Яўген Юр’евіч Барсукоў
| ||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Яўген Юр’евіч Барсукоў | |||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
5 ліпеня 1990[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 178 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 75 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Барсукоў (нар. 5 ліпеня 1990, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гомельскага футбола, у 2006 годзе пачаў выступаць за дубль «Гомеля». З 2008 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але працягваў гуляць пераважна за дубль, у сезонах 2008—2009 правёўшы ў Вышэйшай лізе 9 матчаў. Па выніках сезона 2009 «Гомель» вылецеў у Першую лігу, пасля чаго Барсукоў быў пераведзены ў асноўны склад і дапамог камандзе вярнуць месца ў эліце. У снежні 2010 года падоўжыў кантракт з «Гомелем», але на яго ўжо не разлічвалі ў асноўным складзе, таму нападнік быў аддадзены ў гадавую арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў аснове, пазней арэнда з «Гомеля» была падоўжана.
У ліпені 2013 года вярнуўся з арэнды ў «Гомель», аднак згуляў за каманду толькі адзін матч (21 ліпеня супраць мінскага «Дынама», калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайму, але праз паўгадзіны быў заменены), і ўжо ў жніўні канчаткова пакінуў гомельскі клуб, зноў далучыўшыся да «Ведрыча-97» у якасці свабоднага агента. У 2014 годзе дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе, але на наступны год у сувязі з фінансавымі праблемамі клуба пакінуў яго і стаў іграком «Гомельчыгунтранса».
У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і пазней зноў стаў іграком «Гомеля»[4]. У сезоне 2016 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. У першай палове сезона 2017 у асноўныў з’яўляўся на полі, выходзічы на замену, у 11 матчах забіў два галы.
У ліпені 2017 года пакінуў гомельскі клуб[6] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[8]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету ў Першую лігу.
У снежні 2018 года далучыўся да «Смалявічаў»[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 15 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне і дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[10].
У чэрвені 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»[11], дзе таксама хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2021 з шасцю галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[12]. У сезоне 2022 быў капітанам мазырскай каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб[13].
У студзені 2024 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[14].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе правёў таксама чатыры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2006 | дубль | Гомель | 11 | 2 | |
| 2007 | дубль | Гомель | 24 | 2 | |
| 2008 | Д1 | Гомель | 5 | 0 | |
| 2009 | Д1 | Гомель | 4 | 0 | |
| 2010 | Д2 | Гомель | 18 | 1 | |
| 2011 | Д2 | Ведрыч-97 | 29 | 6 | |
| 2012 | Д2 | Ведрыч-97 | 24 | 9 | |
| 2013 (1) | Д2 | Ведрыч-97 | 9 | 3 | |
| 2013 (сяр.) | Д1 | Гомель | 1 | 0 | |
| 2013 (2) | Д2 | Ведрыч-97 | 15 | 5 | |
| 2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | 24 | 4 | |
| 2015 | Д2 | Гомельчыгунтранс | 30 | 8 | |
| 2016 | Д2 | Гомель | 25 | 10 | |
| 2017 (1) | Д1 | Гомель | 11 | 2 | |
| 2017 (2) | Д1 | Дняпро | 15 | 0 | |
| 2018 | Д1 | Дняпро | 29 | 2 | |
| 2019 | Д2 | Смалявічы | 27 | 15 | |
| 2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 11 | 3 | |
| 2020 (2) | Д1 | Славія | 12 | 0 | |
| 2021 | Д1 | Славія | 28 | 6 | |
| 2022 | Д1 | Славія | 24 | 4 | |
| 2023 | Д1 | Славія | 22 | 2 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Evgeni Barsukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcslavia.by/ru/player/barsukov
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/evgeniy-barsukov/
- ↑ Нападающий "Гомельжелдортранса" перейдет в "Гомель" (руск.). football.by (19 лютага 2016). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Барсуков продлил контракт с «Гомелем» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Гомель" расстался с Барсуковым (руск.). football.by (19 ліпеня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Тупчий и Барсуков стали игроками "Днепра" (руск.). football.by (23 ліпеня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ "Днепр" продлил контракты с Шепелевым и Барсуковым (руск.). football.by (19 студзеня 2018). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ "Смолевичи" объявили о продлении контракта с Барсуковым (руск.). football.by (11 студзеня 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Барсуков перешел из «Смолевичей» в «Славию» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Евгений Барсуков продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (14 снежня 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Барсуков покинул "Славию" после 3,5 лет в клубе (руск.). football.by (28 снежня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Евгений Барсуков стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
