Распаўсюджванне COVID-19 у Італіі
Італія стала першай краінай у Еўропе, якая прыпыніла ўсе прамыя авіярэйсы ў Кітай і з Кітая. Пасля першых двух выпадкаў, зарэгістраваных у студзені 2020 года ў Рыме, улада пачала правяраць тэмпературу ў пасажыраў, якія прыбываюць з іншых краін, з дапамогай цеплавых сканараў.
На 23 кастрычніка 2020 года ў краіне агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 склала 465 726, з якіх, па афіцыйных даных, ачуняла 259 456 чалавек і памерла 36 968 чалавек[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]31 студзеня 2020 года ў двух кітайскіх турыстаў, якія прыбылі ў Рым, быў пацверджаны SARS-CoV-2.
21 лютага было пацверджана 16 выпадкаў COVID-19 у Ламбардыі. 22 лютага было зафіксавана яшчэ 60 выпадкаў у паўночных рэгіёнах краіны, у тым ліку некалькі смяротных. Адзінаццаць муніцыпалітэтаў на поўначы Італіі былі вызначаныя як эпіцэнтры заражэння і зачыненыя на каранцін.
Нягледзячы на гэта, ужо ў канцы лютага Італія выйшла на другое месца ў свеце па колькасці заражэнняў (на першым месцы заставаўся Кітай).
29 лютага ў Італіі было праведзена больш за 18 500 тэстаў на каранавірус. 29 лютага было зарэгістравана 29 смерцяў, 1128 выпадкаў заражэння і 50 ачунялых пацыентаў.
9 сакавіка Італія падоўжыла статус каранціну і прыняла больш рашучыя меры для прадухілення распаўсюджвання інфекцыі. Гэтыя меры ўключалі агульныя абмежаванні на паездкі, забарона публічных мерапрыемстваў, закрыццё школ і публічных месцаў, а таксама прыпыненне рэлігійных мерапрыемстваў, уключаючы пахаванне і вяселля.
Па даных на 19 сакавіка, у Італіі зарэгістравана 41 035 выпадкаў заражэння. З гэтых людзей 3405 памерла (для параўнання — у Кітаі памерла 3245) і 4440 вылечылі[2].
Успышка хваробы
[правіць | правіць зыходнік]Ламбардыя
[правіць | правіць зыходнік]Успышка ў Ламбардыі пачалася, калі ў 38-гадовага італьянца з горада Каданьё ў правінцыі Лодзі ў Ламбардыі быў выяўлены новы каранавірус. Па словах яго жонкі, ён меў зносіны са сваім сябрам, які вярнуўся з Кітая 21 студзеня, але дадзеная інфармацыя не пацвердзілася. 14 лютага пацыент адчуў сімптомы ВРВІ і наведаў лекара. Яму прапісалі лячэнне ад грыпу.
22 лютага ў Ламбардыі памерла 77-гадовая жанчына з Казальпустэрленга, якая пакутавала ад пнеўманіі і наведала тоя жа аддзяленне неадкладнай дапамогі, што і 38-гадовы жыхар Каданьё. У той жа дзень 78-гадовы мужчына памёр у Венета, а колькасць выпадкаў у Італіі ўзрасла да 79. З 76 выяўленых выпадкаў 54 былі выяўленыя ў Ламбардыі, уключаючы пацыента ў бальніцы Сан-Рафаэле ў Мілане і 8 пацыентаў у клініцы Сан-Матэа ў Павіі, 17 у Венета, двое ў Эміліі-Раманье, двое ў Лацыё і адзін у П’емонце. Па стане на 27 лютага ў Ламбардыі было 403 пацверджаных выпадку і 37 акрыяння.
28 лютага загінулі чатыры чалавекі — жыхары П’ячэнца ва ўзросце ад 77 да 85 гадоў.
Венета
[правіць | правіць зыходнік]21 лютага 2020 гады два чалавекі былі інфіцыраваны COVID-19 у Венета. На наступны дзень адзін з іх, 78-гадовы мужчына, памёр у бальніцы Ск’явоне ў Падуі, што зрабіла яго першай ахвярай каранавіруса ў Італіі. Мужчына жыў у муніцыпалітэце Во, які быў змешчаны на каранцін.
28 лютага ў Венета было пацверджана 151 выпадак захворвання, у муніцыпалітэце Па — 70 выпадкаў, у тым ліку два смяротных.
Іншыя рэгіёны
[правіць | правіць зыходнік]Таскана, каранавірус быў выяўлены ў 63-гадовага бізнесмена з азіяцкай кампаніі, які вярнуўся 6 студзеня з Сінгапура. Ён быў змешчаны ў бальніцу Санта-Марыя-Анунцыата. 31 студзеня 2020 года Савет міністраў Італіі прызначыў Анджэла Барэлі, кіраўніка грамадзянскай абароны, спецыяльным камісарам па надзвычайных сітуацыях COVID-19.
Для вывазу і крэмацыі цел памерлых ад каранавіруса ў Італіі задзейнічана армія[3].
Губернатар Базілікаты Віта Бардзі ўвёў абавязковы 14-дзённы каранцін для людзей, якія прыбываюць з раёнаў паўночнай Італіі, што пацярпелі ад успышкі COVID-19. Міністэрства аховы здароўя Італіі аб’явіла, што заключыла кантракт з 31 лабараторыяй у краіне на правядзенне тэстаў на наяўнасць COVID-19. Міністр аховы здароўя Раберта Спэранцы прызначыў Уолтара Рычкардзі, члена выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і былога прэзідэнта Нацыянальнага інстытута аховы здароўя Італіі, спецыяльным саветнікам па адносінах паміж Італіяй і міжнароднымі арганізацыямі аховы здароўя. Здымкі фільма «Місія невыканальная 7» у Венецыі з Томам Крузам у галоўнай ролі былі перапыненыя.
23 сакавіка было заяўлена, што колькасць загінуўшых за суткі пачала зніжацца[4].
Замежная дапамога
[правіць | правіць зыходнік]12 сакавіка ўлады Кітая накіравалі ў Італію чартэрны самалёт з медыцынскім персаналам для дапамогі ў барацьбе з каранавірусам. На борце была каманда з дзевяці лекараў — шасці мужчын і трох жанчын на чале з віцэ-прэзідэнтам Чырвонага Крыжа Кітая Ян Хуйчуанам і прафесарам сардэчна-лёгачнай рэанімацыі Лянам Цанганам. Гэта рэанiматары, педыятры, медсёстры і дзеячы, якія кіравалі каранавіруснай сітуацыяй у Кітаі. Гэта трэцяя каманда з Кітая, якая адправілася на дапамогу ў краіны з высокім узроўнем заражэння. Першыя дзве былі адпраўленыя ў Ірак і Іран. Акрамя таго, з Шанхая ў Італію таксама адправілі некалькі тон медыцынскай дапамогі[5].
21 сакавіка стала вядома, што дэпутат нямецкага парламента ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Ульрых Эме папрасіў Расію дапамагчы Італіі ў барацьбе з каранавірусам, спасылаючыся на просьбу Паола Грымольдзі, дэпутата Савета Еўропы ад еўракансерватыўнай партыі «Ліга Поўначы» ў Ламбардыі аб дапамозе[6]. Першы самалёт з расійскімі спецыялістамі і абсталяваннем вылецеў у Італію 22 сакавіка[7]. Хутка, 23 сакавіка, у Італію накіравана брыгада з 52 лекараў з Кубы[4].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Covid-19 – Situazione in Italia (італ.). Ministero della Salute. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.
- ↑ Коронавирус — ситуация в Италии, карта заражений и закрытых городов ОБНОВЛЯЕТСЯ(недаступная спасылка)
- ↑ Крематорий в Италии перегружен из-за коронавируса
- ↑ а б Куба направила в Италию врачей для борьбы с COVID-19
- ↑ Врачи из Китая приехали в Италию для помощи в борьбе с коронавирусом // Obozrevatel, 13 марта 2020
- ↑ https://vz.ru/news/2020/3/21/1030105.html
- ↑ https://ria.ru/20200322/1568973908.html