Распаўсюджванне COVID-19 у Харватыі
Першы выпадак каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Харватыі быў зарэгістраваны 25 лютага 2020 года ў Заграбе, калі пацыент, які прыехаў з Італіі, атрымаў станоўчы вынік. У той жа дзень быў зарэгістраваны другі выпадак, звязаны з першым. Станам на 29 лютага, былі пацверджаны сем выпадкаў. У сакавіку 2020 года выпадкі заражэння каронавірусам былі зафіксаваныя ў шмат якіх харвацкіх гарадах. 12 сакавіка першы чалавек акрыяў ад каронавіруса.
Да пачатку пандэміі Харватыя з’яўлялася дзяржавай — старшынёй Савета Еўропы.
19 сакавіка колькасць зарэгістраваных выпадкаў перасягнула 100, ужо праз два дні — 200, яшчэ праз чатыры дні — 300.
22 сакавіка моцнае землетрасенне (5,4 бала па шкале Рыхтэра) адбылося ў сталіцы Харватыі Заграбе, што выклікала праблемы з прымяненнем мер па сацыяльным дыстанцыяванні, усталяванымі урадам. Гэта быў наймацнейшы землятрус у Заграбе пасля землетрасення 1880 года.
Для грамадзян урад стварыў вэб-сайт koronavirus.hr, дзе выкладваецца ўся неабходная інфармацыя аб распаўсюдзе COVID-19, а таксама новую тэлефонную лінію 113, на якой спецыялісты адказваюць на іх пытанні[1].
Зноскі
- ↑ N. C.. Koronavirusom zaražena 81 osoba! Za građane otvorena linija 113, u kršenju izolacije uhvaćene 132 osobe (харв.). rtl.hr (18 сакавіка 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.