходнік]Вітаю!
Далучайцеся, калі ласка, да абмеркавання на Форуме тэмы пра ўзнагароды ў картках-шаблонах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:09, 1 верасня 2017 (MSK)
- Добры!
Зразумела, паўдзельнічаю ;).--Igro by (размовы) 20:10, 2 верасня 2017 (MSK)
Файлы да выдалення
[правіць зыходнік]Прашу звярнуць увагу на абмеркаванне выдалення файлаў. Некалі Вамі былі залітыя файлы, якія парушаюць аўтарскія правы. Я падрыхтаваў іх спіс, калі ў Вас няма заўваг і пажаданняў, то я іх выдалю (і спасылкі з артыкулаў таксама). Па другому спісу прасіў бы Вас паставіць на тыя старонкі прыгожы шаблон пра памерлую асобу, які дадае адпаведную катэгорыю.--Artsiom91 (размовы) 16:01, 5 верасня 2017 (MSK)
- Добра, дзякую. Файлы заліваў, калі пачаў шчыльную працу над беларускімі ДД, на ліцэнзіі ўвагі не звяртаў, хацеў, каб артыкулы былі больш змястоўныя і інфарматыўныя. Першы спіс выдаліце, к.л., а файлы ў другім я выпраўлю. --Igro by (размовы) 16:08, 5 верасня 2017 (MSK)
Шаблоны адміністрацыйных адзінак
[правіць зыходнік]Паолькі адміністрацыйных адзінак, у якія ўваходзіў той ці іншы раён, магло быць многа, то думаю, што лепш шаблоны неяк сабраць. Я пасправабаў зрабіць гэта ў артыкуле Слуцкі раён, для гэтага прыйшлося падкруціць шаблоны {{Слуцкая акруга}} і {{Бабруйская акруга}}. Думаю, лепш афармляць шаблоны ў артыкулах пра раёны (як сучасныя, так і былыя) падобным чынам, калі яны ўваходзілі больш чым у адну адзінку. Калі ў Вас ёсць нейкія пытанні ці пажаданні па афармленні (штосьці яшчэ дадаць), то пішыце, буду думаць як зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 18:12, 19 верасня 2017 (MSK)
- Дзень добры, калега! Зразумела, добрая прапанова, будзем так і рабіць. --Igro by (размовы) 12:13, 20 верасня 2017 (MSK)
- Вось падумаў, а чаму б не рабіць тое ж самае, нават калі сучасны раён уваходзіў у гістарычныя ўтварэнні? Хіба будзе правільна, калі шаблоны мінулых і сучасных адзінак будуць разам унізе артыкула? --Igro by (размовы) 13:50, 20 верасня 2017 (MSK)
- Сучасны падзел куды больш цікавы і запатрабаваны, чым гістарычны, таму яго варта вывесці асобна на бачным месцы. Але можна прадубляваць і ў групе. Прычым там лепш выкарыстоўваць больш поўныя шаблоны з гістарычнымі звесткамі, напрыклад акрамя шаблона {{Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці}} ёсць {{Брэсцкая вобласць БССР}}.--Artsiom91 (размовы) 13:58, 20 верасня 2017 (MSK)
- зразумела, я проста прапаную ў артыкулах пра сучасныя раёны шаблон акругі (ці іншай гістарычный адзінкі) размяшчаць унутры (як Вы зрабілі для Слуцкага раёна) табліцы, вось, як я зрабіў для Глускага раёна, прычым гэта табліца няхай будзе апошняй. --Igro by (размовы) 14:02, 20 верасня 2017 (MSK)
- Так, усё правільна, я ж для Слуцкага менавіта так і зрабіў, гэты раён таксама здаецца зараз існуе. І сучасны падзел там асобна.--Artsiom91 (размовы) 14:09, 20 верасня 2017 (MSK)
- Калі ласка, праглядзіце змены Буда-Кашалёўскі раёна. Так будзе правільна? Адзінкі па алфавіту, ці як я размясціў — храналагічна? --Igro by (размовы) 14:43, 21 верасня 2017 (MSK)
- Так, усё нармальна. Хутчэй за ўсё, у прамым храналагічным парадку будзе лепш. Ну, толькі паўнату шаблонаў варта адсочваць, бо ў Гомельскай акрузе Буда-Кашалёўскага раёна няма, і ліквідаваныя ў 1927 годзе не маюць пазнак аб гэтым. А так цалкам прымальна выглядае.--Artsiom91 (размовы) 18:03, 21 верасня 2017 (MSK)
- Калі ласка, праглядзіце змены Буда-Кашалёўскі раёна. Так будзе правільна? Адзінкі па алфавіту, ці як я размясціў — храналагічна? --Igro by (размовы) 14:43, 21 верасня 2017 (MSK)
- Так, усё правільна, я ж для Слуцкага менавіта так і зрабіў, гэты раён таксама здаецца зараз існуе. І сучасны падзел там асобна.--Artsiom91 (размовы) 14:09, 20 верасня 2017 (MSK)
- зразумела, я проста прапаную ў артыкулах пра сучасныя раёны шаблон акругі (ці іншай гістарычный адзінкі) размяшчаць унутры (як Вы зрабілі для Слуцкага раёна) табліцы, вось, як я зрабіў для Глускага раёна, прычым гэта табліца няхай будзе апошняй. --Igro by (размовы) 14:02, 20 верасня 2017 (MSK)
- Сучасны падзел куды больш цікавы і запатрабаваны, чым гістарычны, таму яго варта вывесці асобна на бачным месцы. Але можна прадубляваць і ў групе. Прычым там лепш выкарыстоўваць больш поўныя шаблоны з гістарычнымі звесткамі, напрыклад акрамя шаблона {{Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці}} ёсць {{Брэсцкая вобласць БССР}}.--Artsiom91 (размовы) 13:58, 20 верасня 2017 (MSK)
Буда-Кашалёўскі раён
[правіць зыходнік]- Чаму ў картцы-шаблоне сцяг ССРБ, а не Рэспублікі Беларусь? --Rymchonak (размовы) 14:42, 21 верасня 2017 (MSK)
- напэўна штосці наблытана ў Вікідадзеных. Зараз пагляджу --Igro by (размовы) 14:45, 21 верасня 2017 (MSK)
- не зразумеў, проста дадаў шаблон Беларусі --Igro by (размовы) 14:51, 21 верасня 2017 (MSK)
Каларыфер
[правіць зыходнік]- Добры дзень, дапамажыце, калі ласка, звязаць беларускі артыкул яшчэ з франц.Calorifère --Rymchonak (размовы) 10:47, 27 верасня 2017 (MSK)
- Зрабіў. --Igro by (размовы) 10:56, 27 верасня 2017 (MSK)
- Дзякуй!--Rymchonak (размовы) 11:53, 27 верасня 2017 (MSK)
- Куды зніклі руская і ўзбекская інтэрвікі? --Rymchonak (размовы) 13:09, 27 верасня 2017 (MSK)
- Хтосці з РуВікі зрабіў свой элемент Вікідадзеных. Аб'яднаў. --Igro by (размовы) 13:28, 27 верасня 2017 (MSK)
- Куды зніклі руская і ўзбекская інтэрвікі? --Rymchonak (размовы) 13:09, 27 верасня 2017 (MSK)
- дзякуй, цяпер усё ў парадку. --Rymchonak (размовы) 13:30, 27 верасня 2017 (MSK)
Навігацыйная стужка Паслы РП у Рэспубліцы Беларусь
[правіць зыходнік]- Ці можаце стварыць навігацыю для польскіх паслоў?
- з 2015 - Конрад Паўлік
- 2011 - 2015 - Лешак Шарэпка
- (2006) 2007-2010 – Генрык Літвін
- 2002-2005 – Тадэвуш Паўляк
- 1998-2002 – Марыуш Машкевіч
- 1996-1998 – Ева Тэрэса Спыхальска
- 1991-1995 – Яніна Эльжбета Смулэк
--Rymchonak (размовы) 14:28, 28 верасня 2017 (MSK)
- Зрабіў --Igro by (размовы) 09:59, 2 кастрычніка 2017 (MSK)
- Дзякуй. --Rymchonak (размовы) 10:01, 2 кастрычніка 2017 (MSK)
Выдаленне падстаронак пасля пераносу ў асноўную прастору
[правіць зыходнік]Заўважыў старонку, выстаўленую да выдалення. У Вас маецца яшчэ шэраг падстаронак, дзе пачыналіся артыкулы, а пасля пераносу ў асноўную прастору засталіся перасылкі, іх можна пабачыць ТУТ. Калі Вы не супраць, то я выдалю такія перасылкі і буду выдаляць іх у будучыні без папярэджання. Выдаляцца будуць толькі перасылкі з асабістай прасторы ў асноўную, які застаюцца пасля пераносаў, іншыя старонкі застануцца, нават калі іх змест перанесены (Удзельнік:Igro by/Румынская кампанія, 1916-1917), калі пажадаеце іх выдаліць, то прастаўляйце на кожную шаблон {{хутка выдаліць}}. --Artsiom91 (размовы) 20:50, 13 кастрычніка 2017 (MSK)
- так, верна, буду ўдзячны. Старонкі, якія засталіся са зместам, калі ласка, пакіньце. Прычыны, па якіх я іх захоўваю - розныя :). --Igro by (размовы) 10:04, 14 кастрычніка 2017 (MSK)
- Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 11:01, 14 кастрычніка 2017 (MSK)
Мікітавіч
[правіць зыходнік]- Можа, зробім уніфікацыю? Мікіціч нейкі русізм. Шэльдава ў БЭ няма. --Rymchonak (размовы) 15:51, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
- На жаль, нікога з прадстаўнікоў Беларусі ў ААН няма ні ў аднай энцыклапедыі. Калі Вы так лічыце - перанясу :) --Igro by (размовы) 15:59, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
- Не я так лічу. :) у нас іншыя Нікіцічы/Мікіцічы былі, іх раней перанёс паводле АК у Мікітавіч. --Rymchonak (размовы) 16:04, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
- Зрабіў :) --Igro by (размовы) 16:09, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
- Не я так лічу. :) у нас іншыя Нікіцічы/Мікіцічы былі, іх раней перанёс паводле АК у Мікітавіч. --Rymchonak (размовы) 16:04, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
- На жаль, нікога з прадстаўнікоў Беларусі ў ААН няма ні ў аднай энцыклапедыі. Калі Вы так лічыце - перанясу :) --Igro by (размовы) 15:59, 27 кастрычніка 2017 (MSK)
Леанід Даўгучыц
[правіць зыходнік]Вітаю, Igro by! Дапамажыце знайсці інфармацыю аб дыпламатам Леанід Даўгучыца. Буду ўдзячны.Kholodovsky (размовы) 12:43, 8 лістапада 2017 (MSK)
- На жаль, нічога не знайшоў у сваіх крыніцах. Я яго памясціў ў свой стоп-ліст неадшукаваных асобаў. Як будзе час, наведаю бібліятэку, там пашукаю.--Igro by (размовы) 13:35, 8 лістапада 2017 (MSK)
Судан
[правіць зыходнік]Вітаю. Можаце трохі дапоўніць артыкул пра Судан? Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 16:05, 3 снежня 2017 (MSK)
- Добры дзень! А што з ім не так :)? Шчыра кажучы, афрыканскія краіны — зусім не мая тэма. Калі ж зусім бяда — тады падсаблю, але ж часу патрэбіцца. --Igro by (размовы) 16:15, 4 снежня 2017 (MSK)
- Літаральна пару кілабайт трэба дадаць, каб ён быў доўгім паводле тэрміналогіі істотных артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 16:36, 4 снежня 2017 (MSK)
- Дадаў перакладам з рувікі, запоўніў пустыя раздзелы, дадаў мой улюбёны — УС :). --Igro by (размовы) 11:49, 5 снежня 2017 (MSK)
- Дзякуй, цяпер мае хапіць. --Artificial123 (размовы) 13:57, 6 снежня 2017 (MSK)
- Дадаў перакладам з рувікі, запоўніў пустыя раздзелы, дадаў мой улюбёны — УС :). --Igro by (размовы) 11:49, 5 снежня 2017 (MSK)
- Літаральна пару кілабайт трэба дадаць, каб ён быў доўгім паводле тэрміналогіі істотных артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 16:36, 4 снежня 2017 (MSK)