Сцяфан (Корзун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стэфан (Корзун))
Архіепіскап Сцяфан

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Ігар Пятровіч Корзун
Нараджэнне 25 сакавіка 1944(1944-03-25)
Смерць 22 красавіка 2022(2022-04-22) (78 гадоў)

Узнагароды
Ордэн свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага II ступені ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
юбілейны медаль «1000-годдзе скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра»

Сцяфан, свецкае імя Ігар Пятровіч Корзун (25 сакавіка 1944, в. Карзуны, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 22 красавіка 2022) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (1990—2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў в. Карзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1962 годзе скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1963—66 служыў у Савецкай Арміі, затым працаваў аграномам. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1979 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 1978 годзе мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем пастрыжаны ў манаства. 18 лютага 1978 года рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі Уладзімірам пасвечаны ў іерадыякана, а 6 лістапада — у іераманаха.

У 1981 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны благачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 года — намеснік Жыровіцкага манастыра, з 1989 года — рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 16 лютага 1990 года архімандрыту Сцяфану (Корзуну) вызначана быць епіскапам Пінскім і Лунінецкім. 4 сакавіка 1990 года хіратанісаны ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. 25 лютага 2000 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.

Захапляўся творчасцю Якуба Коласа. Ініцыятар усталявання на званіцы Свята-Варварынскага сабора ў Пінску шыльды, якая нагадвае аб вянчанні Якуба Коласа з Марыяй Каменскай — з’явілася яна ў 2015 годзе[1].

Памёр 22 красавіка 2022 года[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]