Вадзім Аляксандравіч Папоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вадзім Папоў)
Jump to navigation Jump to search
Вадзім Аляксандравіч Папоў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
21 лістапада 2000 — 16 лістапада 2004
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Анатоль Малафееў
Пераемнік: Уладзімір Канаплёў
7 кастрычніка 2007 — 27 кастрычніка 2008
Папярэднік: Уладзімір Канаплёў
Пераемнік: Уладзімір Андрэйчанка
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
14 ліпеня 2000 — 21 лістапада 2000
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Ярмошын
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Юрый Мароз
Пераемнік: Міхаіл Русы
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дзяржаўны служачы, палітык
Нараджэнне: 5 ліпеня 1940(1940-07-05) (79 гадоў)
 
Узнагароды:

Вадзі́м Алякса́ндравіч Папо́ў (нар. 5 ліпеня 1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна), у 1984Мінскую Высшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе механікам саўгаса ў Алтайскім краі.

З 1964 года — выкладчык Крычаўскага СПТВ – 38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкамаў, інструктар Магілёўскага абкама ЛКСМБ.

У 19721976 і 19921993 гадах — дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім раёнах.

З 1977 года — інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ.

З 1993 года — намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 года — генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс».

У 19992000 гадах — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 14 ліпеня 2000[1] года па 21 лістапада 2000[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2000 года — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання.

У кастрычніку 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД.

З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, з лістапада 2007 года — першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яны кіравалі горадам і раёна: Сакратары ГК КП(б)Б // Памяць. Асіповіцкі раён.- Мн.,2002.- С.644.

Зноскі