Распаўсюджванне COVID-19 у Рэспубліцы Косава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта муніцыпалітэтаў з пацверджанымі выпадкамі захворвання COVID-19 (чырвоны) па стане на 2020/03/18.

Па стане на 18 сакавіка 2020 года ў часткова прызнанай Рэспубліцы Косава зафіксавана 20 выпадкаў заражэння COVID-19, з якіх ні адзін пакуль не быў вылячыны. Смерцяў ад COVID-19 у Косава не назіралася[1]. 16 сакавіка 2020 года дзяржава была пераведзена ў надзвычайнае становішча ў галіне грамадскай аховы здароўя[2]. Быў створаны афіцыйны сайт распаўсюджвання COVID-19 у рэспубліцы на албанскай, сербскай i англійскай мовах, які атрымаў назву COVID-19 Kosova Архівавана 8 красавіка 2020.[1].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

13 сакавіка 2020 году былі пацверджаны першыя два выпадкі: у 77-гадовага мужчыны з Віціны і італьянскай дзяўчыны ва ўзросце 20 гадоў, якая працавала ў Кліне[3][4].

14 сакавіка пацвердзіўся трэці выпадак, член сям’і 77-гадовага з Віціны даў станоўчы вынік[5]. У той жа дзень былі пацверджаны два новыя выпадкі: заражанымі апынуліся 42-гадовы мужчына з Віціны і 37-гадовая жанчына з Малішава[6].

15 сакавіка было пацверджана 4 новыя выпадкі захворвання COVID-19, тры з Малішава і адзін з Падуева[7]. Пасля новых выпадкаў Міністэрства аховы здароўя выдала пастанову ўрада Косава аб перакладзе дзяржавы ў надзвычайнае становішча ў галіне грамадскай аховы здароўя[2].

16 сакавіка чацвёра блізкіх членаў сям’і 77-гадовага пацыента з Віціны атрымалі станоўчы вынік, прайшоўшы COVID-19 тэставанне[8]. У гэты ж дзень быў пацверджана яшчэ два выпадкі заражэння COVID-19: SARS-CoV-2 быў выяўлены ў пары, які прыляцеў з Лондана ў Прышціну, мужчыны і жанчыны 26 гадоў, адпаведна, з Прызрэна і Абіліча[9].

17 сакавіка быў пацьверджаны новы выпадак. 39-гадовая жанчына са сталіцы Рэспублікі Косава Прышціны, якая прыехала туды напярэдадні з Лондана, атрымала станоўчы вынік, прайшоўшы тэст на COVID-19[10][11]. Яшчэ тры новыя выпадкі захворвання былі пацверджаны ў той жа дзень, калі член сям’і інфікаванага чалавека з вёскі Думніца каля Падуева[12] і 54-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына, якія прыляцелі з Дзюсельдорфа ў Джаковіцу, атрымалі станоўчы вынік пасля праходжання тэставання[13].

18 сакавіка было паведамлена пра дваццаты выпадак захворвання COVID-19 у Рэспубліцы Косава. 55-гадовая жанчына з Падуева атрымала станоўчы вынік пасля праходжання COVID-19 тэставання[14].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б CODID-19 Kosova (алб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 22 сакавіка 2020.
  2. а б Qeveria shpall gjendje emergjente të shëndetit publik(алб.), Telegrafi (15.03.2020).
  3. Konfirmohet, dy raste me koronavirus në Kosovë(алб.), Gazeta Express (13.03.2020).
  4. 77 vjeçari me koronavirus është nga ky fshat i Vitisë(алб.), Korrespodenti (13.03.2020).
  5. Shkon në tre numri i personave të prekur me coronavirus në Kosovë(алб.), Telegrafi (14.03.2020).
  6. Edhe dy raste të reja të konfirmuara me coronavirus – shkon në pesë numri i të prekurve në Kosovë(алб.), Telegrafi (14.03.2020).
  7. Adelina Ahmeti. Konfirmohen 4 rastet e reja me coronavirus, 3 nga Malisheva dhe një nga Podujeva(алб.), Kallxo (15.03.2020).
  8. Edhe katër raste të reja me coronavirus, shkon në 13 numri i të infektuarve(алб.), Telegrafi (16.03.2020).
  9. Konfirmohen edhe dy raste të reja me coronavirus, shkon në 15 numri i të prekurve(алб.), Telegrafi (16.03.2020).
  10. Edhe një rast me coronavirus në Kosovë, duke çuar në 16 numrin e të prekurve(алб.), Telegrafi (17.03.2020).
  11. E infektuara e fundit me Coronavirus është nga Prishtina(алб.), Ekonomia Online (17.03.2020). Архівавана 4 красавіка 2020.
  12. Personi i 17-të i konfirmuar me coronavirus është nga Dumnica e Podujevës(алб.), Telegrafi (17.03.2020).
  13. Konfirmohen edhe dy raste, arrin në 19 numri i të infektuarve me coronavirus në Kosovë, të infektuarit janë nga Gjakova(алб.), Telegrafi (17.03.2020).
  14. Shkon në 20 numri i personave të prekur me coronavirus në Kosovë(алб.), Telegrafi (18.03.2020).