Перайсці да зместу

Седча (вёска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Седча, Пухавіцкі раён)
Вёска
Седча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 552 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222844
Аўтамабільны код
5
Седча на карце Беларусі ±
Седча (вёска) (Беларусь)
Седча (вёска)
Седча (вёска) (Мінская вобласць)
Седча (вёска)

Се́дча[1] (трансліт.: Siedča) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Населены пункт заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР на месцы чыгуначнага раз’езда Пярэжыр.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года Седча мела статус пасёлка. У 1966 годзе да Седчы далучана вёска Міханавічы і Пасёлак торфапрадпрыемства «Міханавічы». 28 верасня 1967 года да Седчы быў далучаны пасёлак Новы. У 1939 годзе да пасёлка Новы былі далучаны пасёлкі Рог і Дубраўка, а ў 1941 годзе — пасёлкі Іванаўка і Ячанка.

У 1981 годзе ў вёсцы працаваў паўбрыкетны завод.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, знаходзіцца прыпыначны пункт Седча. У 2013 годзе былі фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, крама.

  • 1960 год — 161 жыхар; чыгуначная станцыя — 60 жыхароў
  • 2002 год — 249 двароў, 620 жыхароў
  • 2009 год — 589 жыхароў
  • 2019 год — 552 жыхары[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Се́дча, м. (за Се́дчам). Се́чча
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 верасня 2024.