Пратэсты ў Новых Санжарах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пратэсты ў Новых Санжарах
Нові Санжари санаторій.jpg
Будынак медыцынскага цэнтра МУС Украіны «Наві Санжары»
Дата 1920 лютага 2020
Месца Сцяг Украіны Украіна, Наві Санжары, Палтаўская вобласць
Прычыны Размяшчэнне эвакуяваных людзей з кітайскага г. Ухань у медыцынскім цэнтры Міністрэства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары»
Характарыстыка мітынг, блакаванне дарог, запалохванне і напад на эвакуяваных
Бакі канфлікту
Сцяг Украіны Грамадзянская супольнасць Сцяг Украіны Нацыянальная гвардыя Украіны

Пратэсты ў Новых Санжарах адбываліся з 1920 лютага 2020 г. у ваколіцах пасёлка гарадскога тыпу Наві Санжары (Палтаўская вобласць, Украіна) супраць людзей, якія былі эвакуяваны з кітайскага гораду Ухань, дзе пачалася ўспышка хваробы 2019-nCoV.

Прычына[правіць | правіць зыходнік]

Украінскі самалёт, які 19 лютага вылецеў з Уханя, эпіцэнтру распаўсюджання небяспечнага вірусу, не змог праз туман прызямліцца ў запланаваны час у Харкаве і вымушаны быў вярнуцца ў Кіеў на дазапраўку. У гэты час стала вядома, што эвакуаваных размесцяць у санаторыі Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Новых Санжарах.

Усяго было эвакуявана 79 чал., 1 пасадка была адхілена з-за прысутнасці сабакі, 4 чал. было адмоўлена ва ўездзе з-за наяўнасці хваробы. З іх 45 украінцаў, астатнія 27 — замежнікі. У каранцін былі накіраваны ўсе пасажыры і экіпаж самалёта, усяго 94 чал., у т.л. 22 члены экіпажа і лекары[1].

Уладамі Украіны было прынята рашэнне часова размясціць людзей у медыцынскі цэнтр Міністэрства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары»[2].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Увечары 19 лютага мясцовыя жыхары сабраліся на мосце Ворскла, які вядзе да медыцынскага цэнтра[3].

Дэпутаты Новасанжарскай сельскай рады выступілі супраць карантыну і запісалі звароты да прэзідэнта Украіны У. Зяленскага і міністра аховы здароўя Зараны Скалецькай[4][5].

У ноч з 19 на 20 лютага мясцовыя жыхары перакрылі дарогі, каб прадухіліць размяшчэнне эвакуіраваных, а аўтобусы з эвакуяванымі закідалі камянямі. Людзі пачалі паліць шыны, а паліцыя пачала акружаць удзельнікаў акцыі[6][7][8]. У тую ж ноч, прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук прыляцеў у Наві Санжары, каб стварыць урадавы аператыўны штаб[3].

Раніцай 21 лютага міністр Зарана Скалецька абвясціла, што будзе жыць у карантыне, сумесна з эвакуіраванымі. З 900 мясцовых вучняў у школах населенага пункта, больш за 400 не прыйшлі з-за забароны бацькоў[9].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку сутычак паміж Нацгвардыяй і мясцовымі жыхарамі пацярпелі 9 службоўцаў і адзін мясцовы[10]. Затрыманыя 24 найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэсту. Пасля было ўзбуджана 5 крымінальных спраў[11].

Украінскія медыкі спынілі назіранні стану здароўя іншаземцаў і ўкраінцаў, насуперак пратэстам мясцовых жыхароў размешчаных у санаторыі, цераз 14 дзён. Паводле заключэнняў лекараў, усе эвакуаваныя і іх праважатыя былі здаровыя і змаглі вяртацца дадому. 5 сакавіка на завяршэнне абсервацыі (карантыну) у Новых Санжарах прыехалі найвышэйшыя асобы Украіны, у тым ліку Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ён падзякаваў кіраўнікам мясцовай улады і медыкам[12].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Flag of the United Nations.svg ААН асудзіла гвалт і заклікала ўрад Украіны прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі для ўсіх, каго закранула гэтая сітуацыя[13].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пасажири рейсу з Уханя приземлилися в Харкові, – ДПСУ (укр.) . Новинарня (20 лютага 2020).
  2. Протести у Нових Санжарах: Гончарук і Скалецька терміново вилетіли на Полтавщину (укр.) . 24 канал (20 лютага 2020).
  3. 3,0 3,1 У Нових Санжарах поновилися сутички: на мості місцеві запалили шини (укр.) . 24 канал (20 лютага 2020).
  4. ЗВЕРНЕННЯ депутатів Новосанжарської селищної ради до Президента України Володимира Зеленського, міністерки охорони здоров’я України Зоряни Скалецької (укр.) . Афіцыйны сайт Навасанжарскай сельскай рады і выканаўчага камітэта (20 лютага 2020).
  5. Нові Санжари проти евакуації: які аргументи місцевої влади (укр.) . 24 канал (20 лютага 2020).
  6. Евакуйованих українців по прибуттю до Санжарів мітингувальники закидали камінням – джерела (ОНОВЛЕНО) (укр.) . Mind.ua (20 лютага 2020).
  7. Евакуйовані з Китаю у Нових Санжарах ФОТО, ВІДЕО Оновлено (укр.) . Kolo.news (20 лютага 2020).
  8. Правоохоронці реагуватимуть на ймовірні правопорушення згідно з Законом - Артем Шевченко (укр.) . Афіцыйны сайт Нацыянальнай паліцыі Украіны (20 лютага 2020).
  9. У Нових Санжарах майже половина дітей не прийшла до школи (укр.) . РБК-Украина (20 лютага 2020).
  10. Під час зіткнень у Нових Санжарах постраждали 9 поліцейських (укр.) . РБК-Украина (20 лютага 2020).
  11. Поліція відкрила п'ять справ через зіткнення в Нових Санжарах (укр.) . РБК-Украина (20 лютага 2020).
  12. svaboda.org
  13. ООН осудила насилие в Новых Санжарах (руск.) . Кременьчуцька газета (20 лютага 2020).