Філіп Эдуард Антон фон Ленард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Філіп Ленард)
Філіп Ленард
Philipp Eduard Anton von Lenard
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1862(1862-06-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1947(1947-05-20)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Katharina Lenard[d]
Род дзейнасці фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, палітык
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Бунзен
Партыя
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіцы (1905)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп Эдуард Антон фон Ленард (ням.: Philipp Eduard Anton von Lenard; 7 чэрвеня 1862, Прэсбург, Аўстра-Венгерская імперыя — 20 мая 1947, Месельхаўзен, Германія) — нямецкі фізік, аўтар шматлікіх выбітных работ у вобласці фізікі цвёрдага цела і атамнай фізікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1905) «за даследчыя работы па катодных прамянях».

Вучыўся ў Будапешцкім, Венскім, Берлінскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. У 1894—1930 прафесар розных ВНУ Германіі. 3 1909 кіраўнік Радыелагічнага інстытута ў Гайдэльбергу.

Навуковыя працы па оптыцы, атамнай і малекулярнай фізіцы. Правёў грунтоўныя даследаванні прыроды катодных прамянёў і іх уласцівасцей (1892), эксперыментальна пацвердзіў асноўныя заканамернасці фотаэфекту (1902). У 20-х гадах XX стагоддзя стаў супернікам «тэорыі адноснасці» і прапагандыстам т. зв. «Арыйскай фізікі». Актыўна падтрымліваў нацызм.

Зноскі

  1. а б Philipp Lenard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Philipp Eduard Anton Lenard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  5. а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 12 лютага 2022.
  6. Ouest-France — 2017. — ISSN 0999-2138; 2262-4279
  7. Lebendiges Museum Online — 1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]