Jump to content

Геранёны

Аграгарадок
Геранёны
Касцёл Святога Мікалая
Касцёл Святога Мікалая
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1403
Насельніцтва
1,5 тыс. чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231345
Аўтамабільны код
4
Геранёны на карце Беларусі ±
Геранёны (Беларусь)
Геранёны
Геранёны (Гродзенская вобласць)
Геранёны

Геранёны[1], Геранойні (трансліт.: Hieraniony, руск.: Геранёны, літ. Geranainys) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Геранёнскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны захад ад Іўя, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, шашой злучаны з Іўем.

Назва[edit | edit source]

У XV i XVI стагоддзі выкарыстоўваліся формы тыпу Gieranoyny, У Кгереноинех, Geranoyny (у Літоўскай Метрыцы, у панегірыку Альберту Гаштольду). Гэта адпавядае ўжыванай літоўскай форме Geranainys.

Балцка-літоўскі назоўны суфікс -ain- (> -ойн-) і ў літоўскай назве СмаргоніSmurgainys, у назвах Дукойняў, Жукойняў.

Вядомае шчучынскае прозвішча Герановіч, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Ge-ranas. Асновы Ge-, Ran- як у імёнах Ge-tautas, Mu-ranas, ад якіх вядомае каля Опсы прозвішча Гетаўт, латгальскі тапонім Муранішкі.

Гісторыя[edit | edit source]

Першапачаткова Геранёнамі называліся некалькі размешчаных паблізу вёсак — існавалі Манівідавы Геранёны (цяперашнія Суботнікі), Жыгімонтавы Геранёны (цяпер Зыгмунцішкі) і Гаштольдаўскія, альбо Мураваныя, Геранёны, за якімі ўрэшце і засталася назва. Згадку аб тым, што ў 1411 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч фундаваў у Геранёнах касцёл[2], сучасныя даследчыкі звязваюць звычайна не з Мураванымі Геранёнамі, а з Зыгмунцішкамі.

У 1433 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падараваў двор Геранёны Яну Гаштольду. Каля 1458 года тут пабудаваны касцёл. На мяжы XV—XVI стагоддзяў ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі Альбрэхт Гаштольд пабудаваў Геранёнскі замак, а ў 1519 годзе — Мікалаеўскі касцёл. У 1520 годзе мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пасля смерці Станіслава Гаштольда Геранёны — уласнасць вялікіх князёў літоўскіх. У 1575 годзе, у час «бескаралеўя», тут адбылося некалькі з’ездаў шляхты. У XVII—XVIII стагоддзях цэнтр староства, у 1625 годзе заснаваны шпіталь. У 1670 годзе гетман вялікі літоўскі Міхал Пац запісаў Геранёны на ўтрыманне літоўскай артылерыі і віленскага арсенала. У XVIII стагоддзі старостамі геранёнскімі былі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія. У першай палове XVIII стагоддзя ў Геранёнах некаторы час знаходзілася рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730—1738 гадах дзейнічала школа. Пры каралю Аўгусце III (1733—1763) Геранёны атрымалі магдэбургскае права (паводле іншых крыніц, у 1630-я гады), мелі герб «Няўдзячнае сэрца» (з 1792 года, у зялёным полі пранізанае мячом сэрца).

З 1795 года ў Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. Уласнасць Корвін-Мілеўскіх. У 1880-я гады 243 жыхары, 27 двароў, касцёл, багадзельня, бровар, карчма. У пачатку XX стагоддзя 316 жыхароў. У маёнтку багатая калекцыя твораў мастацтва. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1918 гадах акупіраваны германскім войскам, у 1919—1920 гадах займаліся Чырвонай арміяй, польскім войскам. У 1920—1922 гадах у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у Польскай Рэспубліцы, у Ашмянскім павеце.

З 1939 года ў БССР, у Іўеўскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У 1941—1944 гадах акупіраваны нацысцкім войскам. З 15 мая 1963 года па 6 жніўня 1979 года ў Жылеўскім сельсавеце[3][4]. У 1993 годзе 1201 жыхар, 403 двары.

Гаспадарка[edit | edit source]

Цэнтр сельгаспрадпрыемства «Ніва». Сярэдняя школа, Дом культуры, магазіны.

Славутасці[edit | edit source]

Рэшткі замка

Страчаная спадчына[edit | edit source]

  • Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
  • Царква

Вядомыя асобы[edit | edit source]

Заўвагі[edit | edit source]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wilenskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Kraków, 1948. Дакумент № 56
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура[edit | edit source]

Спасылкі[edit | edit source]