Французскае Супольніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Французскае Супольніцтва
Communauté française
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
1958 — 1995

Сталіца Парыж
Мова(ы) французская
Грашовая адзінка французскі франк, франк КФА, французскі ціхаакіянскі франк
Прэзідэнт
 • 1958 – 1959 Рэнэ Каці
 • 1959 – 1961 (?) Шарль дэ Голь

Французскае Супольніцтва (фр.: Communauté française) — арганізацыя Французскай каланіяльнай імперыі ў 1958—1960 гадах, утвораная па Канстытуцыі Францыі 4 кастрычніка 1958 года, якая паклала пачатак Пятай рэспублікі. Супольніцтва замяніла аналагічную арганізацыю Чацвёртай рэспублікі Французскі Саюз. Рэферэндум, які ўхваліў Канстытуцыю 1958 года, быў адпрэчаны ў Гвінеі, якая ў выніку стала незалежнай і не ўвайшла ў Супольніцтва.

У Супольніцтва ўваходзілі Францыя, заморскія дэпартаменты (Алжыр, Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка і Рэюньён), заморскія тэрыторыі (Каморскія астравы, Французская Палінезія, Французскі Бераг Самалі, Новая Каледонія, Сен-П’ер і Мікелон і астравы Уоліс і Футуна) і 12 афрыканскіх калоній Францыі: Маўрытанія, Сенегал, Бераг Слановай Косці, Дагамея (цяпер Бенін), Французскі Судан (цяпер Малі), Верхняя Вольта (цяпер Буркіна-Фасо), Нігер, Габон, Чад, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка (былая Убангі-Шары), Конга і Малагасійская Рэспубліка. Нягледзячы на тое, што Супольніцтва амаль страціла сваё значэнне пасля абвяшчэння незалежнасці большай часткай афрыканскіх калоній і больш не згадвалася з пачатку 1960-х, фармальна скасаванае з Канстытуцыі Францыі яно была толькі Канстытуцыйным актам 4 жніўня 1995.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]