Усход (станцыя метро)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Усход, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Станцыя метро "Усход"
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

Усход — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Барысаўскі тракт» і «Маскоўская».

Станцыя «Усход» была адкрыта 31 снежня 1986 ў складзе другой чаргі мінскага метро.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя аднаскляпеневая з маналітнага жалезабетону.

У аснове архітэктурна-мастацкага рашэння пакладзеная тэма асваення космасу. Нетрадыцыйна вырашаны ўвесь унутраны аб'ём. Станцыя - сучаснае інжынернае збудаванне, якое па форме нагадвае касмічны карабель з вокнамі ілюмінатараў.

Мастацкі вобраз інтэр'ера створаны на аснове адзінага архітэктурнага элемента, выкананага са зборнага жалезабетону ў выглядзе пялёстка кветкі. Падоўжаная стрэшка на пуцявой сцяне платформы з'яўляецца святлоабарончым элементам і адначасова экранам светлавога патоку, які накіраваны на столь. Эстэтычны выгляд станцыі заключаны ў мяккасці ліній усяго аб'ёму і яго індывідуальных архітэктурных элементаў. Добрая асветленасць, злучэнне белай столі з цёмна-чырвоным гранітным абліцоўваннем пуцявых сцен і надпісаў, выкананых у залатым тоне, ствараюць уражанне лёгкасці і прастору.

Выхады[правіць | правіць зыходнік]

Выхады са станцыі вядуць да жылога мікрараёна «Усход-1», новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі і сада.

Пуцявое развіццё[правіць | правіць зыходнік]

За станцыяй у бок «Барысаўскі тракт» размешчаны пашорсны з'езд, бо станцыя з'яўлялася канчатковай з 31 снежня 1986 года да 7 лістапада 2007 года.