Фрэдэрык Содзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ф. Содзі)
Jump to navigation Jump to search
Фрэдэрык Содзі
англ.: Frederick Soddy
Frederick Soddy.jpg
Дата нараджэння

2 верасня 1877(1877-09-02)[1][2]

Месца нараджэння

Істбарн, бора Істбарн[d], Усходні Сусекс[d], Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі[3]

Дата смерці

22 верасня 1956(1956-09-22)[3][1][2] (79 гадоў)

Месца смерці

Брайтан, Брайтан і Хоўв, Усходні Сусекс[d], Англія, Вялікабрытанія[3]

Грамадзянства

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Род дзейнасці

фармацэўт, фізік, прафесар

Навуковая сфера

радыяхімія

Месца працы

Універсітэт Мак-Гіла
Оксфардскі ўніверсітэт

Альма-матар

Універсітэт Аберыстуіта[d]
Каледж Мёртан[d]

Навуковы кіраўнік

Эрнэст Рэзерфорд

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Фрэдэрык Содзі на Вікісховішчы

Фрэдэрык Содзі (анг. Frederick Soddy; 2 верасня 1877, Істбарн, Вялікабрытанія — 22 верасня 1956, Брайтан) — англійскі радыяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1921).

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1896). У 1900—02 ва ўніверсітэце Мак-Гіла (г. Манрэаль). 3 1904 ва ўніверсітэце г. Глазга, з 1914 прафесар Абердзінскага, у 1919—36 Оксфардскага ўніверсітэтаў.

Навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э. Рэзерфордам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У. Рамзаем; 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыядычнай сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К. Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж. Кранстанам, незалежна ад О. Гана і Я. Майтнер).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Frederick Soddy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Frederick Soddy // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 Содди Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]