Распаўсюджванне COVID-19 у Іспаніі
Першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Іспаніі быў зафіксаваны 31 студзеня 2020 года на востраве Гамера (Канарскія астравы). Захварэлым стаў турыст з Германіі[1].
На 2023 год зафіксавана больш за 13 млн выпадкаў захворвання, у тым ліку 120 тысяч смерцяў[2].
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]24 лютага 2020 года, на фоне пандэміі COVID-19 у Італіі, Іспанія пацвердзіла выпадкі захворвання каранавірусам, звязаныя з доктарам з італьянскай Ламбардыі, які адпачываў на Тэнэрыфэ[3]. Некаторыя людзі на Тэнэрыфэ захварэлі непасрэдна пасля кантакту з доктарам. На тэрыторыі мацерыковай Іспаніі былі выяўлены заражаныя, што прыехалі з Італіі[4][5][6].
28 лютага быў пацверджаны першы выпадак захворвання COVID-19 у Валенсіі. Захварэлым стаў іспанскі спартыўны журналіст, які вярнуўся ў Іспанію з Мілана пасля матчу 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж «Аталантай» і «Валенсіяй»[7].
Да 1 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання ў Іспаніі перавысіла адзнаку ў 100 000[8].
Станам на 1 красавіка 2020 года Іспаніі было выяўлена 102 136 хворых, з якіх па афіцыйных даных паправіліся 22 647 чалавек і памерла 9053[9]. Больш за 5 тысяч чалавек знаходзіліся ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Праведзена больш за 350 тысяч тэстаў на COVID-19[9][10]. З 13 сакавіка 2020 года выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя ў 50 правінцыях Іспаніі[9]. 25 сакавіка 2020 года колькасць смерцяў ад COVID-19 у Іспаніі перавысіла колькасць смерцяў у мацерыковым Кітаі і саступала толькі колькасці загінулых у Італіі[11].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]12 лютага 2020 года была скасаваная выстава Mobile World Congress, якая павінна была адбыцца ў Барселоне з 24 па 27 лютага[12].
24 лютага, пасля выяўлення хворых, на Тэнэрыфэ быў закрыты на каранцін гатэль H10 Costa Adeje Palace[13].
6 сакавіка Іспананская біскупская канферэнцыя пастанавіла прыняць шэраг мер па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі ў цэрквах, уключаючы адмову ад захоўвання святой вады, пазбяганне поціскаў рукі і пацалункаў абразоў[14].
11 сакавіка было абвешчана, што фінал Кубка Іспаніі па футболе паміж камандамі «Рэал Сасьедад» і «Атлетык Більбаа», які павінен быць прайсці ў Севільі 18 красавіка, адкладаецца на нявызначаны тэрмін[15].
12 сакавіка футбалісты мадрыдскага «Рэала» былі змешчаныя пад каранцін[16].
23 сакавіка было паведамлена, што лядовы палац у Мадрыдзе вырашана ператварыць у часовы морг, а гасцініцы рэквізуюць і пераабсталююць пад бальніцы[17][18][19].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sanidad confirma en La Gomera el primer caso de coronavirus en España (ісп.). El Pais (31 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2020.
- ↑ "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".
- ↑ Sanidad confirma el primer positivo por coronavirus en Valencia (ісп.). Las Provincias (27 лютага 2020).
- ↑ Coronavirus, positivi due italiani a Tenerife. Mille persone nell'hotel in quarantena (італ.). La Repubblica (25 лютага 2020).
- ↑ Coronavirus, dall'Italia si spande in Europa. Conte: "Inaccettabili limitazioni agli italiani". Ma molti Paesi prendono misure (італ.). La Repubblica (25 лютага 2020).
- ↑ Woman in Barcelona tests positive to coronavirus, the first confirmed case on mainland Spain (англ.). TheLocal.es (25 лютага 2020).
- ↑ Kike Mateu, primer paciente con coronavirus en Valencia: «Sólo pensé 'qué mala suerte'» (ісп.). Las Provincias (27 лютага 2020).
- ↑ Coronavirus: Spain's deaths pass 9,000 as infection rate slows (англ.). BBC News (1 красавіка 2020).
- ↑ а б в El mapa del coronavirus en España (ісп.). RTVE.
- ↑ Sanidad dice que ya se han realizado 350.000 tests de coronavirus y espera la llegada de hasta un millón de pruebas rápidas (ісп.). 20 minutos (21 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus latest: Britain's Prince Charles tests positive for Covid-19 (англ.). South China Morning Post (25 сакавіка 2020).
- ↑ The world's biggest phone show has been canceled due to coronavirus concerns (англ.). The Verge (12 лютага 2020).
- ↑ Tenerife hotel on partial lockdown as Italian tests positive for coronavirus (англ.). CNN (25 лютага 2020).
- ↑ Indicaciones de la CEE ante el coronavirus (ісп.). ConferenciaEpiscopal.es (6 сакавіка 2020).
- ↑ The final of the Copa del Rey postponed (англ.). Athletic Bilbao (11 сакавіка 2020).
- ↑ Real Madrid players in quarantine and La Liga suspended due to coronavirus (англ.). The Guardian (12 сакавіка 2020).
- ↑ Ледовый дворец в Мадриде превратят в морг
- ↑ Все отели Испании превратят в больницы, а Ледовый дворец — в морг
- ↑ СМИ Испании сообщили о мертвых стариках в постелях и морге на катке