Перайсці да зместу

Амнібусны выпуск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:00, 24 сакавіка 2017, аўтар Belarus2578 (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Марка Тымора з першага амнібуснага выпуску 1898 г. у гонар 400-годдзя адкрыцця партугальцам Васка да Гамам марскога шляху ў Індыю (Скот #45).

Амні́бусны вы́пуск, таксама ідэнты́чны вы́пуск, ідэнты́чная, або амні́бусная, се́рыя (англ.: omnibus issue; ад лац.: omnibus — «для ўсіх») — у філатэліі выпуск паштовых марак, які ажыццяўляецца шэрагам краін або тэрыторый на агульную тэму і, магчыма, з адзіным агульным малюнкам.

Амнібусныя выпускі часта эмітавалі краіны, якія знаходзіліся пад агульным палітычным кантролем, або групы калоній, дзякуючы наяўнасці шчыльнага супрацоўніцтва, якое было неабходным для арганізацыі і ажыццяўлення такой эмісіі.

Амнібусныя выпускі варта адрозніваць ад сумесных выпускаў, якія звычайна значна меншыя па аб'ёме. Рык Мілер адносіць да амнібусных выпускаў сумесныя або каланіяльныя выпускі пяці і болей паштовых адміністрацый на агульную тэму.