Перайсці да зместу

Сацыяльна-эканамічныя наступствы пандэміі COVID-19

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пандэмія каронавіруса COVID-19 мела далёка ідучыя наступствы акрамя самога распаўсюджвання хваробы і спроб розных краін арганізаваць каранцін.

У пачатку пандэмія аказвала лакальны ўплыў на фондавыя біржы Кітая, дзе з 21 студзеня 2020 года пачалі зніжацца аб’ёмы таргоў[1]. Але ўжо 27 студзеня, на фоне росту колькасці хворых, падзенне закранула FTSE 100 і еўрапейскія біржы[2].

Далейшае развіццё падзей прывяло да глабальнага абвалу фондавага рынку, які пачаўся 20 лютага 2020 года[3][4][5]. Прамысловы індэкс Доу-Джонса, індэкс S&P 500 і NASDAQ-100 упалі 27 лютага ў адну з горшых гандлёвых тыдняў пасля фінансавага крызісу 2007—2008 гадоў[6][7]. Рынкі на працягу наступнага тыдня сталі надзвычайны валацільнымі, з ваганнямі ў 3% ці больш за штодзённую сесію[8][9]. 9 сакавіка ўсе тры індэкса Уол-стрыт упалі больш чым на 7%, і большасць сусветных рынкаў паведамілі аб зніжэнні дзелавой актыўнасці, галоўным чынам у адказ на цэнавую вайну на нафтавым рынку паміж Расіяй і Саудаўскай Аравіяй[10][11]. Падзенне атрымала назву Чорны панядзелак, і было горшым падзеннем з часоў Вялікай рэцэсіі ў 2008 годзе[12][13]. Праз тры дні пасля Чорнага панядзелка адбылося яшчэ адно падзенне — Чорны чацвер, калі акцыі па ўсёй Еўропе і Паўночнай Амерыцы ўпалі больш чым на 9%. На Уол-стрыт адбылося самае вялікае аднадзённае зніжэнне працэнтных ставак з часоў Чорнага панядзелка ў 1987 годзе, а індэкс FTSE Mors of Borsa Italiana ўпаў амаль на 17%, стаўшы самым пацярпелым рынкам падчас Чорнага чацвярга[14][15][16].

Непасрэдна пандэмія прывяла да закрыцця прадпрыемстваў у краінах з высокім адсоткам хворых, рэзкага ўзрастання попыту на прадукты штодзённага попыту, спекуляцыям на рынку пэўных тавараў: супрацьвірусных прэпаратаў, санітарных масак, сродкаў дэзінфекцыі.

З-за прыпынку прадпрыемстваў у Кітаі, а затым і ва ўсім свеце, попыт на нафту і нафтапрадукты значна ўпаў[17]. На фоне зніжэння попыту Расія і АПЕК не змаглі дамовіцца аб скарачэнні здабычы нафты і пачалі цэнавую вайну на рынку вуглевадародаў, што, у сваю чаргу, прывяло да абвальвання цэн на нафту[18].

Былі адменены бізнес-мерапрыемствы, як, напрыклад, авіясалон Фарнбаро[19].

Дэзінфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

12 сакавіка 2020 г. прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Чжан Ліцзянь заявіў, што, магчыма, вірус COVID-19 у КНР завезлі амерыканскія вайскоўцы. Пасля гэтага пасла КНР у ЗША Цуя Тянькая выклікалі ў Дзярждэпартамэнт ЗША, дзе яму быў выказаны пратэст супраць «нахабнай кампаніі па дэзінфармацыі»[20].

Улады Ірана таксама выказалі здагадку, што COVID-19 — гэта біялагічная зброя ЗША, за што ўлады ЗША таксама абвінавацілі іх у дэзінфармацыі[20].

Ва ўнутранай справаздачы ЕС ад 16 сакавіка 2020 года гаворыцца пра тое, што нібыта звязаныя з расійскімі ўладамі «інтэрнэт-тролі» распаўсюджваюць заведама недакладную інфармацыю пра сітуацыю з пандэміяй COVID-19 для аказання ўплыву на грамадскую думку насельніцтва дзяржаў ЕС. У сваю чаргу, расійскія ўлады абвінавацілі заходнія дзяржавы ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Расіі з дапамогай ілжывай інфармацыі аб пандэміі ў сацыяльных сетках[21].

Закрыццё межаў

[правіць | правіць зыходнік]

Ужо з сярэдзіны сакавіка 2020 многія краіны ЕС абмежавалі або цалкам забаранілі скрыжаванне сваіх межаў на нацыянальным узроўні. Знешнія межы ЕС і Шэнгенскай зоны сталі часова закрытымі для замежнікаў з поўдня 17 сакавіка[22].

13 сакавіка 2020 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў уезд у ЗША з краін Шэнгенскай зоны[23].

Аналагічныя меры прынялі многія іншыя краіны.

Пандэмія закранула сістэмы адукацыі ва ўсім свеце, што прывяло да масавага закрыцця школ і ўніверсітэтаў. Па стане на 20 сакавіка 2020 года ўрады ў 135 краінах абвясцілі або ажыццявілі закрыццё школ і ўніверсітэтаў.

Паралельна з гэтым пачаўся масавы пераход да навучання школьнікаў і студэнтаў праз інтэрнэт[24][25].

Былі адменены або адкладзеныя мноства спаборніцтваў, у тым ліку буйныя міжнародныя, такія як:

  • чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 (перанесены з 2020 на 2021 г.)[26];
  • летнія Алімпійскія гульні 2020 у Токіа (перанесены з 2020 на 2021 г.);
  • матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў УЕФА (адкладзеныя);
  • матчы плэй-оф Лігі Еўропы УЕФА (адкладзеныя)[27][28];
  • Кубак Амерыкі па футболе 2020 (перанесены з 2020 на 2021 г.);
  • нацыянальныя чэмпіянаты еўрапейскіх краін практычна па ўсіх відах спорту адкладзеныя або скасаваныя, уключаючы чэмпіянаты Англіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Расіі па футболе;
  • Гран-пры Аўстраліі «Формулы-1» (адмена)[29];
  • сезон НБА (адкладзены)[30];
  • сезон НХЛ (адкладзены);
  • сезон МЛБ (пачатак адкладзена);
  • Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе 2020 (перанесены)
  • Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2020 (адмена)

Па ўсім свеце ў той ці іншай ступені было абмежавана наведванне кінатэатраў, кінафэсты былі адменены або адкладзены, кінарелізы і кінавытворчасць прыпынена.

Аднак разам з тым струменевае вяшчанне стала больш папулярным (у сувязі з гэтым Netflix, як і YouTube, прыйшлося знізіць якасць струменевага відэа, каб знізіць нагрузку на правайдэраў[31]), гэта прывяло да росту акцый Netflix[32][33].

Было адменена або адкладзена мноства фестываляў, выстаў і конкурсаў, у тым ліку Маскоўскі міжнародны кінафестываль[34], Канскі кінафестываль[35] і конкурс песні «Еўрабачанне-2020»[36].

  1. World financial markets rocked by China coronavirus. The Guardian (23 студзеня 2020).
  2. Global markets slide on back of coronavirus concerns in China. The Guardian (27 студзеня 2020).
  3. Samuelson, Robert J. (2020-03-12). "What Crash of 2020 Means". The Washington Post.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  4. Wearden (earlier), Graeme; Jolly (now), Jasper (2020-03-12). "Wall Street and FTSE 100 plunge on worst day since 1987 – as it happened". The Guardian(англ.). ISSN 0261-3077.
  5. Williams, Sean. Stock Market Crash 2020: Everything You Need to Know (англ.). The Motley Fool (10 сакавіка 2020).
  6. Menton, Jessica. Dow plunges 1,191 points, its biggest one-day point drop, as coronavirus fears escalate (англ.). USA TODAY (27 лютага 2020).
  7. Peltz, James F.. Stock market enters a correction, down 10% from recent peak (англ.). Los Angeles Times (27 лютага 2020).
  8. Asian shares rise following stimulus-led surge on Wall St. MyNorthwest (4 сакавіка 2020).
  9. DeCambre, Mark. Wild stock-market swings are 'emotionally and intellectually wearing' on Wall Street (англ.). MarketWatch (7 сакавіка 2020).
  10. Partington, Richard; Wearden, Graeme (2020-03-09). "Global stock markets post biggest falls since 2008 financial crisis". The Guardian(англ.). ISSN 0261-3077. Праверана 2020-03-15.
  11. Business, Laura He, Clare Duffy and Julia Horowitz, CNN. US stocks halted after falling 7%. Global stocks plunge as oil crashes and coronavirus fear spreads. CNN.
  12. Prynn, Jonathon. Black Monday: Fourth biggest City fall as virus panic hits markets (англ.). Evening Standard (9 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2020.
  13. Partington, Richard; Wearden, Graeme (2020-03-09). "Global stock markets post biggest falls since 2008 financial crisis". The Guardian(англ.). ISSN 0261-3077. Праверана 2020-03-13.
  14. Milan bourse closes almost 17% down - English (англ.). ANSA.it (12 сакавіка 2020).
  15. Lopez, Jonathan. Europe crude, petchems prices extend losses as stocks suffer 'Black Thursday' (англ.). Icis (12 сакавіка 2020).
  16. Burch, Sean. Dow Suffers Biggest Point Drop Ever, as Disney and Apple Fall Hard (англ.). TheWrap (12 сакавіка 2020).
  17. https://www.if24.ru/koronavirus-i-tseny-na-mirovyh-rynkah/
  18. После ссоры России с ОПЕК обрушились цены на нефть и курс рубля. Насколько все плохо — и надолго ли?
  19. Международный авиасалон Фарнборо отменили из-за коронавируса (руск.). РИА Новости (20 сакавіка 2020). Праверана 30 сакавіка 2020.
  20. а б Пандемия вскрыла главную слабость стран Запада
  21. FT: Европа заподозрила Россию в распространении фейков о коронавирусе
  22. Евросоюз запретит въезд иностранцев
  23. Трамп на месяц запретил въезд в США из Европы
  24. Видеозвонок для учителя: как в США переходят на дистанционное образование Архівавана 23 сакавіка 2020.
  25. Больше половины вузов перешли на дистанционное обучение, а 4% в принципе не могут это сделать
  26. UEFA postpones EURO 2020 by 12 months (англ.). UEFA.com (17 сакавіка 2020).
  27. Отменены матчи Лиги чемпионов и Лиги Европы
  28. All of next week’s UEFA matches postponed. UEFA (13 сакавіка 2020).
  29. Australian Grand Prix in Melbourne officially cancelled, F1 declares. 7news (13 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2020. Праверана 13 сакавіка 2020.
  30. David Close; Amanda Jackson. "NBA suspends its season after player tests positive for coronavirus". CNN. Архівавана з арыгінала 2020-03-12. Праверана 2020-03-12.
  31. "Netflix to lower streaming quality in Europe". BBC News. 2020-03-19. Праверана 2020-03-22.
  32. Многомиллионные убытки для Disney и прибыль для Netflix: как коронавирус «убивает» кино… Архівавана 25 сакавіка 2020.
  33. Российские кинотеатры переходят на повторный показ // Ведомости
  34. Московский кинофестиваль перенесли из-за коронавируса (руск.). Интерфакс. Праверана 20 сакавіка 2020.
  35. Олег Усков. Каннский кинофестиваль перенесли из-за пандемии (руск.). Российская газета. Праверана 20 сакавіка 2020.
  36. Конкурс "Евровидение" в Роттердаме отменен из-за пандемии коронавируса (руск.). Интерфакс (8 сакавіка 2020). Праверана 30 сакавіка 2020.