Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Вішнеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Вішнеўскі
Дата нараджэння 17 лютага 1955(1955-02-17) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці графік, ілюстратар, скульптар
Месца працы
Жанр партрэт, пейзаж, тэматычная карціна, кніжная ілюстрацыя
Вучоба
Вядомыя працы «Вянок беларускіх народных песень» (1988)
Уплыў Пётр Свентахоўскі, Васіль Шаранговіч

Уладзі́мір Мікала́евіч Вішне́ўскі (нар. 17 лютага 1955, Балотчыцы, Слуцкі раён) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог.

Мастацтвазнавец Ігар Ціткоўскі так характэрызуе творчасць мастака:

Адна з галоўных тэм, што прасочваецца ў творчасці Уладзіміра Вішнеўскага — барацьба дабра і зла. Менавіта раскрыццё гэтай тэмы надае яго кампазіцыям пачуццё дынамікі, унутранай напружанасці і драматызму. Сюжэты іх звычайна патрабуюць філасофскага, неадназначнага прачытання. Мастак карыстаецца мовай сімвалаў і алегорый, спалучае рэалістычную манеру з гратэскам. Кампазіцыі будуюцца на кантрастных супрацьпастаўленнях светлага і цёмнага, блізкага і дальняга планаў, ракурсаў. Абраная мастаком тэма звычайна раскрываецца ў серыях графічных лістоў. Сярод іх — серыі «Птушкаловы» (каляровы афорт, 1983), «Кірмаш спадзяванняў», «Пабудова чалавека» (1987), «Туга страчанага сусвету» (тэмпера, 1983)[1].

Уладзімір Вішнеўскі з’яўляецца аўтарам ілюстрацый да кніг Уладзіміра Ягоўдзіка «Янка і ружа» (1992) і «Ці вернецца князь Кук?» (1993).

Аформіў кніжныя выданні Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Алеся Разанава, Максіма Лужаніна, Фёдара Дастаеўскага, Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

За ілюстрацыі кніг «Вянок беларускіх народных песень» (Мн. 1988) і «Палата кнігапісная» Міколы Нікалаева (Мн. 1993) атрымаў дыпломы беларускіх рэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Зноскі

  1. Ціткоўскі І. А. «Мастакі Случчыны». — Слуцк, 2006.
  2. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва(недаступная спасылка)