Распаўсюджванне COVID-19 у Сербіі
Першы выпадак заражэння новым каранавірусам у Сербіі быў зафіксаваны 6 сакавіка 2020 года. Гэта быў 43-гадовы мужчына, які вярнуўся з Будапешта[1][2].
З 18 сакавіка ў краіне быў уведзены каменданцкі час днём для грамадзян старэйшых за 65 гадоў і 70 гадоў у сёлах. Па даных на 28 сакавіка закрыты школы, спартыўныя і культурныя ўстановы і дзіцячыя сады[3]. Улады рэспублікі закрылі межы для ўезду замежнікаў, без рэгістрацыі ў краіне. Таксама, за ўсімі грамадзянамі, якія вярнуліся з-за мяжы, улада ўсталявала асаблівы кантроль. Яны павінны былі праходзіць самаізаляцыю, у адваротным выпадку іх чакаў штраф ці да 12 гадоў турмы[4]. З 21 сакавіка забаронена наведванне паркаў[5].
Па словах эксперта, які ўваходзіў у «Крызісны штаб па супрацьдзеянні распаўсюду эпідэміі каранавіруса», сітуацыя ў краіне не крытычная і не выклікала сур’ёзных боязі, таму што лекарам атрымалася знізіць інтэнсіўнасць распаўсюджвання COVID-19. Таксама ён заклікаў людзей заставацца дома[6].
17 сакавіка прэзідэнт Аляксандр Вучыч заявіў, што ў Сербіі лепшая сітуацыя ў плане харчавання, таму дзяржава гатовая экспартаваць тавары ў такія краіны як Чарнагорыя, Паўночная Македонія і Рэспубліка Сербская (частка Босніі і Герцагавіны)[7].
26 сакавіка адна з казахстанскіх кампаній унесла ўнёсак у якасці дапамогі Сербіі на суму 3 мільёны сербскіх дынараў. Па даных пасольства сродкі накіраваны на куплю медыцынскіх масак, абсталявання і дапамогу неабароненай часткі насельніцтва[8]. Таксама Расія адправіла ў краіну 15 000 тэст-сістэм. Таксама Кітай, як эпіцэнтр пандэміі, накіраваў у Сербію 1000 тэстаў на вірус.
На 2023 год у краіне зафіксавана 2 544 228 выпадкаў заражэння, у тым ліку 18 057 смерцяў[9].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ruserbia.com/korotkoj-strokoj/v-serbii-44-novyh-zarazhennyh-koronavirusom/.
- ↑ https://ria.ru/20200330/1569359321.html.
- ↑ https://www.kommersant.ru/doc/4302471.
- ↑ http://rusonline.org/premer-serbii-rasskazala-o-nakazanii-za-narushenie-samoizolyacii?qt-lenta=2&page=5(недаступная спасылка).
- ↑ https://ria.ru/20200327/1569268122.html
- ↑ https://www.pnp.ru/in-world/ekspert-predpolozhil-skolko-na-samom-dele-bolnykh-koronavirusom-v-serbii.html.
- ↑ https://ria.ru/20200317/1568756212.html.
- ↑ https://mail.kz/ru/news/kz-news/kazahstanskaya-kompaniya-vydelila-serbii-milliony-dlya-borby-s-koronavirusom.
- ↑ Коронавирус в Сербии - Статистика и карта заражений коронавирусом в Сербии. . Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 15 лютага 2021.