Распаўсюджванне COVID-19 у Папуа — Новай Гвінеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Папуа — Новай Гвінеі першы выпадак заражэння COVID-19 быў зафіксаваны 20 сакавіка 2020 года[1] ў 45-гадовага мужчыны. Па стане на 16 красавіка гэты дыягназ быў пацверджаны у сямі чалавек у краіне[2].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

20 сакавіка 2020 года быў пацверджаны першы выпадак захворвання. Станоўчым апынуўся тэст 45-гадовага мужчыны італьянскага паходжання, што раней прыбыў з Іспаніі[3].

6 красавіка зафіксаваны другі выпадак заражэння COVID-19 у краіне. Захварэла 40-гадовая жанчына з раёна Какапо, якая жыла ў сваёй вёсцы[1]. У выніку ў правінцыі Усходняя Новая Брытанія быў уведзены 21-дзённы перыяд ізаляцыі[1]. Прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі Джэймс Марапэ заявіў, што ў правінцыю не будзе ўезду «па сушы, мора або паветры»[1].

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 45 917 выпадкаў заражэння, у тым ліку 668 смерцяў[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Second case of coronavirus in PNG (англ.). The Cairns Post (7 красавіка 2020).
  2. COVID-19 Dashboard by the Center for Systems Science and Engineering (CSSE) at Johns Hopkins University (JHU) (англ.). Университет Джонса Хопкинса. Праверана 13 красавіка 2020.
  3. PNG Confirms first Case of Coronavirus-COVID -19 (англ.). news.pngfacts.com (20 сакавіка 2020). Праверана 13 красавіка 2020.
  4. Covid-19 Level - Papua New Guinea(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2022. Праверана 23 ліпеня 2023.