Распаўсюджванне COVID-19 у ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Першыя выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй 2019 (COVID-19) у Злучаных Штатах Амерыкі былі зафіксаваныя ў студзені 2020 года. У далейшым выпадкі заражэння былі зарэгістраваныя ва ўсіх 50 штатах, акрузе Калумбія, усіх населеных тэрыторыях ЗША акрамя Амерыканскага Самоа і Паўночных Марыянскіх Астравоў[1]. Па стане на 25 сакавіка 2020 года ЗША зарэгістравана 69 194 выпадкі заражэння па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса[2] і 54 453 пацверджаных выпадку па дадзеных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША[3].

Першы выпадак заражэння COVID-19 у ЗША быў пацьверджаны 20 студзеня 2020 гады ў 35-гадовага мужчыны, які вярнуўся з кітайскага горада Ухань за пяць дзён да гэтага[4]. 29 студзеня Дзяржаўны дэпартамент ЗША стварыў рабочую групу (White House Coronavirus Task Force) «па маніторынгу, прадухіленні, стрымліванні і паслаблення» распаўсюджвання COVID-19[5]. Праз два дні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя (Public health emergency) і анансаваў абмежаванні для падарожжаў з Кітая ў ЗША[6]. 26 лютага ў Паўночнай Каліфорніі быў зарэгістраваны першы ў ЗША выпадак захворвання COVID-19 «неўстаноўленага паходжання». Выпадак быў пацверджаны Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ў Паўночнай Каліфорніі[7].

Тэставанне на каронавірусную інфекцыю COVID-19 у ЗША пачалося яшчэ ў студзені, але яно ішло павольна: да 27 лютага было праведзена толькі 4 тысячы тэстаў[8][9]. Да 20 сакавіка было праведзена 100 тысяч тэстаў. Тэсты пачалі праводзіць прыватныя кампаніі па ўсёй краіне[10].

16 сакавіка 2020 года Урад ЗША рэкамендаваў не дапускаць сходаў людзей звыш 10 чалавек[11]. 19 сакавіка 2020 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША рэкамендаваў усім грамадзянам краіны пазбягаць міжнародных падарожжаў[12].

У рамках барацьбы з распаўсюдам віруса былі зачынены школы і іншыя адукацыйныя ўстановы, адменены выставы, канвент, музычныя фестывалі і канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя публічныя мерапрыемствы[13].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 'Huge crisis': Coronavirus fears knock back Pacific tourism (англ.) . Samoanews.com (13 сакавіка 2020).
  2. Coronavirus COVID-19 Global Cases by the Center for Systems Science and Engineering (CSSE) at Johns Hopkins (англ.) . Johns Hopkins Coronavirus Resource Center.
  3. Cases in U.S. (англ.) . Center for Disease Control.
  4. First Case of 2019 Novel Coronavirus in the United States |издание=N. Engl. J. Med. |том=382 |номер=10 |страницы=929—936 |pmid=32004427 |doi=10.1056/NEJMoa2001191 |язык=en |тип=journal |автор=Holshue M. L., DeBolt C., Lindquist S., Lofy K. H., et al |месяц=3 |год=2020
  5. Statement from the Press Secretary Regarding the President's Coronavirus Task Force (англ.) . WhiteHouse.gov (29 студзеня 2020).
  6. Aubrey, Allison Trump Declares Coronavirus A Public Health Emergency And Restricts Travel From China. NPR.org (31 студзеня 2020).
  7. First U.S. coronavirus case of unknown origin confirmed in Northern California, CDC says (англ.) . Sacramento Bee (26 лютага 2020).
  8. How U.S. coronavirus testing stalled: Flawed tests, red tape and resistance to using the millions of tests produced by the WHO (англ.) . The Washington Post (16 сакавіка 2020).
  9. How testing failures allowed coronavirus to sweep the U.S. (англ.) . Politico (8 сакавіка 2020).
  10. America is finally testing for coronavirus in significant volumes (англ.) . Ars Technica (21 сакавіка 2020).
  11. White House advises public to avoid groups of more than 10, asks people to stay away from bars and restaurants (англ.) . CNN (16 сакавіка 2020).
  12. Global Level 4 Health Advisory – Do Not Travel (англ.) . Travel.State.gov.
  13. Sports Leagues Bar Fans and Cancel Games Amid Coronavirus Outbreak (англ.) . The New York Times (11 сакавіка 2020).