Юрый Дзмітрыевіч Мароз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Мароз)
Юрый Дзмітрыевіч Мароз
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
2 снежня 1998 — 14 ліпеня 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Іван Шакола
Пераемнік Вадзім Папоў

Нараджэнне 5 мая 1950(1950-05-05) (73 гады)
в. Замужанне, Барысаўскі раён, Мінская вобласць
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»

Юрый Дзмітрыевіч Мароз (нар. 5 мая 1950, в. Замужанне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік сельскай гаспадаркі.

У 1974-1975 гадах — Інжынер-механік Дырэкцыі будуемага Барысаўскага комплексу па прамысловай вытворчасці свініны.

З 1975 па 1980 год працаваў старшым інжынерам — загадчыкам майстэрнямі па тэхнічным абслугоўванні і рамонту абсталявання саўгаса-камбіната "Барысаўскі" Барысаўскага раёна.

У 1980-1982 гадах — Начальнік аддзела камплектацыі Дырэкцыі па будаўнiцтву жывёлагадоўчага комплексу "Аршанскі" Аршанскага раёна.

У 1982-1983 гадах — Дырэктар Дырэкцыі будуемага комплексу "Камянецкі" Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1983-1996 гадах — Дырэктар саўгаса "Белавежскі" Камянецкага раёна.

У 1996-1997 гадах — Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама.

З лістапада 1997 года - першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[1].

2 снежня 1998 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].

14 ліпеня 2000 вызвалены ад пасады Міністра па стане здароўя згодна з пададзенай заявай[3].

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёна[4].

Член прэзідыума Камянецкага раённага Савета дэпутатаў. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанню і экалогіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат эканамічных навук. Аўтар 20 навуковых прац, аднаго вынаходніцтва.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]