Уладзімір Васілевіч Юрчанка

From Вікіпедыя
(Redirected from Уладзімір Юрчанка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзімір Юрчанка
Yurchenko.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Васілевіч Юрчанка
Мянушка Цыган
Нарадзіўся 26 студзеня 1989(1989-01-26)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 173 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 17 (3)
2008 — 2010 Сцяг Расіі Сатурн (Раменскае) 6 (1)
2010   Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 29 (9)
2011 — 2014 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 11 (0)
2012   Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 5 (0)
2012 — 2013   Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 32 (11)
2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 11 (0)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 35 (6)
2017 Сцяг Беларусі Орша 6 (1)
2018 Сцяг Беларусі Горкі 2 (0)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2010 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 18 (3)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Уладзімір Юрчанка (нар. 26 студзеня 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[edit | edit source]

Раннія гады[edit | edit source]

Выхаванец магілёўскага футбола, у 2006 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». На наступны год замацаваўся ў аснове мінчан, а ў 2008 годзе перайшоў у падмаскоўны «Сатурн». За два гады правёў за «Сатурн» шэсць матчаў, забіў адзін гол і не здолеў стаць іграком асновы.

2010[edit | edit source]

Сезон 2010 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпро». Быў трывалым іграком асновы, у чэмпіянаце забіў 9 галоў. Дапамог магілёўскаму клубу дайсці да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы, забіў 6 галоў. У канцы 2010 года вярнуўся ў «Сатурн», але той неўзабаве спыніў сваё існаванне, і Юрчанка ў якасці свабоднага агента вымушаны быў шукаць новы клуб.

2011[edit | edit source]

У сакавіку 2011 года афіцыйна стаў іграком салігорскага «Шахцёра». Аднак за салігорскі клуб паспеў згуляць усяго месяц, пасля чаго атрымаў цяжкую траўму ў трэніровачным матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезону. У лютым 2012 года кантракт з «Шахцёрам» спыніўся, і яго было вырашана не падаўжаць.

2012[edit | edit source]

У сакавіку 2012 года, аднак, Юрчанка падпісаў новы кантракт з салігорцамі і амаль адразу адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» для ігравой практыкі. Але замацавацца ў жодзінскім клубе Юрчанку не атрымалася. Улетку 2012 года ён пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і перайшоў у арэнду ў «Дняпро» (які на той момант гуляў у Першай лізе) да канца сезону.

У магілёўскім клубе Юрчанка адразу пачаў забіваць. У другім сваім матчы за «Дняпро» ён дапамог разграміць «Віцебск» (6:0), забіўшы 3 галы і зрабіўшы 2 галявыя перадачы. Усяго ў 12 матчах забіў 10 галоў, а каманда выйшла ў Вышэйшую лігу з першага месца.

2013[edit | edit source]

Па заканчэнні арэнды Юрчанка вярнуўся ў «Шахцёр», дзе павінна была вызначыцца яго далейшая кар’ера. Кіраўніцтва клуба хацела пакінуць Юрчанку ў «Шахцёры», але сам Уладзімір хацеў у Магілёў. У выніку, кіраўніцтва клуба пайшло насустрач іграку, і ў студзені 2013 года Юрчанка быў аддадзены ў чарговую арэнду ў «Дняпро» на паўгады.

У складзе «Дняпро» спачатку выступаў у аснове на пазіцыі правага нападніка. Але не мог праявіць сябе належным чынам, забіў усяго адзін гол (4 мая 2013 прынёс перамогу над БАТЭ з лікам 2:1). Па заканчэнні арэнды ўлетку 2013 года спрабаваў працаўладкавацца за мяжой, але ў выніку зноў адправіўся ў Магілёў да канца сезону 2013[2]. Але месца ў аснове ўжо не меў і толькі зрэдку выхадзіў на замены.

2014[edit | edit source]

Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Шахцёр». Новы галоўны трэнер салігорскай каманды Сяргей Бароўскі вырашыў даць Юрчанку шанец застацца ў камандзе. Юрчанка праходзіў з «Шахцёрам» перадсезонную падрыхтоўку і ў выніку распачаў сезон 2014 у стане гарнякоў.

У «Шахцёры» гуляў пераважна за дубліруючы склад, за асноўную каманду згуляў толькі ў чатырох матчах, выніковымі дзеяннямі не адзначаўся. У чэрвені 2014 года быў выстаўлены салігорскім клубам на трансфер[3].

У ліпені 2014 года стала вядома, што Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы за ўхіленне ад адбывання пакарання[4]. Пасля выхаду з турмы і заканчэння кантракта з салігорскім клубам стаў падтрымліваць форму ў складзе брэсцкага «Дынама»[5].

2015[edit | edit source]

Са студзеня 2015 года трывала трэніраваўся з дынамаўцамі і нарэшце 13 лютага 2015 падпісаў кантракт з брэсцкім клубам[6]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену.

2016[edit | edit source]

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з «Дняпро»[7]. У сезоне 2016 забіў 5 галоў у 25 матчах Першай лігі і другі раз дапамог магіляўчанам вярнуцца ў эліту.

2017[edit | edit source]

Па заканчэнні тэрміну кантракта ў студзені 2017 года пакінуў «Дняпро»[8], аднак пазней зноў стаў трэніравацца з камандай і ў лютым падпісаў новы кантракт[9]. У першым жа сваім матчы 8 красавіка супраць «Віцебска» забіў гол, які стаў для нападніка першым у Вышэйшай лізе з 2013 года. Месца ў аснове, аднак, не меў, звычайна толькі з’яўляючыся на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года пакінуў магілёўскі клуб[10].

З верасня 2017 года да канца сезону выступаў у Першай лізе за «Оршу».

2018[edit | edit source]

У першай палове 2018 года заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі», за які да канца года згуляў у двух матчах.

Міжнародная кар’ера[edit | edit source]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009. 12 кастрычніка 2010 года ў адказным матчы супраць зборнай Італіі за выхад у фінальную частку чэмпіяната Еўропы 2011 ужо на пятай хвіліне аформіў дубль, што дазволіла беларускай зборнай трапіць на фінальны турнір. Сам Юрчанка, аднак, атрымаў цяжкую траўму незадоўга да старту чэмпіянату і не змог прыняць у ім удзел.

У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на турніры ў Тулоне, але не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.

Цікавыя факты[edit | edit source]

Традыцыйна Юрчанка адзначае забітыя галы кульбітамі праз сябе.

Дасягненні[edit | edit source]

Зноскі

Спасылкі[edit | edit source]