Нёўда (рака)
Нёўда | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 39 км |
Плошча басейна | 240 км² |
Расход вады | 1,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°32′58,62″ пн. ш. 25°49′45,97″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
· Каардынаты | 53°31′50,3″ пн. ш. 26°09′59,9″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Нёўда, Нявода, Палужанка — рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн р. Нёман). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 240 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.
Пачынаецца каля вёскі Нёўда Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасці, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі. Упадае ў р. Сэрвач на поўначы ад вёскі Беразавец Карэліцкага раёна.
Даліна пераважна трапецападобная, шырыня 2—3 км, са стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Пойма роўная, месцамі забалочаная, пад хмызняком, шырыня 100—150 м. Рэчышча моцна звілістае, ад вёскі Аколіца да вусця каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Крамаўка (злева), Зямчатка (справа).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.