Распаўсюджванне COVID-19 у Эстоніі
На 27 сакавіка 2020 года пацверджана 575 дыягназаў інфекцыі COVID-19 у Эстоніі (праведзена 7090 аналізаў); адзін чалавек памёр[1].
Раніцай 13 сакавіка ў краіне было абвешчана надзвычайнае становішча да 1 мая: забароненыя ўсе публічныя сходы, канцэрты і спартыўныя спаборніцтвы, зачыненыя музеі і кінатэатры, школы пераходзяць на выдаленае і дамашняе навучанне, у бальніцах і турмах дзейнічае забарона на наведванне; на мяжы, у аэрапортах і партах уведзены санітарны кантроль[2].
Вельмі моцныя рэгіянальныя адрозненні. Так, больш за ўсё захварэлых у Таліне і сталічным рэгіёне, які яшчэ называюць «вялікім Талінам» (гэта найбуйнейшы павет краіны — Хар’юмаа - дзе пражывае каля траціны ўсяго насельніцтва Эстоніі), аднак самая складаная абстаноўка на востраве Саарэмаа (самая вялікая колькасць тых, хто захварэў на лік насельніцтва)[3]
25 сакавіка памёр першы чалавек з дыягназам COVID-19 у Эстоніі[4].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Департамент здоровья — COVID-19 Архівавана 29 сакавіка 2020.
- Правительство Эстонской Республики — Чрезвычайное положение
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Департамент здоровья
- ↑ Эстония объявила чрезвычайное положение из-за коронавируса // Лента.ру, 13 марта 2020
- ↑ Вчера была зафиксирована первая смерть от коронавируса — это 83-летняя жительница острова Хийумаа // 26 марта 2020
- ↑ Департамент здоровья Архівавана 29 сакавіка 2020.