Распаўсюджванне COVID-19 у Грузіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта распаўсюджвання COVID-19 у Грузіі
(станам на 15 красавіка 2020):
Чырвонымі кропкамі пазначаны медыцынскія цэнтры, якія зараз лячылі пацыентаў
     Строгі каранцінны рэжым     Пра пацверджаныя выпадкі паведамляецца

Распаўсюджванне COVID-19 у Грузіі пачалося 26 лютага 2020 года, калі быў зарэгістраваны першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй у краіне. Заражаным аказаўся грамадзянін Грузіі, які прыехаў з Ірана[1].

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 31 сакавіка ў Грузіі пацверджаных выпадкаў інфікавання — 108, сярод іх ачунялі — 21, у рэжыме каранціну — 4995, пад наглядам — ​​278[2].

З 1 сакавіка ў Грузіі часова адмянілі правядзенне масавых мерапрыемстваў[3].

10 сакавіка ў рамках прэвенцыі распаўсюджвання каранавіруса, у муніцыпалітэце Гардабані адмовіліся святкаваць «Наўруз Байрам» шматлюднымі мерапрыемствамі[4].

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 1,8 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 17 тысяч смерцяў[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В Грузии зафиксирован первый случай коронавируса (руск.). Информационное Агентство Репорт. Праверана 23 сакавіка 2020.
  2. В Грузии число случаев инфицирования коронавирусом увеличилось до 110-ти (руск.). Информационное Агентство Интерпрессньюс. Праверана 31 сакавіка 2020.
  3. Проведение массовых мероприятий в Грузии временно отменили (руск.). Информационное Агентство Репорт. Праверана 23 сакавіка 2020.
  4. В Гардабани не будут праздновать 'Новруз Байрам' из-за коронавируса (руск.). Информационное Агентство Репорт. Праверана 23 сакавіка 2020.
  5. "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".