Перайсці да зместу

Дзвінаса (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Дзвінаса)
Дзвінаса
Характарыстыка
Даўжыня 54 км
Басейн 614 км²
Расход вады 4,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Задворнікі
 • Каардынаты 54°22′12,39″ пн. ш. 27°56′57,44″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Стахі
 • Вышыня 167,1[1] м
 • Каардынаты 54°36′37,86″ пн. ш. 27°33′50,66″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Лагойскі раён, Вілейскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзвінаса́[2], Сытніца (у верхнім цячэнні) — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 614 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 .

Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка, Грамніца, Бараўлянка.
На рацэ: Плешчаніцкае вадасховішча.

Пачынаецца каля вёскі Задворнікі Лагойскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля вёскі Стахі Вілейскага раёна. Даліна амаль не выражана. Пойма двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
  2. Блакітная 1994.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Дзвінаса́ // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 140. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]