Сельскія населеныя пункты Гродзенскай вобласці
Выгляд
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі для катэгорый населеных пунктаў вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ладзе Рэспублікі Беларусь»[1].
Да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў адносяцца:
- аграгарадкі — добраўпарадкаваныя населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай для забеспячэння дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў для іх насельніцтва і жыхароў прылеглых тэрыторый;
- пасёлкі, вёскі — населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай, не аднесеныя да аграгарадкоў;
- хутары — населеныя пункты, не аднесеныя да аграгарадкоў, вёсак альбо пасёлкаў.
Карта размяшчэння найбольшых сельскіх населеных пунктаў Гродзенскай вобласці
[правіць | правіць зыходнік]Сельскія населеныя пункты з насельніцтвам:
— 2 000 і больш | |
— ад 1 000 да 1 999 |
Колькасць сельскіх населеных пунктаў і іх жыхароў
[правіць | правіць зыходнік]На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці налічвалася 4 335 сельскіх населеных пунктаў[2][3], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах |
Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
2 000 і больш | 3 | 0,07 % | 8 282 | 2,49 % |
ад 1 000 да 1 999 | 25 | 0,58 % | 33 884 | 10,20 % |
ад 500 да 999 | 91 | 2,10 % | 61 450 | 18,49 % |
ад 200 да 499 | 256 | 5,91 % | 79 835 | 24,03 % |
ад 100 да 199 | 339 | 7,82 % | 46 663 | 14,04 % |
ад 50 да 99 | 718 | 16,56 % | 49 941 | 15,03 % |
ад 20 да 49 | 1 200 | 27,68 % | 39 409 | 11,86 % |
ад 10 да 19 | 617 | 14,23 % | 8 693 | 2,62 % |
ад 5 да 9 | 442 | 10,20 % | 3 067 | 0,92 % |
ад 2 да 4 | 321 | 7,40 % | 960 | 0,29 % |
1 | 109 | 2,51 % | 109 | 0,03 % |
без насельніцтва | 214 | 4,94 % | 0 | 0,00 % |
Сума | 4 335 | 100,00 % | 332 293 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2016 было ўжо толькі 4 309 сельскіх населеных пунктаў[4].
Спіс найбольшых сельскіх населеных пунктаў Гродзенскай вобласці
[правіць | правіць зыходнік]Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі нацыянальнымі і міжнароднымі правіламі транслітарацыі[5][6].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацініцай | Статус (2009) | Статус (2016) | Раён | Жыхароў (перапіс, 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Верцялішкі | Vierciališki | вёска | аграгарадок | Гродзенскі | 3 282 | |
2 | Азёры | Aziory | вёска | аграгарадок | Гродзенскі | 2 705 | |
3 | Жыровіцы | Žyrovicy | вёска | аграгарадок | Слонімскі | 2 295 | |
4 | Абухава | Abuchava | вёска | аграгарадок | Гродзенскі | 1 962 | |
5 | Путрышкі | Putryški | вёска | аграгарадок | Гродзенскі | 1 847 | |
6 | Ражанка | Ražanka | вёска | аграгарадок | Шчучынскі | 1 766 | |
7 | Васілішкі | Vasiliški | вёска | аграгарадок | Шчучынскі | 1 712 | |
8 | Парэчча | Parečča | (сельскі населены пункт) | − | Гродзенскі | 1 639 | |
9 | Дзітва | Dzitva | пасёлак | аграгарадок | Лідскі | 1 569 | |
10 | Ліпнішкі | Lipniški | вёска | аграгарадок | Іўеўскі | 1 461 | |
11 | Гезгалы | Hiezhaly | пасёлак | аграгарадок | Дзятлаўскі | 1 460 | |
12 | Пагранічны | Pahraničny | пасёлак | аграгарадок | Бераставіцкі | 1 445 | |
13 | Солы | Soly | вёска | аграгарадок | Смаргонскі | 1 374 | |
14 | Індура | Indura | вёска | аграгарадок | Гродзенскі | 1 360 | |
15 | Мінойты | Minojty | вёска | вёска | Лідскі | 1 351 | |
16 | Лешчанка | Lieščanka | вёска | вёска | Навагрудскі | 1 340 | |
17 | Беняконі | Bieniakoni | вёска | аграгарадок | Воранаўскі | 1 279 | |
18 | Геранёны | Hieraniony | вёска | аграгарадок | Іўеўскі | 1 278 | |
19 | Квасоўка | Kvasoŭka | вёска | аграгарадок | Гродзенскі | 1 266 | |
20 | Першамайскі | Pieršamajski | пасёлак | пасёлак | Лідскі | 1 227 | |
21 | Малая Бераставіца | Malaja Bierastavica | вёска | аграгарадок | Бераставіцкі | 1 174 | |
22 | Вялікія Сцяпанішкі | Vialikija Sciapaniški | вёска | вёска | Мастоўскі | 1 156 | |
23 | Варняны | Varniany | вёска | аграгарадок | Астравецкі | 1 128 | |
24 | Будзёнаўка | Budzionaŭka | вёска | вёска | Ашмянскі | 1 050 | |
25 | Кракоўка | Krakoŭka | вёска | аграгарадок | Ашмянскі | 1 020 | |
26 | Гудагай | Hudahaj | пасёлак | пасёлак | Астравецкі | 1 009 | |
27 | Забалаць | Zabalać | вёска | аграгарадок | Воранаўскі | 1 007 | |
28 | Масты Правыя | Masty Pravyja | вёска | аграгарадок | Мастоўскі | 1 004 |
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь». (руск.)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года. Группировка сельских населенных пунктов по численности проживающего в них населения. (руск.)
- ↑ Population statistics of Eastern Europe. Belarus. All places: 2009 census. Гродненская область. (руск.)
- ↑ Демографический ежегодник Республики Беларусь, 2016. Demographic yearbook of the Republic of Belarus, 2016. С. 24. (руск.) (англ.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)