Сядзібна-паркавы ансамбль (Высокае)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сядзібна-паркавы ансамбль
Сядзібна-паркавы ансамбль Макшыцкіх
54°38′40,1″ пн. ш. 30°25′50,15″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Высокае
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата заснавання канец XIX— пачатак XX стст
Будынкі:
сядзібны дом • флігель • парк

Сядзібна-паркавы ансамбль Макшыцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму. Комплекс створаны на мяжы XIXXX стст. у в. Высокае (Аршанскі раён). Належала Макшыцкім.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мае сіметрычна-восевую схему, падкрэсленую ўязной алеяй. На папярочнай планіровачнай восі (у цэнтры) знаходзіцца двухпавярховы мураваны будынак гасподы, да якога прылягае аднапавярховае драўлянае крыло. У цэнтры паўночнага фасада гасподы пяцігранны эркер. Будынак аздоблены рустам, кутнімі лапаткамі, прафіляванымі ліштвамі стральчатых акон, карнізамі. Планіроўка анфіладная. Перад домам прамавугольны двор, на якім з паўднёвага боку размешчаная мураваная афіцына (пабудаваная ў 1912 г.) з мансардавым паверхам і двухпавярховым пяцігранным эркерам у цэнтры галоўнага фасада. З паўночнага боку панадворку драўляная афіцына, накрытая вальмавым дахам, уваход на галоўным фасадзе вылучаны ганкам. У паўночнай частцы сядзібы вакол невялікага возера і ручая пейзажны парк.

У сядзібе размешчаная школа-інтэрнат.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]