Трактар (стадыён, Мінск)
Трактар | |
| |
Месцазнаходжанне |
![]() Мінск, вул. Ванеева, 3 |
---|---|
Пабудаваны | 1968 |
Уладальнік | Мінск |
Умяшчальнасць | 17 600 чалавек |
Хатняя каманда | Дынама (Мінск) |
![]() |
Трактар — другі па ўмяшчальнасці стадыён у Мінску (пасля стадыёна «Дынама»), размешчаны ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка. Умяшчальнасць: 17 600 чалавек. раней вядомы як «Чырвоны сцяг».
Пасля пабудавання пляцоўкі, якая належала абласному савету «Чырвоны сцяг», на стадыёне праводзіліся матчы сярод каманд Мінскага трактарнага завода. У 1976 абласны савет перадаў стадыён на баланс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёна. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга яруса з адначасовым узвядзеннем насыпных земляных трыбунаў, устаноўкай электраасвятлення і дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.
У 1978 годзе пасля закрыцця стадыёна «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 года «Трактар» стаў алімпійскай рэзервовай арэнай. У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе і скончылася ў маі 2000 года, падчас якой стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўсталяваны пластыкавыя сядзенні, замест земляных трыбунаў з'явіліся жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканні сталі адпавядаць еўрапейскім стандартам.
У 2007—2010 гадах літоўскі бізнесмен Уладзімір Раманаў, які валодаў футбольным холдынгам, куды ўваходзілі мінскі «Партызан», «Каўнас» і шатландскі «Хартс», быў гатовы пабудаваць у Заводскім раёне сталіцы, у ваколіцах стадыёна «Трактар», спарткомплекс з крытым футбольным стадыёнам[1], гэты праект ацэньваўся ў 250 млн долараў, і акрамя стадыёна паводле планаў павінен быў уключаць два атэлі, гандлёва-забаўляльны цэнтр і шэраг офісных пабудоў[2]. Пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі. Аднак гэтая задумка не была здзейснена, клуб «Партызан» быў расфарміраваны, а кантракт на будаўніцтва комплексу скасаваны па нявызначыных чынніках[2].
З 2013 года хатнія матчы на стадыёне праводзіць клуб «Дынама»[3]. 13 жніўня 2014 года матч мінскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, якія перад стартам гульні займалі першае і другое месца адпаведна, здолеў сабраць 7 150 гледачоў, што стала 4-м паказчыкам у наведвальнасці чэмпіянату Беларусі сезону 2014 на той момант[4].
Зноскі
- ↑ Будет спортивно-развлекательный комплекс на базе стадиона «Трактор»? Белорусское агентство недвижимости «Ассистанс Хэлс»
- ↑ 2,0 2,1 Беларусь расторгла договор с литовским инвестором о застройке на месте стадиона «Трактор». Новости Беларуси
- ↑ В сезоне 2013 минское «Динамо» домашние матчи будет проводить на «Тракторе». pressball.by
- ↑ Уникальный случай. Заполненные трибуны стадиона «Трактор». tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трактар (стадыён, Мінск)
- Стадыён «Трактар». allstadiums.ru
- Фотаздымкі стадыёна.