Распаўсюджванне COVID-19 у Турцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пакуль у Турцыі не зафіксавана заражэнне каронавіруснай інфекцыяй COVID-19, але ўлады праводзяць актыўныя мерапрыемствы па прафілактыцы. Так, 24 студзеня 2020 года міністэрства аховы здароўя Турцыі ўсталявала цеплавыя камеры ў аэрапортах.

31 студзеня ўрад Турцыі адправіла самалёт, каб вярнуць 34 грамадзян Турцыі і некалькіх іншых з горада Ухань, дзе пачалася пандэмія. Іншыя грамадзяне: сем грамадзян Азербайджана, сем грамадзян Грузіі і адзін Албаніі. Кітай заказаў у Турцыі 200 мільёнаў масак[1].

1 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў з Кітая. Мяжа з Іранам была зачыненая пасля таго, як улады Ірана адмовіліся ад патрабаванняў Турцыі па каранціну іранскага горада Кум. У гэты ж дзень Турцыя абвясціла аб рашэнні прыпыніць ўсе рэйсы з Ірана і з Турцыі ў Іран.

29 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў у Італію, Паўднёвую Карэю і Ірак, а таксама з іх у Турцыю. Неўзабаве мяжа з Іракам таксама была закрытая. Міністэрства таксама стварыла палявыя лячэбніцы блізу межаў Ірака і Ірана[2].

У турэцкіх гарадах праводзіліся маштабныя работы па дэзінфекцыі ў грамадскіх месцах і адзінках масавага транспарту. У Стамбуле ўстаноўлены дэзінфікуючыя прылады на станцыях метрапалітэна.

20 сакавіка прэзідэнт Р. Эрдаган загадаў эвакуіраваць турэцкіх студэнтаў з 8 дзяржаў, змясціўшы іх пасля гэтага на двухтыднёвы каранцін[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Coronavirus spreads to more countries: All the latest updates. Праверана 20 сакавіка 2020.
  2. Agencies, Daily Sabah with Turkey leading example in fight against coronavirus (англ.)  (8 сакавіка 2020). Праверана 20 сакавіка 2020.
  3. Ердоган наказав евакуювати турецьких студентів із 8 країн (руск.) . Праверана 20 сакавіка 2020.