13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД
13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД | |
---|---|
Weissruthenische-Polizei(SD)-Bataillon № 13 | |
Гады існавання | 1943—1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | Рэйхскамісарыят Остланд |
Уваходзіць у | СД (беларуская дапаможная паліцыя) |
Тып | батальён |
Дыслакацыя | |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД (ням.: Weissruthenische-Polizei(SD)-Bataillon № 13) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі. Самі ж беларусы звычайна называлi яго батальёнам СС. Батальён быў адным з самых баяздольных і, у нейкім сэнсе, элітным беларускім фарміраваннем. Адно з найлепшых калабарацыйных фарміраванняў з беларусаў.
Шлях батальёна
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 1943 года батальён ужо складаўся з дзвюх рот, а ў маі быў кінуты на антыпартызанскую аперацыю «Котбус» у ваколіцах Мінска.
Восенню таго ж года, батальён яднаецца ў Вілейцы, такім чынам у ягоным складзе апынулася каля 1000 жаўнераў.
Частка ўзводаў была адлучаная ад батальёну на ахову канцлагера ў Калдычэве (за 20 км ад Баранавічаў) і на розныя аперацыі на Глыбоччыне і Лідчыне.
У чэрвені 1944 года батальён адступае з тэрыторыі Беларусі, а ў Аўгуставе з ягонага складу дэзертуе 150 жаўнераў з 4 афіцэрамі, якія сыйшлі ў лес. Потым яны далучыліся да Арміі Краёвай і Чорнага ката.
Такім чынам, ужо ўвосені 1944 года батальён складаўся з 600 жаўнераў, якія былі раскінутыя па розных гарадах Германіі і далучаныя ў выніку да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС.
Афіцэрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]На восень 1943 года афiцэрскi склад батальёна быў наступны: надлейтэнант Іван Орсiч, лейтэнанты Іван Мялешка, Антон Бандык, Дрозд, Калька, Iванiцкi, Аркадзь Качан, Якубёнак, С. Бобка, Мохарт, Сасукевiч, Кушнеровiч, Клiнцэвiч.
Форма
[правіць | правіць зыходнік]Паводле ўмоў Францішка Кушаля, жаўнеры насілі бел-чырвона-белы сцяжок на левым рукаве і пагоню ў якасці какарды. Але таксама батальён выкарыстоўваў сімволіку СС на шлямах, у тым ліку і адамаву галаву, што бачна на здымках.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]- З 27 снежня 2019 года, паводле пастанаўлення МУС Беларусі, у Беларусі сімволіка батальёна патрапіла пад забарону, але не згадваецца, што менавіта маецца на ўвазе пад ягонай сімволікай (рашэньне ўступіла ў сілу 1 лютага 2020 года)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі / Францішак Кушаль
- Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Юры Туронак.
- С.Чуев. Проклятые солдаты. Предатели на стороне III рейха. Москва. «ЯУЗА», «ЭКСМО», 2004
- ОРИЧНЕВЬIЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945 / Романько Архівавана 28 чэрвеня 2018.