Пратактыній
Выгляд
| Вонкавы выгляд простага рэчыва | |
|---|---|
|
|
|
| Уласцівасці атама | |
| Атамны нумар | 91 |
| Сімвал | Pa |
| Група, перыяд, блок | —, 7, f |
| Тып элемента | Актыноіды |
| Атамная маса | 231,03588 ± 0,00001 а. а. м. (г/моль) |
| Электронная канфігурацыя | [Rn] 7s² 5f² 6d¹ |
| Электраадмоўнасць | 2 |
| Ступені акіслення | +5 |
| Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |
| Шчыльнасць | 15684,3 кг/м³ (цвёрдае цела, 0 K (−273,15 °C)) |
| Тэмпература плаўлення | 1843 K (1569,85 °C) |
| Тэмпература кіпення | 4300 K (4026,85 °C) |
Пратактыній (лац.: Protactinium) Pa — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 91; атамная маса 231,03588. Адносіцца да актыноідаў.
Бліскучы светла-шэры метал. Перыяд паўраспаду 1,18 мін. Тэмпература плаўлення 1560 °C. Шчыльнасць 15 370 кг/м³.
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з найменш распаўсюджаных на Зямлі элементаў. Асноўная прыродная крыніца пратактынію — уранавыя руды.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Пратактыній-231 — зыходны нуклід для атрымання урану-232. Пратактыній-233 — гамма-выпрамяняльнік у навуковых доследах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 281. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Протактиний(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

