17 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
17 жніўня — дзвесце дваццаць дзевяты (дзвесце трыццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 682: Леў II становіцца 80-м Папам Рымскім
- 1245: Бітва пры Яраславе, адна з буйнейшых бітваў XIII ст. у Еўропе, войскі Данілы і Васількі Раманавічаў разбілі венграў, якія выступілі ў падтрымку Расціслава Чарнігаўскага. Даніла таксама паслаў па дапамогу ў Літву, але войска Міндоўга не паспела да бітвы.
- 1807: Роберт Фултан пачаў першае падарожжа на параходзе.
- 1896: Першая ў гісторыі ахвяра наезду аўтамабіля — Брыджэт Дрыскал.
- 1903: Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.
- 1920: У Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай. Расія жадала ўсталявання меж па лініі Керзона, патрабавала скарачэння ўзброеных сілаў Другой Рэчы Паспалітай да 50 тыс. і перадачы іх зброі Чырвонай Арміі, тымчасова абяцаючы не трымаць на мяжы больш за 200 тыс. сваіх войскаў. Дэлегацыя Другой Рэчы Паспалітай праз колькі дзён такіх перамоў адкінула гэтыя ўмовы.
- 1934: Польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер.
- 1953: Першая сустрэча Ананімных наркаманаў у Паўднёвай Каліфорніі.
- 1962: Першая ахвяра пры спробе перайсці Берлінскую сцяну, памежнікі ГДР застрэлілі 18-гадовага Пітэра Фэчара.
- 1970: Запуск касмічнага апарата Венера-7, часткі праграмы «Венера», апарат першы перадаў даныя з паверхні іншай планеты — Венеры.
- 1977: Атамны ледакол «Арктыка» упершыню ў гісторыі арктычнага мараплавання дасягнуў геаграфічнага пункту Паўночнага полюса.
- 1980: У Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў.
- 1998: Урад Расіі абвясціў дэфолт.
- 2023: Выйшла завяршальная частка трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1601: П'ер Ферма, французскі матэматык
- 1629: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 17.6.1696)
- 1786: Дэві Крокет, амерыканскі вандроўнік, палітык
- 1819: Ён Арнасан, ісландскі фалькларыст, пісьменнік, музейны дзеяч (пам. 4.9.1888)
- 1839: Матэйс Марыс, нідэрландскі мастак
- 1841: Фрыдрых Кульбарс, эстонскі пісьменнік
- 1857: Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі (пам. 17.2.1926)
- 1861: Людвіг фон Хофман, нямецкі мастак
- 1887: Карл I Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыі
- 1889: Эдмон Прыва, швейцарскі эсперантыст, пісьменнік, прафесар, гісторык, прэзідэнт UEA
- 1893: Мэй Уэст, амерыканская актрыса
- 1900: Паўль Кірхгоф, мексіканскі антраполаг нямецкага паходжання
- 1907: Здзіслаў Францавіч Стома, беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР. Народны артыст СССР (пам. 21.7.1992)
- 1911: Міхаіл Бацвіннік, шахматыст, шосты чэмпіён свету
- 1920: Джон Лі Хукер, амерыканскі блюзавы спявак і гітарыст
- 1920: Морын О'Хара, ірландская актрыса
- 1923: Карлас Крус-Дыес, венесуэльскі мастак
- 1926: Цзян Цзэмінь, дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая
- 1935: Алег Табакоў, рускі акцёр
- 1943: Роберт Дэ Ніра, амерыканскі акцёр і рэжысёр
- 1977: Цьеры Анры, французскі футбаліст
- 1977: Тар'я Турунен, фінская спявачка і аўтар песень
- 1991: Осцін Батлер, амерыканскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1850: Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы
- 1903: Ханс Гудэ, нарвежскі мастак
- 1955: Фернан Лежэ, французскі мастак
- 1969: Ота Штэрн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1969: Марк Бернес, савецкі акцёр і спявак
- 1988: Мухамед Зія-уль-Хак, прэзідэнт Пакістана
- 2023: Джон Дэвіт, аўстралійскі плывец, алімпійскі чэмпіён