Свіслач (Асіповіцкі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47: Радок 47:
== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1886]] — 420 чал.<ref>Свіслач // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1к}} С. 265.</ref>
* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1886]] — 420 чал.<ref>Свіслач // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1к}} С. 265.</ref>
* '''[[XX стагоддзе]]''': [[1999]] — 852 чал.
* '''[[XX стагоддзе]]''':
**[[1919]] — 1897 чал. (3,4 % [[Каталіцтва ў Беларусі|каталікі]], 45,2% [[Праваслаўе ў Беларусі|праваслаўныя]], 50,6% [[Яўрэі|габрэі]])<ref>'''Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919)''' https://dziemiela.com/personal/documents/Spis_Ludnosci_1919.pdf</ref>
**[[1999]] — 852 чал.


=== Інфраструктура ===
=== Інфраструктура ===
Радок 74: Радок 76:


== Галерэя ==
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Краявіды Замчышча" perrow="4">
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Краявіды Замчышча" perrow="4">
Выява:Śvisłač. Сьвіслач (P. Vlasenko, 2007).jpg|Агульны выгляд
Выява:Śvisłač. Сьвіслач (P. Vlasenko, 2007).jpg|Агульны выгляд
Выява:Śvisłač. Сьвіслач (Vlasenko, 2007).jpg|Руіны гаспадарчай пабудовы
Выява:Śvisłač. Сьвіслач (Vlasenko, 2007).jpg|Руіны гаспадарчай пабудовы

Версія ад 14:43, 17 лістапада 2019

Аграгарадок
Свіслач
Касцёл
Касцёл
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
  • 852 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Паштовы індэкс
213714
Аўтамабільны код
6
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Свіслач (Асіповіцкі раён)
Свіслач (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Свіслач (Асіповіцкі раён)

Сві́слач[1] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, пры ўтоку ракі Свіслач у Бярэзіну. Адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 852 чал. (1999). Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Асіповічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.

Гісторыя

Мястэчка і замак, 19001912

На мяжы XIXIII стст. на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[2]. У XIV ст. Свіслач зрабілася цэнтрам княства, пазней — староства. У 1506 мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 — маскоўскія захопнікі[3].

У сяр. XVI ст. Свіслач перайшла ва ўладанні Гарабурдаў гербу Габданк. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1648 Свіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у Трынаццацігадовую вайну (16541667) у верасні 1654 — загон І. Залатарэнкі. У 1705 у мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў[4].

У XVIII ст. мястэчка належала Завішам герба «Лебедзь». Пасля, належала Незабытоўскім герба «Любіч».[5]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1812 з'яўлялася асноўнай штаб-кватэрай генерала Дамброўскага. Станам на 1886 у мястэчку было 46 двароў, 2 школы, валасная ўправа, 2 царквы, касцёл, пошта, 40 крамаў.

У 1919 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў 1924 зрабілася цэнтрам раёна1931 цэнтр сельсавета)[6].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Свіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Дзейнічае дзіцячы санаторый «Свіслач».

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Касцёл і кляштар францысканцаў
  • Сінагога
  • Сядзіба
  • Царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 264.
  3. Свіслач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 559.
  4. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 453.
  5. Żyskar Józefat. "Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych". Warszawa-Peterburg. 1913
  6. Саврицкий Дм. Как это было // Асіповіцкі край. — Асіповічы: 2012. — № 7 февраля.
  7. Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 265.
  8. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919) https://dziemiela.com/personal/documents/Spis_Ludnosci_1919.pdf

Літаратура

Галерэя

Спасылкі