Роберт Сэсіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Сэсіл
Robert Cecil
Robert Cecil, 1st Viscount Cecil of Chelwood - Project Gutenberg eText 15306.jpg
Дата нараджэння

14 верасня 1864(1864-09-14)[1][2]

Месца нараджэння

Лондан

Дата смерці

24 лістапада 1958(1958-11-24)[1] (94 гады)

Месца смерці

Заходні Сусекс

Грамадзянства

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера

юрыспрудэнцыя

Альма-матар

Універсітэцкі каледж[d] і Ітанскі каледж[d]

Узнагароды і прэміі
Нобелеўская прэмія — 1937
Ордэн Кавалераў Пашаны
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Commons-logo.svg Роберт Сэсіл на Вікісховішчы

Э́дгар О́лджэрнан Ро́берт Га́скайн-Сэ́сіл, 1-ы віконт Сэсіл-оф-Чэлвуд (англ.: Robert Cecil; 14 верасня 1864 — 24 лістапада 1958) — юрыст, парламенцкі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый. Прыхільнік ідэй міру і раззбраення. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1937), уручанай яму за заслугі перад Лігай Нацый.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1886), юрыст. 3 1906 дэпутат брытанскага парламента. 3 пачаткам I сусветнай вайны ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа. У 1915—16 намеснік, у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У верасні 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнароднага трыбунала для вырашэння міждзяржаўных спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арганізацыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць японскай агрэсіі ў Кітаі, італьянскай — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938, адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін-членаў. Прысутнічаў на апошнім пасляваенным пасяджэнні Лігі Нацый у 1949 годзе.

Аўтар аўтабіяграфіі «Увесь шлях» аб сваёй працы ў Лізе і свеце паміж двума сусветнымі войнамі. Ганаровы пажыццёвы прэзідэнт Асацыяцыі Аб'яднаных Нацый.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


  1. 1,0 1,1 Record #118667602 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. data.bnf.fr: open data platform — 2011.