Ян Запальяі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Янаш Запальяі)
Jump to navigation Jump to search
Ян I Запальяі
венг.: Szapolyai János
Ян I Запальяі
Янаш Запальяі. Партрэт XVI стагоддзя.
ваявода Трансільваніі
1511 — 1526
Каранацыя: 11 лістапада 1526
Папярэднік: Петэр Сент-Дзьёрдзьі (Szentgyörgyi Péter)
Пераемнік: Перэні Петэр
князь Трансільваніі і кароль Венгрыі
10 лістапада 1526 — 22 чэрвеня 1540
Каранацыя: 11 лістапада 1526
Папярэднік: Лаяш II
Пераемнік: Янаш II Жыгімонт
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 2 лютага 1487
Смерць: 17 ліпеня 1540(1540-07-17) (53 гады) ці 21 ліпеня 1540(1540-07-21) (53 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Zápolya family[d]
Бацька: Іштван Запальяі
Маці: Ядзвіга Тэшэнская[d]
Жонка: Ізабела Ягелонка
Дзеці: Янаш II Запальяі
 
Аўтограф: Szapolyai János signature.jpg

Ян Запальяі (венг. Szapolyai János, Zápolya János) — трансільванскі ваявода і князь, а пасля кароль паўднёвай частцы Венгрыі, так званай Асманскай Венгрыі (15271540). З’яўляецца апошнім нацыянальным кіраўніком Венгрыі.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нараджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Ян Запальяі нарадзіўся ў 1487 г. у мястэчку Спішскі Град (венг. Szepesi vár), сёння ў Славакіі, загінуў у 1540 г. бліз Сазшабешу (венг. Szászsebes), сёння Румынія. Бацька Яна — Іштван Запальяі (14921499), быў сярэднестатычным венгерскім дваранінам, а яго маці паходзіла з высакароднай сям’і Хэдвіг.

Шлях да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

З 1505 г. быў кіраўніком часткі венгерскага дваранства, якая змагалася за вяртанне караля венгерскага рода і супраць якога-небудзь старонняга ўплыву. У 1511 г. атрымаў тытул трансільванскага ваяводы, асноўнай задачай якога стала — падаўленне сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Д’ёрдзя Дожы. Паўстанцы былі разгромлены ў 1514, лідар паўстання пасля першага катавання — загінуў.

У той час Венгрыя знаходзілася пад валадарствам Людовіка Ягелона, у краіне існавала слабасць кіравальнага класа і хаос. Калі асманскі султан — Сулейман Пышны, напаў на Венгрыю, у 1526, то Ян Запальяі са сваім войскам жадаў прыняць удзел у абароне Венгрыі, але па невядомым прычынам своечасова не паспеў да мястэчка Мохач, дзе адбылася вырашальная бітва паміж венграмі і туркамі, у якой апошнія перамаглі.

Паводле некаторых крыніц, адной з падстаў не своечасовага прыбыцця на поле бітвы, было дрэннае стаўленне да дому Габсбургаў. Ён быў у сталым канфлікце з дзеючым каралём і кіравальнай шляхтай.

Валадарства[правіць | правіць зыходнік]

5 лістапада 1526 г. у горадзе Секешфехервар Ян Запальяі быў абраны венгерскім каралём. Праз месяц, на іншым паседжанні ў Браціславе, быў абраны другі венгерскі кароль — Фердынанд I. Гэта стварыла сітуацыю ў Венгрыі прыблізную да грамадзянскай вайны. Дваранства змяняла прыхільнасць то ў адзін, то ў другі бок, што цалкам дэстэбілізіравала і вычарпала эканамічную магутнасць Венгрыі. Фердынанда падтрымалі: Чэхія, Германія і іспанскі каралеўскі дом. Ян Запальяі звярнуўся да ўсходу, да туркаў, якія, у сваю чаргу, далі яму ўладу над часткай пераможанай Венгрыі. Такім чынам Ян Запальяі стаў каралём Венгрыі пад пратэктаратам Асманскай імперыі.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

У 1540 Ян памірае. Пасля яго смерці, туркі заваявалі Буду, у 1541 г. Венгерская дзяржава стала распадацца на тры часткі Асманскую Венгрыю, Іспанскую і Трансілльванію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • -{Barta Gábor: A Sztambulba vezető út (1526—1528). Bp. 1983, Magvető}-
  • -{Tringli István: Az újkor hajnala. Magyarország története 1440—1541. Bp. 2003, Vince}-
  • -{Szakály Ferenc: Virágkor és hanyatlás. 1440—1711. (Magyarok Európában II.) Bp. 1990, Háttér}-.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Людовік Ягелон
Кароль Венгрыі
15261540
Пераемнік:
Фердынанд I