Распаўсюджванне COVID-19 у Польшчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 па ваяводствах
Моост у Цешыне, на польска-чэшскай мяжы, 20.3.2020

4 сакавіка 2020 года першым у краіне зарэгістраваным выпадкам COVID-19 стаў 66-гадовы мужчына, які прыехаў на аўтобусе з ФРГ[1][2]. З 14 сакавіка згодна з распараджэннем міністра аховы здароўя краіны Лукаша Шумоўскага у Польшчы абвешчана становішча эпідэмічнай пагрозы[3], а з 15 сакавіка ўводзіцца частковае абмежаванне перамяшчэння праз мяжу[4].

Урад заявіў аб адмене пасажырскага паветранага руху і міжнароднага чыгуначнага злучэння. Паколькі на тэрыторыі Польшчы ўсё яшчэ знаходзілася нямала украінцаў, якія жадалі вярнуцца дадому, то па ўзгадненні з Польшчай 20 сакавіка 2020 гады тры цягнікі PKP Intercity Пшэмысль — Кіеў эвакуіравалі з Польшчы звыш 1150 грамадзян Украіны і трох замежнікаў[5].

Да канца сакавіка урад Польшчы ўводзіць шэраг сацыяльных абмежаванняў, накіраваных на прадухіленне гвалтоўнага росту ліку хворых. Абмежаванні былі ўведзены на доступ да паркаў і месцаў адпачынку, закрытыя гарадскія станцыі пракату ровараў. Неабходна выконваць дыстанцыю ў два метры ад іншага чалавека за выключэннем тых выпадкаў, калі мама ці тата клапоцяцца аб дзіцяці падчас прагулкі або калі гаворка ідзе аб дапамозе чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі. У Польшчы зачыненяюцца ўсе салоны прыгажосці і цырульні, будаўнічыя крамы. Пры гэтым прадуктовыя крамы, аптэкі і крамы са сродкамі асабістай гігіены, застануцца адчыненымі, але з 10 да 12 гадзін дня іх змогуць наведваць толькі асобы старэйшыя за 65 гадоў[6].

Жорсткія абмежаванні былі накіраваны на затрыманне росту ліку хворых. Тым часам у Польшчы лік хворых каранавірусам працягвае расці. Станам на раніцу 15 красавіка зарэгістравана 7408 выпадкаў гэтай хваробы, у яе выніку памерлі 268 чалавек[7].

Па стане на 19 красавіка агульная лічба заражаных у Польшчы — 9082. Памерлі 350 пацыентаў. Па прычыне Covid-19 шпіталізаваныя 2482 асобы, у каранціне знаходзяцца 124 311 чалавек, а пад эпідэміялагічным наглядам знаходзяцца 17436. Выздаравелі 1040 чалавек[8].

29 красавіка міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі зазначыў, што актуальна ў Польшчы больш людзей выздараўлівае, чым заражаецца вірусам. На гэтым фоне пачалі здымацца некаторыя абмежаванні, уведзеныя некалькі тыдняў таму ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса[9].

З 18 мая ў Польшчы нанава адкрываюцца бары, рэстараны, цырульні, салоны прыгажосці. Да гэтай пары іхная праца была прыпыненая, або рэзка абмежаваная ў сувязі з пандэміяй каранавіруса[10]. Станам на раніцу гэтага дня ў Польшчы налічвалася 18746 пацверджаных выпадкаў COVID-19, у тым ліку 929 памерлых асоб[11].

30 мая ў Польшчы адмяняецца нашэнне масак на вуліцы, у парках і іншых адкрытых месцах. 6 чэрвеня ў Польшчы адкрываюцца кінатэатры, тэатры, спартыўныя аб’екты, салярыі і масажныя салоны, хоць надалей застанюцца закрытымі дыскатэкі і музычныя клубы[12].

У ноч на 13 чэрвеня Польшча адкрыла межы з краінамі ЕС — Германіяй, Чэхіяй і Славакіяй. Кантроль на мяжы з Літвой быў адменены яшчэ 12 чэрвеня.

Выбары прэзідэнта Польшчы першапачаткова планаваліся на 10 траўня, але галасаваньне перанеслі праз пандэмію каранавірусу COVD-19. Рашэнне пра перанос выбараў прымалася на фоне вострай палітычнай палемікі. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся 28 чэрвеня. Паводле ноаваўвядзенняў у польскае заканадаўства, выкліканыя эпідэміяй кранавіруса, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы праходзяць па змяшанай сістэме — па пошце і традыцыйнае галасаванне на ўчастку.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]