Удзельнік:Андрэй Карась

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Вітальевіч Вашкевіч
Род дзейнасці футбольны функцыянер
Дата нараджэння 24 красавіка 1984
Месца нараджэння Барысаў, БССР
Грамадзянства Беларус

Андрэй Вітальевіч Вашкевіч 24 красавіка 1984, Барысаў, Беларуская ССР (цяпер — Беларусь) — беларускі футбольны функцыянер. Першы ў гісторыі БАТЭ генеральны сакратар клуба[1][2] (2014-2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя

Навучаўся ў СШ №23, гімназіі №2 і СШ №15. Апошнюю скончыў у 2002 годзе з залатым медалем. У тым жа годзе паступіў у Мінскі Дзяржаўны Лінгвістычны Універсітэт, дзе навучаўся па спецыяльнасці "лінгвіст, перакладчык сінхраніст". Скончыў МДЛУ у 2007 годзе з чырвоным дыпломам[3]. У 2011-2012 гадах навучаўся ў Універсітэце Ліверпуля, дзе атрымаў ступень магістра бізнэс-адміністравання (МБА) ў сферы футбола[4].

Журналістыка

Пачаў супрацоўнічаць з газетай "Прэсбол" у пачатку 2007 года з артыкула аб чэмпіянаце Нідэрландаў[5]. Ён хутка стаў адным з лепшых журналістаў выдання, быў камандыраваны ў Тырану[6], Стамбул[7], Прышціну[8] і Рэшыцу[9]. У 2008 годзе павінен быць працаваць для газеты з Алімпійскіх Гульняў у Пекіне, але "Прэсбол" быў пазбаўлены акрэдытацыі за серыю антыкарупцыйных матэрыялаў Святланы Парамыгінай, і на Гульні Вашкевіч трапіў толькі ў 2012 годзе[10]. У 2014 годзе выдаў самабытны цыкл з больш 20 артыкулаў аб сваіх спартовых прыгодах у Непале[11].

У 2015 годзе Вашкевіч стаў першым беларускім пішучым журналістам, трапіўшым на "Australian Open"[12]. У 2016 годзе камандыраваны газетай на пераможны для партугальцаў і Крышціяну Раналду EURO. Пісаў для "Прэсбола" з фіналаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Суперкубка Еўропы. Пастаянна асвятляў еўракубкавыя гульні барысаўскага БАТЭ. Быў з камандай у гістарычным падарожжы на "Санцьяга Бернабеу" на першы ў гісторыі беларускага футбола матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў[13].

З 24 красавіка 2016 па 24 красавіка 2017 вёў на pressball.by штодзённую калонку "The Daily Vashkevich", вытрымаўшы 365-дзённы чэллендж. Агульная колькасць праглядаў склала больш за 1,7 млн, каментароў — больш за 7 тысяч[14].

Вашкевіч супрацоўнічаў з расійскімі выданнямі "PROСПОРТ"[15][16][17], "Total Football"[18], "Советский Спорт"[19][20][21], "Forbes"[22], пісаў на англiйскай мове для uefa.com[23][24][25][26][27][28][29].

Хакей

Летам 2008 года стаў першым прэс-скаратаром ХК "Дынама" (Мінск) пасля таго, як клуб далучыўся да Кантынентальнай хакейнай лігі[30][31][32][33]. Праз тры месяцы Вашкевіч вярнуўся ў "Прэсбол". У 2014 годзе Вашкевіч быў кіраўніком прэс-цэнтра Чэмпіяната Свету па хакею ў Мінску на Мінск-Арэне[34].

ФК БАТЭ

Вашкевіч пачаў супрацоўнічаць з БАТЭ у 2008 годзе, дапамагаючы клубу ў дэбютным сезоне Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года спецыяліст працаваў у прэс-службе "жоўта-блакітных". У 2013 годзе Вашкевіч узначаліў праект па запуску новага сайта fcbate.by. У тым жа годзе сайт атрымаў першы прыз на выставе TIBO-2013 у намінацыі "Спорт, турызм і забавы"[35][36][37][38].

У 2013-2015 годах Вашкевіч быў абраны ў працоўную групу па маркетынгу Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), якую ўзначальваў тагачасны прэзідэнт "Басрелоны" Сандра Разэль[39]. У 2015-2017 гадах Вашкевіч далучыўся да працоўнай групы па дзіцячаму і юнацкаму футболу ЕСА[40]. Яго мандат быў падоўжаны на цыкл-2017-2019[41]. Але яго Вашкевіч не скончыў у сувязі з пераходам на працу ў ФІФА[42].

У лістападзе 2014 года Вашкевіч стаў першым генеральным сакратаром у гісторыі БАТЭ[43]. Вашкевiч рэгулярна з'яўляўся прадстаўніком БАТЭ на лёсаваннях спаборніцтваў пад эгідай УЕФА, і Ассамблеях Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), семінарах УЕФА і іншых адказных мерапрыемствах[44][45][46][47][48][49][50][51][52][53][54][55]. Так, у 2010 годзе Вашкевіч ад імя БАТЭ падпісаў у Барселоне Дэкларацыю добрай волі па прасоўванні прынцыпаў "Fair Play" паміж гарадамі, прымаючымі міжнародныя сустрэчы[56].

У лістападзе 2015 года дзякуючы Вашкевiчу ў Беларусь упершыню ў гісторыі трапіў Кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў. Трафей экспанаваўся ў Барысаве. Па інфармацыі sb.by, гэта здарылася так: "У верасні 2015 года Вашкевіч на чарговым семінары УЕФА папрасіў футбольных чыноўнікаў, ці можа арганізацыя дазволіць паказаць кубак у Барысаве. Яго накіравалі да афіцэра УЕФА, які адказывае за візіты трафеяў. Доўгая перапіска — і вуаля. Андрэй Вашкевіч не скрывае задавальнення з гэтай нагоды: "Любяць БАТЭ ў УЕФА, вось і далі нам такую магчымасць. Мы рады прывезці Кубка ў Барысаў. Амфара дастаўляецца пасылкай у спецыяльным куфары. Нам заставалася толькі прыехаць у аэрапорт і размыціць груз"[57].

У 2016 годзе Вашкевіч быў абраны сакратаром працоўнай групы па стварэнні прафесійнай футбольнай лігі ў Беларусі[58]. Кіраўніком групы стаў Анатоль Капскі[59].

ФІФА

У ліпені 2018 года Вашкевіч перайшоў на працу ў ФІФА. Ён стаў каардынатарам праектаў рэгіянальнага офіса ў Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты)[60][61][62][63][64].

Беларуская мова[правіць | правіць зыходнік]

Вашкевіч шырока вядомы станоўчым стаўленнем да беларускай мовы. В 2017-2018 гадах ён веў на сайце pressball.by беларускамоўную калонку "БелВашкевіч"[65]. Яна складалася з літаратурных замалёвак аб людзях, што глядзяць на футбол з трыбун Беларусі іншых краін свету. Сярод яго герояў былі аднаногі фанат ФК "Полацк", які за свае грошы друкуе і развешвае афішы гульняў клуба[66], бабуля з Дуброўна, якая наведвае гульні мясцовага "Дняпра"[67][68], і дзядуля з Паставаў, якому футбол дапамог справіцца са смерццю любай жонкі[69].

Вашкевіч тлумачыць добрае валоданне мовай добрымі настаўнікамі: "Усе мае настаўнікі беларускай мовы былі проста выдатнымі прафэсіяналамі сваёй справы. Я вучыўся ў Барысаве, і першыя шэсьць гадоў працэс адбываўся выключна па-беларуску" - распавёў ён у інтэрв'ю "Радыё Свабода" у 2016 годзе[70].

Шырокі рэзананс атрымала адкрытая перапіска Вашкевіча ад ліца ФК БАТЭ і моўнага энтузіяста Ігара Случака. У 2016-м, 2017-м і 2018-м гадах прадстаўнік клуба адказваў на звароты актывіста выключна ў вершах. У іх былі алюзіі на верш Максіма Багдановіча "Пагоня" і Якуба Коласа "Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…"[71][72][73]

У 2016 даволі жорстка[74] адказаў веласіпедысту Васілю Кірыенке, які заявіў, што беларуская мова — мёртвая[75].

У 2018 годзе быў аднім з выступоўцаў суполкі "Мова Нанова" у Барысаве[76][77].

Кніга[правіць | правіць зыходнік]

Сумесна з Сяргеем Дашкевічам напісаў кнігу "20 лет славных побед. Иллюстрированная история ФК БАТЭ"[78][79][80]. Прэзентацыя адбылася 19 кастрычніка 2016 года ў кінатэатры Silver Screen у гандлева-забаўляльным цэнтры "Арэна-Сіці"[81]. На мерапрыемстве прысутнічалі гульцы БАТЭ, а героі публікацыі Аляксандр Глеб, Арцём Радзькоў, Віталь Радзівонаў і Аляксей Бага адказалі на пытанні заўзятараў[82].

Намінацыі і узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія конкурса Беларускай федэрацыі гандбола за самы незвычайны тэкст пра гандбол (2010) — перамога[83].

"Медыя-Алімп" за асвятленне алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў матэрыялах на інтэрнэт-парталах (2016) — перамога[84].

Прэмія MarSpo Awards за лепшы артыкул на тэму спартовага маркетынгу (2018) — намінацыя[85].

Прэмія MarSpo Awards лепшаму аўтару па тэме спартыўнага маркетынга (2018) — намінацыя[86].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Некалькі разоў прымаў удзел у таварыскім турніры ЕСА па футболе, дзе гуляў разам Луішам Фігу, Хавьерам Дзанэцці, Мішэлям Плаціні, Эміліа Бутрагеньё і іншымі зоркамі сусветнага футбола[87]. Вашкевіч тройчы (у 2014, 2015 і 2017) выйграваў турнір[88][89][90][91][92]. Падчас турніра-2014 беларус адзначыўся голам у браму Эдвіна ван дэр Сара[93].
  • Склаў песню пра БАТЭ, якую выканаў вядомы барысаўскі рокер Алег "Джагер" Мінакоў[94]. Прэзентацыя твора адбылася на гульні супраць "Гарадзеі" 27 лістапада 2016 года на "Барысаў-Арэне"[95]. Прэм'ера прайшла выдатна: "жоўта-блакітныя" перамаглі 5:0[96].
  • З'яўляецца адным з самых выбітных беларускіх граундхопераў[97]. На рахунку Вашкевіча — 38 новых футбольных стадыёнаў у сезоне-2011/12 (уключаючы ўсе стадыёны прэмьер-лігі)[98], 71 у сезоне-2015[99], 40 у сезоне-2016[100], 45 у сезоне-2017[101]. Падчас сваіх тураў Вашкевіч аб'ехаў усе стадыёны першых трох дывізіёнаў Беларусі, шмат дзе быў на ўзроўні першынства вобласці і нават района. Удзельнічаў у TEDxMinsk-2018, дзе распавядаў аб гэтым сваім хоббі[102][103][104][105].
  • Адзіны Беларускі журналіст, які пісаў аб крыкеце з трох кантынентаў — Еўропы (Англія), Азія (Непал, ААЭ), Аўстраліі[106].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Андрей Вашкевич назначен генеральным секретарем БАТЭ
  2. Вашкевич покинул БАТЭ и перешел на работу в ФИФА
  3. Прессбол-ТВ
  4. Бывший журналист "Прессбола" назначен генеральным секретарем БАТЭ
  5. Мое первое дело с Беленьким
  6. Веселые картинки
  7. Турецкий Гамбит
  8. День независимости
  9. На несжатой полосе
  10. Мое первое дело с Беленьким
  11. Непал-2070. Последняя серия
  12. Эксперт. Андрей Вашкевич
  13. Чем "Реал" потчевал БАТЭ
  14. Проект "The Daily Vashkevich" за год собрал более 1,7 миллиона просмотров
  15. Паллоттная площадь. Как босс «Ромы» совершает революцию в Италии
  16. Канзас-сети. Чему «МЮ» хочет научиться у клуба MLS
  17. Как Гвардиола пользуется Торрентом в «Баварии»
  18. Total Football №9
  19. Еще по одной: как в американском футболе водка обыгрывает пиво
  20. Будущее сейчас: 10 главных трендов мирового спорта в 2018-м
  21. Конец ТВ. Почему спортивных каналов в телевизоре скоро не будет
  22. Автор FORBES Андрей Вашкевич
  23. Ireland edge out Finland to top Group 9
  24. Russia beat qualified Belarus to pip Wales
  25. Абидаль помог белорусам
  26. Favourites start well, Malta surprise
  27. Germany and Scotland sweep through Group 5
  28. France and Sweden among impeccable qualifiers
  29. Romania and Belarus in the goals
  30. Джим Хьюз стал новым тренером минского хоккейного клуба «Динамо»
  31. Список Гарднера
  32. Минское "Динамо" усилит канадский вратарь Энди Чиодо
  33. Минское «Динамо» подписало канадского голкипера Энди Чиодо
  34. ХОККЕЙ "Для нас честь быть причастными к этому празднику". TUT.BY пообщался с самыми вежливыми участниками ЧМ-2014
  35. Сайт ФК БАТЭ — лучший!
  36. Сайт борисовского БАТЭ стал победителем на выставке "ТИБО-2013"
  37. Сайт ФК БАТЭ — лучший на выставке «ТИБО-2013»!
  38. Офсайт БАТЭ стал победителем выставки ТИБО-2013, ресурс «Цмокаў» занял второе место
  39. Atromitos FC at the European Club Association
  40. ECA Annual Report 2016
  41. Андрей Вашкевич вновь избран в рабочую группу по детско-юношескому футболу ЕСА
  42. Генсек БАТЭ перешел на работу в ФИФА
  43. Бывший журналист "Прессбола" назначен генеральным секретарем БАТЭ
  44. Футбол. Андрей Вашкевич представил БАТЭ на Ассамблее ЕСА в Афинах
  45. Футбол. Андрей Вашкевич помог Эдвину ван дер Сару выиграть кубок ЕСA
  46. ФК БАТЭ принял участие в Ассамблее ЕСА
  47. Футбол. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  48. Приоритет безопасности
  49. БАТЭ поучаствовал в Ассамблее ECA
  50. Приняли участие в Ассамблее ЕСА
  51. Футбол. Финский СИК — соперник БАТЭ во 2-м раунде квалификации Лиги чемпионов
  52. "Дандолк" или "Хабнарфьордюр"
  53. "Барселона", "Байер" и "Рома"
  54. https://fcbate.by/ru/infocenter/club-news/id7823
  55. ФК БАТЭ на конференции "PROСПОРТ"
  56. Футбол. БАТЭ подписал декларацию UEFA
  57. Большие уши
  58. Капский возглавит рабочую группу по вопросам создания ПФЛ
  59. Анатолий Капский станет руководителем рабочей группы по вопросам создания ПФЛ, Андрей Вашкевич — секретарем
  60. Вашкевич покинул БАТЭ и перешел на работу в ФИФА
  61. Футбол. Андрей Вашкевич покинул БАТЭ
  62. Генеральный секретарь БАТЭ перешел на работу в структуру ФИФА
  63. Генеральный секретарь БАТЭ перешел на работу в структуру ФИФА
  64. Генсек БАТЭ перешел на работу в ФИФА
  65. Ці магчыма беларуская спартовая журналістыка на беларускай мове?
  66. "Жыў у падвалах, сяджу на паперці". Заўзятар без нагі, які за свае грошы робіць афішы гульняў ФК "Полацкгаз" і сам іх расклейвае
  67. Бабка Надзя, якая паціскала руку Аляксандру Лукашэнку, заўзее за "Днепр" з Дуброўна і Дашу Домрачаву
  68. Генсек БАТЭ перешел на работу в ФИФА
  69. Заўзятар, які прыляцеў у Паставы на самалёце
  70. Генэральны сакратар БАТЭ і калюмніст «Прессбола» Андрэй Вашкевіч пачаў беларускамоўны праект
  71. БАТЭ стихами ответил на очередное обращение блогера использовать в клубе белорусский язык
  72. БАТЭ ответил активисту Игорю Случаку в стихах
  73. [https://nn.by/?c=ar&i=205802&lang=ru БАТЭ отправил Случаку поэтический ответ, где сравнивает его с аллигатором и амурским тигром - СТИХ https://nn.by/?c=ar&i=205802&lang=ru]
  74. Генсек БАТЭ ответил велогонщику Кириенко на его слова о "мертвом белорусском языке"
  75. Василий Кириенко: «Белорусский язык – не живой; это мертвый язык, на котором практически никто не разговаривает»
  76. Андрэй Вашкевіч выступіў на сходзе суполкі "Мова Нанова" ў Барысаве
  77. 5 падарожжаў БАТЭ, якія генеральны сакратар Андрэй Вашкевiч перажыў разам з клубам
  78. БАТЭ представит документальный фильм и книгу в честь 20-летнего юбилея
  79. [https://www.pressball.by/news/football/236869 Футбол. Вышла в свет книга Андрея Вашкевича и Сергея Дашкевича "20 лет славных побед", посвященная юбилею БАТЭ
  80. «20 лет славных побед»
  81. Футбол. Виталий Родионов: хочется, чтобы болельщики, которые разочаровались в команде, продолжали в будущем нас поддерживать
  82. "В БАТЭ найдут замену любому, кроме Глеба и Родионова". Как чемпионы весело пообщались с болельщиками
  83. Итоги творческого конкурса
  84. http://www.noc.by/news/opredeleny-pobediteli-konkursa-sportivnykh-zhurnalistov-media-olimp-2016/?print=y
  85. Генсек БАТЭ Вашкевич номинирован на премию в области спортивного маркетинга MarSpo Awards
  86. Генсек БАТЭ Андрей Вашкевич номинирован на российскую премию в области спортивного маркетинга в двух номинациях
  87. Андрей Вашкевич из Женевы. Завершение карьеры, или Как мы с Луишем Фигу обыграли Мишеля Платини (ФОТО)
  88. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  89. Приняли участие в Ассамблее ЕСА
  90. ФК БАТЭ принял участие в Генеральной ассамблее ЕСА
  91. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  92. БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  93. БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  94. Опубликована песня про БАТЭ, которую написал генсек команды Вашкевич
  95. На матче БАТЭ — "Городея" состоится презентация песни Андрея Вашкевича о команде-чемпионе
  96. БАТЭ 5-0 Городея
  97. Часопіс OnAir, чэрвень 2018
  98. Железнодорожная вода
  99. "Наш Вашкевiч" в… Конец цитаты
  100. THE. 40 посещенных стадионов в год — это много или мало?
  101. Угадайте стадион по картинке. Тест, в котором узнать белорусские арены сложнее, чем европейские
  102. Конференция TEDxMinsk "Код вдохновения" впервые пройдет для 500 зрителей
  103. В МИНСКЕ ПРОШЕЛ TEDXMINSK-2018 НА ТЕМУ «КОД ВДОХНОВЕНИЯ»
  104. Андрей Вашкевич на #TEDxMinsk
  105. Андрей Вашкевич аб граундхоппінге
  106. Эксперт Андрэй Вашкевіч