Тафільдыя чашачкавая
Тафільдыя чашачкавая | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Тафільдыя чашачкавая, тафільдыя чашакветкавая[3] (Tofieldia calyculata) — кветкавая травяністая расліна роду Тафільдыя (Tofieldia) сямейства Тафільдыевыя (Tofieldiaceae), распаўсюджаная ў Еўропе. Этымалогія: грэч. καλυξ — «кубачак», лац.: ula — памяншальны суфікс, лац.: atus — суфікс, паказвае на прыналежнасць або падабенства чаго-небудзь.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна 10—35 см вышынёй. Расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, амаль бязлістае (2—3 маленькія лісткі). Лісце простае, суцэльнае, збліжанае пры аснове сцябла, лінейна-мечападобнае, з гладкім краем. Суквецце каласападобнае, 4—6 (10) см даўжынёй; прыкветкаў 2: ланцэтападобны ля асновы кветаножкі і 3-лопасцевы каля аснасновы калякветніка. Кветкі дробныя, жаўтлява-белыя, з 6[4] пялёсткамі. Плод — 3-гнёздавая каробачка.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджанне: Аўстрыя, Прыбалтыка, Беларусь, цэнтральна-еўрапейская Расія, Чэхія, Славакія, Францыя, Германія, Італія, Польшча, Румынія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Украіна, былая Югаславія[5]. На тэрыторыі Украіны расце на лугах, вільготных травяністых схілах — у Прыкарпацці, на Палессі, зрэдку. Ахоўваецца.
Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[4].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Тофильдия чашечковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Тафі́льдыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Tofieldia Huds. — Тофильдия // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 341. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Сімановіч Л. Г. Тафі́льдыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 88—89. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тофильдия чашечковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Tofieldia calyculata (L.) Wahlenb. — Тофиэльдия чашечковая // ИАС «ООПТ России» (руск.)